Logo Polskiego Radia
Print

Надышоў час канчаць з самалётамі МіГ-29

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.03.2019 13:08
Вугоршчына распрадае 19 гэтых машын, Чэхія й Нямеччына прадалі свой флёт «мігаў» акурат Польшчы.
Месца падзеньня МіГ-29 Месца падзеньня МіГ-29 PAP/Przemysław Piątkowski

Надышоў час канчаць з самалётамі МіГ-29, запэўнівае Gazeta Wyborcza. У ваколіцах мясцовасьці Сточэк, што недалёка ад Варшавы разьбіўся 30-гадовы зьнішчальнік МіГ-29. Вопытны пілёт катапульціраваўся й бясьпечна прызямліўся на парашуце. Летась у ліпеню ў Польшчы таксама адбылася авіякатастрофа МіГ-29, на жаль, тады пілёт ня выжыў, паўтары гады таму аналягічны самалёт зьдзейсьніў вымушаную пасадку ў лесе каля Мінска-Мазавецкага.
Калі наступным разам польскія пілёты будуць сядаць у кабіну савецкіх МіГ-29, іх сем’і з непакоем і трывогай будуць сачыць за паведамленьнямі інфармацыйных агенцтваў.
Міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак, апошнім часам рэгулярна хваліцца неверагоднымі посьпехамі свайго ведамства, аднак да гэтага часу ў дастатковай ступені ня былі высьветленыя прычыны цэлага шэрагу катастроф, зьвязаных са зьнішчальнікам МіГ-29. Дагэтуль невядома што спрычынілася да гэтых аварый: магчыма гэта наступствы гандлёвай вайны з Расеяй і адсутнасьць якасных запасных частка, магчыма гэта вынік адсутнасьці кваліфікаваных спэцыялістаў – ставяць рытарычнае пытаньне ў выданьні.
Зьнішчальнікі МіГ-29 у сваім клясе лічацца аднымі зь лепшых у сьвеце, аднак іх эпоха падыходзіць да лягічнага завяршэньня. Напрыклад, Баўгарыя рамантуе свае МіГ-29 у Расеі, Вугоршчына ў 2010 годзе стрымала эксплянтацыю і зараз распрадае 19 гэтых машын. Чэхія й Нямеччына прадалі свой флёт «мігаў» акурат Польшчы.
Польская армія ня ўстане падтрымліваць добры стан сваё паветранай флятыліі, якая пераважна складаецца з састарэлых машыны МіГ-29. Кіраўніцтва міністэрства абароны павінна прыняць адказнае рашэньне, бо ад гэтага залежаць жыцьця пілётаў, падсумоўвае Gazeta Wyborcza.

У ваколіцах мясцовасьці Сточэк, што недалёка ад Варшавы разьбіўся 30-гадовы зьнішчальнік МіГ-29. Вопытны пілёт катапульціраваўся й бясьпечна прызямліўся на парашуце. Летась у ліпеню ў Польшчы таксама адбылася авіякатастрофа МіГ-29, на жаль, тады пілёт ня выжыў, паўтары гады таму аналягічны самалёт зьдзейсьніў вымушаную пасадку ў лесе каля Мінска-Мазавецкага.

Калі наступным разам польскія пілёты будуць сядаць у кабіну савецкіх МіГ-29, іх сем’і з непакоем і трывогай будуць сачыць за паведамленьнямі інфармацыйных агенцтваў.

Міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак, апошнім часам рэгулярна хваліцца неверагоднымі посьпехамі свайго ведамства, аднак да гэтага часу ў дастатковай ступені ня былі высьветленыя прычыны цэлага шэрагу катастроф, зьвязаных са зьнішчальнікам МіГ-29. Дагэтуль невядома што спрычынілася да гэтых аварый: магчыма гэта наступствы гандлёвай вайны з Расеяй і адсутнасьць якасных запасных частка, магчыма гэта вынік адсутнасьці кваліфікаваных спэцыялістаў – ставяць рытарычнае пытаньне ў выданьні.

Зьнішчальнікі МіГ-29 у сваім клясе лічацца аднымі зь лепшых у сьвеце, аднак іх эпоха падыходзіць да лягічнага завяршэньня. Напрыклад, Баўгарыя рамантуе свае МіГ-29 у Расеі, Вугоршчына ў 2010 годзе стрымала эксплянтацыю і зараз распрадае 19 гэтых машын. Чэхія й Нямеччына прадалі свой флёт «мігаў» акурат Польшчы.

Польская армія ня ўстане падтрымліваць добры стан сваё паветранай флятыліі, якая пераважна складаецца з састарэлых машыны МіГ-29. Кіраўніцтва міністэрства абароны павінна прыняць адказнае рашэньне, бо ад гэтага залежаць жыцьця пілётаў.

Gazeta Wyborcza/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт