Ізраільскія навукоўцы знайшлі лек супраць рака
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
07.02.2019 16:26
Дасьледчыкі лічаць, што лек будзе гатовы на працягу гэтага году.
Pixabay.com/Basker Dhandapani/CC0 Creative Commons
Ізраільскія навукоўцы заявілі, што яны апрацавалі прэпарат, які цалкам вылечыць рак.
Аб пераломным адкрыцьці паведаміў Dan Aridor, прэзыдэнт фірмы Accelerated Evolution Biotechnologies Ltd. AEBi. Гэта невялікая фармацэўтычная кампанія, заснаваная ў рамках ізраільскіх тэхналягічных інкубатараў.
«Наш лек ад раку будзе даваць эфэкты з самага першага дня, тэрапія будзе доўжыцца некалькі тыдняў і ня будзе мець пабочных эфэктаў, або яны будуць нязначнымі. Акрамя таго, тэрапія будзе каштаваць таньней, чым іншыя мэтады лячэньня, даступныя на рынку», – кажа Aridor.
Прэпарат называецца МуТаТо. "Яго сутнасьцю зьяўляюцца спэцыяльна распрацаваныя пэптыды, якія адначасова зашчоўкваюцца ў многіх месцах ракавай клеткі. У выніку злучэньняў клеткі пухліны ня маюць дастаткова часу, каб мутаваць і, такім чынам, рак будзе пераможаны", - тлумачаць вынаходцы.
Па дадзеных Міжнароднага агенцтва па вывучэньню рака, ад анкалёгіі памірае 8 мільёнаў людзей у год. У Польшчы рак забівае больш за 110 тысяч чалавек.
Анкалёгія зьяўляецца прычынай аднаго з шасьці выпадкаў сьмерці ў сьвеце. Гэта другая найбольш распаўсюджаная прычына сьмерці пасьля сардэчна-сасудзістых захворваньняў.
яс