Logo Polskiego Radia
Print

Rynair і WizzAir аштрафаваныя за багажную палітыку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.02.2019 16:34
Паводле чыноўнікаў, дадатковая аплата за ручную паклажу азначала скрытае павышэньне цэн.
Boeing 737-800 бюджэтнай авіякампаніі Ryanair Boeing 737-800 бюджэтнай авіякампаніі Ryanair pixabay.com/Public Domain CC0

Дзьве найбуйнейшыя нізкатарыфныя авіякампаніі – ірляндзкая Rynair i вугорская WizzAir, – аштрафаваныя за багажную палітыку. Упраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі Італіі аштрафавала Rynair на 3 млн эўра, а WizzAir – на 1 млн эўра за ўведзеныя зьмены, згодна зь якімі ў салён пасажыр мог забраць толькі багаж такога памеру, каб ён мог зьмясьціцца пад сядзеньнем, паведамляе рэсурс Businessinsider.
Абедзьве авіякампаніі памянялі палітыку адносна правозу багажу 1 лістапада 2018 году. Італьянскае ўпраўленьне ў абгрунтаваньні напісала, што ўведзеныя перавозчыкамі зьмены «парушаюць стандарты гаспадарчай дзейнасьці і ўводзяць кліентаў у зман адносна сапраўднай цаны білета». Такім чынам, паводле італьянцаў, дадатковая аплата ў памеры ад 5-і да 28 эўра за ручную паклажу, якую патрабавалі авіялініі, азначала скрытае павышэньне цэн. Упраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі Італьянскай Рэспублікі запатрабавала таксама ў Rynair i WizzAir адмяніць рашэньне цягам 60-і дзён. Італьянскія чыноўнікі прынялі адпаведную пастанову пад ціскам арганізацый і таварыстваў спажыўцоў.

Дзьве найбуйнейшыя нізкатарыфныя авіякампаніі – ірляндзкая Rynair i вугорская WizzAir, – аштрафаваныя за багажную палітыку. Упраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі Італіі аштрафавала Rynair на 3 млн эўра, а WizzAir – на 1 млн эўра за ўведзеныя зьмены, згодна зь якімі ў салён пасажыр мог забраць толькі багаж такога памеру, каб ён мог зьмясьціцца пад сядзеньнем, паведамляе рэсурс Businessinsider.

Абедзьве авіякампаніі памянялі палітыку адносна правозу багажу 1 лістапада 2018 году. Італьянскае ўпраўленьне ў абгрунтаваньні напісала, што ўведзеныя перавозчыкамі зьмены «парушаюць стандарты гаспадарчай дзейнасьці і ўводзяць кліентаў у зман адносна сапраўднай цаны білета». Такім чынам, паводле італьянцаў, дадатковая аплата ў памеры ад 5-і да 28 эўра за ручную паклажу, якую патрабавалі авіялініі, азначала скрытае павышэньне цэн.

Упраўленьне па пытаньнях канкурэнцыі Італьянскай Рэспублікі запатрабавала таксама ў Rynair i WizzAir адмяніць рашэньне цягам 60-і дзён. Італьянскія чыноўнікі прынялі адпаведную пастанову пад ціскам арганізацый і таварыстваў спажыўцоў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт