Logo Polskiego Radia
Print

Шэсьць гадоў назад Бэнэдыкт XVI адмовіўся ад пасады

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.03.2019 15:04
  • Бэнэдыкт XVI.mp3
Ён быў першым рымскім біскупам з XIII стагодзьдзя, які добраахвотна адмовіўся ад пасады.
By Oliver-Bonjoch - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4943184

Мінаюць шэсьць гадоў ад завяршэньня васьмігадовага пантыфікату Бэнэдыкта XVI. 28 лютага 2013 году Папа сышоў з пасады біскупа Рыму пасьля таго, як два тыдні раней агучыў сваё рашэньне. 13 красавіка на канклаве быў абраны новы пантыфік – кардынал з Аргентыны Хорхэ Марыё Бэрголіё.
Рашэньне аб сваім сыходзе Бэнэдыкт XVI абвясьціў 11 лютага 2013 году. Інфармацыя выклікала велізарнае зьдзіўленьне ў цэлым сьвеце. Ён быў першым рымскім біскупам з XIII стагодзьдзя, які добраахвотна адмовіўся ад пасады. «Я адчуваю цяжар адказнасьці, я сыходжу для дабра Касьцёла», – сказаў Бэнэдыкт XVI. Сваё рашэньне ён абвясьціў па-лацінску.
Бэнэдыкт XVI: Апошнімі месяцамі сіла цела і духа аслаблі ўва мне на столькі, што я вымушаны прызнаць сваю няздольнасьць выконваць давераную мне функцыю.
Выбраны Папам рымскім 19 красавіка 2005 году Ёзэф Рацынгер стаў 265 Папам рымскім. Ён таксама быў самым старэйшым біскупам Рыму за апошнія 275 гадоў. У сваёй першай прамове на пляцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане ён сказаў, што «пасьля вялікага пантыфіка Яна Паўла ІІ кардыналы выбралі яго, простага і сьціплага працаўніка вінаградніку Пана». Бэнэдыкт XVI падкрэсьліў, што яго праграма – гэта прыслухоўваньне да волі Бога, каб навучыцца больш кахаць Хрыста і Касьцёла.
Бэнэдыкт XVI: Дарагія сябры, цяпер магу сказаць толькі адно: маліцеся за мяне, каб я навучыўся больш любіць Бога. Маліцеся за мяне, каб я навучыўся мацней любіць яго статак – цябе, сьвяты Касьцёл, кожнага з вас асобна і ўсіх разам. Маліцеся за мяне, каб я не ўцякаў у абліччы боязі перад ваўкамі.
Свой пантыфікат Бэнэдыкт XVI засяродзіў перад усім на асноўнай місіі Касьцёла, абапёртай на любові да Бога. Ён часта падкрэсьліваў патрэбу аднаўленьня веры, збудаванай на глыбокіх, асабістых адносінах паміж чалавекам і Хрыстом.
Бэнэдыкт XVI: Вера не азначае толькі прыняцьце акрэсьленага збору праўдаў. Вера заключаецца ў глыбокіх, асабістых стасунках з Хрыстом, адносінах, якія абапіраюцца на любові Таго, хто палюбіў нас першымі, ажно да поўнага ахвяраваньня сабой.
Падчас пантыфікату Папа Бэнэдыкт XVI правёў 24 замежныя паездкі. Сярод іх адной з найбольш значных і камэнтаваных у сьвеце была пілігрымка ў Турцыю ў 2006 годзе і візыт у Блакітную мячэць у Стамбуле. Папа і вялікі муфцій Турцыі Алі Бардакоглу пагадзіліся, што рэлігія зьяўляецца крыніцай сапраўднага міру. Яны сьцьвердзілі, што патрэбны дыялёг хрысьціян і мусульман.
Да рангі сымбалю вырас візыт Бэнэдыкта XVI у нямецкім канцлягеры Аўшвіц-Біркэнаў у Польшчы ў 2006 годзе. Несумнеўна ў гісторыю Касьцёла ўвойдзе падзея, якая ў гісторыі ніколі не здарылася. Упершыню непасрэдны пераемнік Папы рымскага абвясьціў свайго папярэдніка блаславёным. 1 траўня 2011 году ў Рыме Бэнэдыкт XVI асабіста ўзначаліў бэатыфікацыю Яна Паўла ІІ.
Папа шматразова выказваў сваю салідарнасьць са слабымі, хворымі, маргіналамі, ахвярамі войнаў і канфліктаў. Рашуча абараняў жыцьцё чалавека, быў супраць абортаў і эўтаназіі.
На працягу васьмі гадоў апублікаваў шматлікія дакумэнты, тры энцыклікі, чатыры апостальскія адгартацыі, а таксама кнігі.
Некаторыя дасьледчыкі Ватыкану зьвярталі ўвагу на тое, што Бэнэдыкт XVI не правёў рэформы рымскай курыі. Зьвярталі ўвагу на афёру Vatileaks, зьвязаную з уцечкай сакрэтных папскіх дакумэнтаў. Паявіліся таксама меркаваньні, што адмаўляючыся ад пасады, Бэнэдыкт XVI прычыніўся да зьняцьця з пасады многіх ватыканскіх чыноўнікаў, спрасьціўшы свайму пераемніку гэтым самым правядзеньне зьменаў.

Мінаюць шэсьць гадоў ад завяршэньня васьмігадовага пантыфікату Бэнэдыкта XVI. 28 лютага 2013 году Папа сышоў з пасады біскупа Рыму пасьля таго, як два тыдні раней агучыў сваё рашэньне. 13 красавіка на канклаве быў абраны новы пантыфік – кардынал з Аргентыны Хорхэ Марыё Бэрголіё.

Рашэньне аб сваім сыходзе Бэнэдыкт XVI абвясьціў 11 лютага 2013 году. Інфармацыя выклікала велізарнае зьдзіўленьне ў цэлым сьвеце. Ён быў першым рымскім біскупам з XIII стагодзьдзя, які добраахвотна адмовіўся ад пасады. «Я адчуваю цяжар адказнасьці, я сыходжу для дабра Касьцёла», – сказаў Бэнэдыкт XVI. Сваё рашэньне ён абвясьціў па-лацінску.

Бэнэдыкт XVI: Апошнімі месяцамі сіла цела і духа аслаблі ўва мне на столькі, што я вымушаны прызнаць сваю няздольнасьць выконваць давераную мне функцыю.

Выбраны Папам рымскім 19 красавіка 2005 году Ёзэф Рацынгер стаў 265 Папам рымскім. Ён таксама быў самым старэйшым біскупам Рыму за апошнія 275 гадоў. У сваёй першай прамове на пляцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане ён сказаў, што «пасьля вялікага пантыфіка Яна Паўла ІІ кардыналы выбралі яго, простага і сьціплага працаўніка вінаградніку Пана». Бэнэдыкт XVI падкрэсьліў, што яго праграма – гэта прыслухоўваньне да волі Бога, каб навучыцца больш кахаць Хрыста і Касьцёла.

Бэнэдыкт XVI: Дарагія сябры, цяпер магу сказаць толькі адно: маліцеся за мяне, каб я навучыўся больш любіць Бога. Маліцеся за мяне, каб я навучыўся мацней любіць яго статак – цябе, сьвяты Касьцёл, кожнага з вас асобна і ўсіх разам. Маліцеся за мяне, каб я не ўцякаў у абліччы боязі перад ваўкамі.

Свой пантыфікат Бэнэдыкт XVI засяродзіў перад усім на асноўнай місіі Касьцёла, абапёртай на любові да Бога. Ён часта падкрэсьліваў патрэбу аднаўленьня веры, збудаванай на глыбокіх, асабістых адносінах паміж чалавекам і Хрыстом.

Бэнэдыкт XVI: Вера не азначае толькі прыняцьце акрэсьленага збору праўдаў. Вера заключаецца ў глыбокіх, асабістых стасунках з Хрыстом, адносінах, якія абапіраюцца на любові Таго, хто палюбіў нас першымі, ажно да поўнага ахвяраваньня сабой.

Падчас пантыфікату Папа Бэнэдыкт XVI правёў 24 замежныя паездкі. Сярод іх адной з найбольш значных і камэнтаваных у сьвеце была пілігрымка ў Турцыю ў 2006 годзе і візыт у Блакітную мячэць у Стамбуле. Папа і вялікі муфцій Турцыі Алі Бардакоглу пагадзіліся, што рэлігія зьяўляецца крыніцай сапраўднага міру. Яны сьцьвердзілі, што патрэбны дыялёг хрысьціян і мусульман.

Да рангі сымбалю вырас візыт Бэнэдыкта XVI у нямецкім канцлягеры Аўшвіц-Біркэнаў у Польшчы ў 2006 годзе. Несумнеўна ў гісторыю Касьцёла ўвойдзе падзея, якая ў гісторыі ніколі не здарылася. Упершыню непасрэдны пераемнік Папы рымскага абвясьціў свайго папярэдніка блаславёным. 1 траўня 2011 году ў Рыме Бэнэдыкт XVI асабіста ўзначаліў бэатыфікацыю Яна Паўла ІІ.

Папа шматразова выказваў сваю салідарнасьць са слабымі, хворымі, маргіналамі, ахвярамі войнаў і канфліктаў. Рашуча абараняў жыцьцё чалавека, быў супраць абортаў і эўтаназіі.На працягу васьмі гадоў апублікаваў шматлікія дакумэнты, тры энцыклікі, чатыры апостальскія адгартацыі, а таксама кнігі.

Некаторыя дасьледчыкі Ватыкану зьвярталі ўвагу на тое, што Бэнэдыкт XVI не правёў рэформы рымскай курыі. Зьвярталі ўвагу на афёру Vatileaks, зьвязаную з уцечкай сакрэтных папскіх дакумэнтаў. Паявіліся таксама меркаваньні, што адмаўляючыся ад пасады, Бэнэдыкт XVI прычыніўся да зьняцьця з пасады многіх ватыканскіх чыноўнікаў, спрасьціўшы свайму пераемніку гэтым самым правядзеньне зьменаў.
ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт