Logo Polskiego Radia
Print

Можна атрымаць Эвангельле ў перакладзе брата Коласа

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.01.2019 13:31
Гэта факсыміле рукапіснага варыянта перакладу чатырох Эвангельляў на беларускую мову.
фота: Радыё Свабода

Сям'я Якуба Коласа сабрала грошы на выданьне Эвангельля ў перакладзе на беларускую мову Міхася Міцкевіча, роднага брата Якуба Коласа. Гэта факсыміле рукапіснага варыянта перакладу чатырох Эвангельляў на беларускую мову, пішу ў Фэйсбуку Глеб Лабадзенка.
Былі сабраныя сродкі на друк троху болей, чым 100 асобнікаў. Гэты наклад будзе бясплатна распаўсюджаны па асноўных беларускіх бібліятэках і храмах, дзе набажэнства вядзецца па-беларуску. У продаж кніга не паступіць. Калі нехта хоча мець такую кнігу, то адзіная магчымасьць – гэта ахвяраваць зараз грошы (30 рублёў за асобнік), каб пасьля атрымаць кнігу. Ахвотныя могуць зьвяртацца да Глеба Лабадзенкі.

Сям'я Якуба Коласа сабрала грошы на выданьне Эвангельля ў перакладзе на беларускую мову Міхася Міцкевіча, роднага брата Якуба Коласа. Гэта факсыміле рукапіснага варыянта перакладу чатырох Эвангельляў на беларускую мову, піша ў Фэйсбуку Глеб Лабадзенка.

Былі сабраныя сродкі на друк троху болей, чым 100 асобнікаў. Гэты наклад будзе бясплатна распаўсюджаны па асноўных беларускіх бібліятэках і храмах, дзе набажэнства вядзецца па-беларуску. У продаж кніга не паступіць. Калі нехта хоча мець такую кнігу, то адзіная магчымасьць – гэта ахвяраваць зараз грошы (30 рублёў за асобнік), каб пасьля атрымаць кнігу. Ахвотныя могуць зьвяртацца да Глеба Лабадзенкі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт