Logo Polskiego Radia
Print

Выдадзеныя ўспаміны вязьнярак з Равэнсбруку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.02.2019 09:08
Дакумэнты прадстаўленыя ў «Галгофе жанчын» паходзяць з пратаколаў допытаў вязьняў нямецкіх канцлягераў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Расказ вязьнярак нямецкага канцэнтрацыйнага лягера ў Равэнсбруку, запісаныя адразу пасьля вайны, апынуліся ў кніжцы «Галгофа жанчын» шчэцінскага гісторыка Інстытуту нацыянальнай памяці Зьбігнева Стануха. Аўтар публікацыі падкрэсьлівае, што каштоўнасьць гэтых крыніц заключаецца, між іншым, у іх эмоцыях.
Дакумэнты прадстаўленыя ў «Галгофе жанчын» паходзяць з пратаколаў допытаў вязьняў нямецкіх канцлягераў, у тым ліку ў Равэнсбруку, якія ў 2016 годзе трапілі ў архіў шчэцінскага ІНП.
«Я палічыў, што гэта каштоўны матэрыял, паколькі словы вязьнярак былі запісаныя ў 1945 і 1946 гадах. Успаміны былі сьвежымі», – гаворыць аўтар кнігі. Ён дадаў, што ў пратаколах бачныя эмоцыі асоб, якія апісваюць жыцьцё ў лягерах.
У дакумэнтах знаходзяцца ня толькі апісаньні катаваньняў ці псэўданавуковых мэдычных экспэрымэнтаў, якія праводзіліся ў канцлягеры, але і аказанай узаемнай дапамогі, і пошук спосабаў прынамсі на хвіліну забыць пра трагічнае мінулае, між іншым, клопату аб духоўным жыцьці.
Праз Равэнсбрук прайшлі каля 130 тысяч жанчын і дзяцей, каля 20 тысяч мужчын. Самую вялікую групу складалі палякі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт