Logo Polskiego Radia
Print

Былых польскіх палітвязьняў увекавечыць на фотаздымках

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.01.2019 13:09
  • Былых польскіх палітвязьняў увекавечыць на фотаздымках.mp3
Ідуць працы над праектам “Партрэты непакорных. Макатоўская турма”.

Ідуць працы над праектам “Партрэты непакорных. Макатоўская турма”. Музэй выклятых жаўнераў і палітычных вязьняў ПНР хоча ўвекавечыць на фотаздымках былых палітычных вязьняў і апісаць іх гісторыі. А пасьля выдаць іх у форме альбому.
Рэалізатарам праекту зьяўляецца фатограф і журналіст Конрад Фалэнцкі, былы вязень макатоўскага арышту. У яго плянах – партрэты каля 50 чалавек. Здымкі будуць зробленыя ў былым сьледчым арышце на Макатове. “Я хачу паказаць былых вязьняў у месцы, дзе яны перажывалі вельмі цяжкія моманты свайго жыцьця, дзе праходзілі складаныя допыты і цярпелі. Другой часткай праекту будуць інтэрвію-ўспаміны аб іх турэмным жыцьці, падпольнай і палітычнай дзейнасьці”, - расказвае Конрад Фалэнцкі.
Фінал праекту заплянаваны на сакавік будучага году.

Ідуць працы над праектам “Партрэты непакорных. Макатоўская турма”. Музэй выклятых жаўнераў і палітычных вязьняў ПНР хоча ўвекавечыць на фотаздымках былых палітычных вязьняў і апісаць іх гісторыі. А пасьля выдаць іх у форме альбому.

Рэалізатарам праекту зьяўляецца фатограф і журналіст Конрад Фалэнцкі, былы вязень макатоўскага арышту. У яго плянах – партрэты каля 50 чалавек. Здымкі будуць зробленыя ў былым сьледчым арышце на Макатове.

“Я хачу паказаць былых вязьняў у месцы, дзе яны перажывалі вельмі цяжкія моманты свайго жыцьця, дзе праходзілі складаныя допыты і цярпелі. Другой часткай праекту будуць інтэрвію-ўспаміны аб іх турэмным жыцьці, падпольнай і палітычнай дзейнасьці”, - расказвае Конрад Фалэнцкі.

Фінал праекту заплянаваны на сакавік будучага году.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт