Logo Polskiego Radia
Print

Запрашаем у „Геапарк Кельцы”(ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.03.2019 12:08
  • Геапарк Кельцы.mp3
„Геапарк Кельцы” дазваляе лепш зразумець геалягічны фэномэн Сьвентакшыскіх гор.
Прыродны запаведнік „Кадзельня”.Прыродны запаведнік „Кадзельня”.By Asirekas - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21538782

Сьвентакшыскі рэгіён, разьмешчаны ў цэнтральнай Польшчы – гэта геалягічны рай у краіне. Таму ня дзіўна, што менавіта ў тамтэйшым горадзе Кельцы (Kielce) быў створаны цэнтар геалягічнай адукацыі.

„Геапарк Кельцы” - гэта адукацыйны аб'ект, разьмешчаны на Сьвентакшыскім архэалягічна-геалягічным шляху.

Установа была створаная ў 2003 годзе пад назвай „Цэнтар геаадукацыі Кельцы”. Пазьней гэтая назва была зьмененая на „Геапарк Кельцы”, то бок прыстасаваная да пашыранай дзейнасьці й задач установы.

Мэтай парку зьяўляецца стварэньне ўмоў для разьвіцьця гораду Кельцы ў якасьці турыстычнага цэнтру шляхам прасоўваньня ягоных геалягічных козыраў, у прыватнасьці трох мясцовых запаведнікаў: „Ветшня” („Wietrznia”), „Кадзельня”(„Kadzielnia”) і „Сьліхавіцы” („Ślichowice”).

„Геапарк Кельцы” займаецца адукацыйнай, турыстычнай і спартовай дзейнасьцю.

У цяперашні час у рамках „Геапарка Кельцы” дзейнічаюць наступныя аб'екты:

Цэнтар
Цэнтар геаадукацыі. By Ciacho5 - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=66815251

- Цэнтар геаадукацыі на вуліцы Далешыцкай 21 (Daleszycka) – гэта музэйна-выставачны аб'ект, у якім паказаныя стэнды, дыяграмы, геалягічныя мадэлі й экспанаты. У прыватнасьці, гэта фотасымуляцыі, акамянеласьці й мадэлі старажытных жывёл і расьлін, галоўным чынам з пэрыяду Дэвону. Выставу можна наведаць зь гідам. Асаблівай прываблівасьцю цэнтра зьяўляецца „Капсула 5Д”, у якой можна зьдзейсьніць падарожжа ўглыб Зямлі. Наведваньне цэнтра бясплатнае.

Амфітэатар
Амфітэатар „Кадзельня”. By Paweł Cieśla Staszek_Szybki_Jest - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1117371

- Амфітэатар „Кадзельня”(„Kadzielnia”) - амфітэатар разьмешчаны ў паўднёвай частцы кар’ера „Кадзельня”, на тэрыторыі геалягічнага запаведніка. Аб'ект прыстасаваны да патрэбаў сучасных мастацкіх спэктакляў і фэстываляў.

- Батанічны парк, які можна наведаць па пятніцах, суботах і нядзелях. Уваход платны. Можна скарыстацца паслугамі гіда, які цягам гадзіны пазнаёміць нас з калекцыямі расьлін, сабраных ва ўстанове.

- Цэнтар мастацкай творчасьці „Ветшня”на вуліцы Войска Польскага 105 – культурна-адукацыйная ўстанова, якая распаўсюджвае работы мастакоў, у прыватнасьці скульптараў, а таксама забясьпечвае інфраструктуру, неабходную для практыкі мастацкай дзейнасьці.

Падземны
Падземны турыстычны маршрут. By SkyMaja - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=40260918

- Падземны турыстычны маршрут - гэта шлях, які складаецца з трох спалучаных пячораў пад супольнай назвай „Пячора дасьледчыкаў” („Jaskinia Odkrywców”). Пячоры былі выяўленыя падчас эксплёатацыі дэвонскага вапняка ў гары Кадзельня. У цяперашні час даўжыня маршруту складае каля 160 мэтраў. Маршрут мае сэзонны характар. Ён адкрыты з красавіка па кастрычнік. Уступ бясплатны, але наведаць пячоры можна выключна ў групах і пад кіраўніцтвам гіда.

Прыродны
Прыродны запаведнік „Кадзельня”. By Paweł Cieśla Staszek_Szybki_Jest - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=796864

- Прыродны запаведнік „Кадзельня” – ахоплівае гару пад такой жа назвай. Мэтай запаведніка зьяўляецца захаваньне для навуковых, адукацыйных і краявідных мэтаў груп жывапісных вапняковых горных пародаў з палеанталягічнымі знаходкамі й рэдкімі расьлінамі.

На тэрыторыі запаведніка можна пабачыць шматлікія акамянеласьці каралавых паліпаў, трылябітаў і іншых марскіх жывёл, якія пражывалі тут 350 мільёнаў гадоў таму. Найбольш каштоўнымі палеанталягічнымі знаходкамі зьяўляюцца панцырныя рыбы. На тэрыторыі запаведніка можна паглядзець таксама мноства прыкладаў тэктанічных, мінэралізацыйных і карставых працэсаў. У запаведніку знаходзіцца некалькі невялікіх пячор.

Прыродны
Прыродны запаведнік „Сьліхавіцы”. By User:Pibwl - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=147344

- Прыродны запаведнік Сьліхавіцы”- гэта адкрыты геалягічны профіль, які ўзьнік у выніку эксплёатацыі каменя. Былы кар'ер дасканала паказвае геалягічную структуру складчатых горных пародаў, таму зьяўляецца мэтай шматлікіх паездак навукоўцаў, якія часта спасылаюцца на гэтае месца ў сваіх навуковых працах.

Прыродны
Прыродны запаведнік „Ветшня”. By Robert Niedźwiedzki - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=9433742

- Прыродны запаведнік „Ветшня”. Падобным чынам, як два папярэднія запаведнікі, гэта багацьце археалягічных знаходак і прыкладаў геалягічных працэсаў. Ён знаходзіцца на тэрыторыі былога кар’ера.

За сваю дзейнасьць „Геапарк Кельцы” атрымаў шматлікія ўзнагароды, напрыклад, сэртыфікат „Quality International ” (2004), узнагароду маршалэка Сьвентакшыскага ваяводзтва „Вандроўнік” (2012), узнагароду „Ідаль – Кампанія дружалюбная для невідушчых” (2013) ці Ўзнагароду 2011 году ад Польскай асацыяцыі архітэктараў за лепшы будынак для Цэнтра геаадукацыі.

„Геапарк Кельцы” - гэта цікавае месца для ўсіх, малых і дарослых, паколькі дазваляе лепш зразумець геалягічны фэномэн Сьвентакшыскіх гор на чале з курумамі (gołoborze), пячорамі й старажытнымі каралавымі рыфамі.

Госьці маюць нагоду пазнаёміцца з унікальнымі экспанатамі дагістарычных жывёл, а прагулку па музэі папаўняюць шматлікія мультымэдыйныя выставы й інтэрактыўныя экспанаты.

аз

Запрашаем у „Геапарк Кельцы”(ФОТА)
„Геапарк Кельцы” дазваляе лепш зразумець геалягічны фэномэн Сьвентакшыскіх гор.
Сьвентакшыскі рэгіён, разьмешчаны ў цэнтральнай Польшчы – гэта геалягічны рай у краіне. Таму ня дзіўна, што менавіта ў тамтэйшым горадзе Кельцы (Kielce) быў створаны цэнтар геалягічнай адукацыі.
********************
„Геапарк Кельцы” - гэта адукацыйны аб'ект, разьмешчаны на Сьвентакшыскім архэалягічна-геалягічным шляху.
Установа была створаная ў 2003 годзе пад назвай „Цэнтар геаадукацыі Кельцы”. Пазьней гэтая назва была зьмененая на „Геапарк Кельцы”, то бок прыстасаваная да пашыранай дзейнасьці й задач установы.
Мэтай парку зьяўляецца стварэньне ўмоў для разьвіцьця гораду Кельцы ў якасьці турыстычнага цэнтру шляхам прасоўваньня ягоных геалягічных козыраў, у прыватнасьці трох мясцовых запаведнікаў: „Ветшня” („Wietrznia”), „Кадзельня”(„Kadzielnia”) і „Сьліхавіцы” („Ślichowice”).
„Геапарк Кельцы” займаецца адукацыйнай, турыстычнай і спартовай дзейнасьцю.
*********************
У цяперашні час у рамках „Гэапарка Кельцы” дзейнічаюць наступныя аб'екты:
- Цэнтар геаадукацыі на вуліцы Далешыцкай 21 (Daleszycka) – гэта музэйна-выставачны аб'ект, у якім паказаныя стэнды, дыяграмы, геалягічныя мадэлі й экспанаты. У прыватнасьці, гэта фотасымуляцыі, акамянеласьці й мадэлі старажытных жывёл і расьлін, галоўным чынам з пэрыяду Дэвону. Выставу можна наведаць зь гідам. Асаблівай прываблівасьцю цэнтра зьяўляецца „Капсула 5Д”, у якой можна зьдзейсьніць падарожжа ўглыб Зямлі. Наведваньне цэнтра бясплатнае.
- Амфітэатар „Кадзельня”(„Kadzielnia”) - амфітэатар разьмешчаны ў паўднёвай частцы кар’ера „Кадзельня”, на тэрыторыі геалягічнага запаведніка. Аб'ект прыстасаваны да патрэбаў сучасных мастацкіх спэктакляў і фэстываляў.
- Батанічны парк, які можна наведаць па пятніцах, суботах і нядзелях. Уваход платны. Можна скарыстацца паслугамі гіда, які цягам гадзіны пазнаёміць нас з калекцыямі расьлін, сабраных ва ўстанове.
- Цэнтар мастацкай творчасьці „Ветшня”на вуліцы Войска Польскага 105 – культурна-адукацыйная ўстанова, якая распаўсюджвае работы мастакоў, у прыватнасьці скульптараў, а таксама забясьпечвае інфраструктуру, неабходную для практыкі мастацкай дзейнасьці.
- Падземны турыстычны маршрут - гэта шлях, які складаецца з трох спалучаных пячораў пад супольнай назвай „Пячора дасьледчыкаў” („Jaskinia Odkrywców”). Пячоры былі выяўленыя падчас эксплёатацыі дэвонскага вапняка ў гары Кадзельня. У цяперашні час даўжыня маршруту складае каля 160 мэтраў. Маршрут мае сэзонны характар. Ён адкрыты з красавіка па кастрычнік. Уступ бясплатны, але наведаць пячоры можна выключна ў групах і пад кіраўніцтвам гіда.
- Прыродны запаведнік „Кадзельня” – ахоплівае гару пад такой жа назвай. Мэтай запаведніка зьяўляецца захаваньне для навуковых, адукацыйных і краявідных мэтаў груп жывапісных вапняковых горных пародаў з палеанталягічнымі знаходкамі й рэдкімі расьлінамі.
На тэрыторыі запаведніка можна пабачыць шматлікія акамянеласьці каралавых паліпаў, трылябітаў і іншых марскіх жывёл, якія пражывалі тут 350 мільёнаў гадоў таму. Найбольш каштоўнымі палеанталягічнымі знаходкамі зьяўляюцца панцырныя рыбы.
На тэрыторыі запаведніка можна паглядзець таксама мноства прыкладаў тэктанічных, мінэралізацыйных і карставых працэсаў. У запаведніку знаходзіцца некалькі невялікіх пячор.
- Прыродны запаведнік Сьліхавіцы”- гэта адкрыты геалягічны профіль, які ўзьнік у выніку эксплёатацыі каменя. Былы кар'ер дасканала паказвае геалягічную структуру складчатых горных пародаў, таму зьяўляецца мэтай шматлікіх паездак навукоўцаў, якія часта спасылаюцца на гэтае месца ў сваіх навуковых працах.
- Прыродны запаведнік „Ветшня”. Падобным чынам, як два папярэднія запаведнікі, гэта багацьце археалягічных знаходак і прыкладаў геалягічных працэсаў. Ён знаходзіцца на тэрыторыі былога кар’ера.
За сваю дзейнасьць „Геапарк Кельцы” атрымаў шматлікія ўзнагароды, напрыклад, сэртыфікат „Quality International ” (2004), узнагароду маршалэка Сьвентакшыскага ваяводзтва „Вандроўнік” (2012), узнагароду „Ідаль – Кампанія дружалюбная для невідушчых” (2013) ці Ўзнагароду 2011 году ад Польскай асацыяцыі архітэктараў за лепшы будынак для Цэнтра геаадукацыі.
*****************
„Геапарк Кельцы” - гэта цікавае месца для ўсіх, малых і дарослых, паколькі дазваляе лепш зразумець геалягічны фэномэн Сьвентакшыскіх гор на чале з курумамі (gołoborze), пячорамі й старажытнымі каралавымі рыфамі.
Госьці маюць нагоду пазнаёміцца з унікальнымі экспанатамі дагістарычных жывёл, а прагулку па музэі папаўняюць шматлікія мультымэдыйныя выставы й інтэрактыўныя экспанаты.
аз
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт