Агляд студзеньскага нумару падляскага Часопісу
Дадзены агляд друку будзе цалкам прысьвечаны студзеньскаму нумару грамадзка-культурнага штомесячніка беларусаў Падляшша пад назвай «Часопіс».
Выданьне паведамляе, што новым старшынём Зьвязу на карысьць адукацыі прамаваньня беларускай культуры «Шчыты» стаў малады журналіст Радыё Рацыі Лукаш Леанюк. Бадай што галоўнай імпрэзай Зьвязу «Шчыты» зьяўляецца знакаміты фэстываль беларускай аўтарскай песьні «Бардаўская восень».
У аўтарскім камэнтары пад над назвай «Беларусь на раздарожжы» Юрка Хмялеўскі выказвае занепакоенасьць чарговым абвастрэньнем беларуска-расейскіх адносінаў.
На думку аўтара, эканамічная сытуацыя ў Беларусі дастаткова дрэнная, дзяржава ня мае грошаў на неабходную мадэрнізацыю прадпрыемстваў, а таксама на аднаўленьне існуючай і стварэньне новай інфраструктуры. Беларуская дзяржава ў значнай ступені жыве за кошт, якія бярэ ў Расеі.
Юрка Хмялеўскі нагадвае, што за 15 апошніх гадоў Масква пазычыла беларускім уладам каля 40 мільярдаў даляраў. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сам шчыра прызнаўся, што гэткі крэдыты надта дарагія для краіны: пазычыўшы адзін мільярд, вяртаць ужо даводзіцца 1 мільярд 250 мільёнаў.
Выглядае на тое, што Расея ставіць Беларусь пад сьценку. Ставіць пад сьценку выкарыстоўваючы той факт, што краіна залежная ад нафты, газу й яшчэ багата ўсяго з усходу.
Расейскія ўарадоўцы настойліва дамагаюцца прысьпяшэньня інтэграцыйных працэсаў паміж Беларусьсю й Расеяй. Каб высьветліць актуальную сытуацыю ў адносінах з Расеяй, Лукашэнка аж двойчы лётаў у Маскву. Аднак, вынікі тых перамоваў дагэтуль застаюцца невядомымі.
Беларусь ня першы раз знайшлася на такім раздарожжы, сьцьвярджае Юрка Хмялеўскі, інкарпарацыя Беларусі Расеяй становіцца ўсё больш рэальнай. Лукашэнка будзе абараняць сувэрэнітэт Беларусі да канца, бо страта незалежнасьці азначае для яго страту ўлады. Нездарма ён дагэтуль не прызнаў анэксію Крыму, падсумоўвае аўтар.
У рубрыцы «Успамін» пастаянны аўтар «Часопісу» Янка Целушэцкі апісвае былое і сёньняшняе жыцьцё знакамітай падляскай вёскі Нараўка. Вёска-мястэчка Нараўка знаходзіцца над завілістай пушчанскай ракою Нараўкай. У 2015 годзе вёска налічвала 878 жыхароў.
Янка Целушыцкі ўзгадвае сваё дзяцінства, некаторыя ўспаміны зьвязаныя з Нараўкай. Летам у самае жніво, аўтар будучы дзіцем, хадзіў у Нараўку па боханы хлебу. Хлеб прадавалі пра акенца ў пякарні, якое выходзіла на вуліцу. Буханкі былі круглыя, пяклі іх тады на вотруб’ях. У чэрвені і ў ліпеню ў час сенакосаў і пачатку жніва перад нараўскай пякарняй з сама раніцы зьбіралася вялікая чарга, якая складалася з жыхароў навакольных вёсак. Цяперака ад гэтай пякарні не засталося ані сьледу.
Янка Целушэцкі ўзгадвае самыя яскравыя моманты з жыцьця Нараўкі, а менавіта сьвяткаваньне Купальля. Тады мястэчка бурліла плыньню людзей і рабілася шматгалосым. Пасьля поўдня людзі разыходзіліся па дамах. Праз адчыненыя вокны даносіліся звонкія сьпевы. Бяседнькі сьпявалі папулярныя тады песьні: «Падмаскоўныя вечара», «Кацюша», «Розпрягайте, хлопці, коні...», «Ой рэчанька чаго ж ты няпоўная».
Нараўчане сьвяткавалі, весяліліся. Аднак час няўхільна ідзе наперад, Нараўка, як і ўсё навокал таксама мяняецца. Цяпер гэта сучасны пасёлак з новенькімі прыгожымі дамкамі ды асфальтнымі вуліцамі...
Czasopis/эж
Дадзены агляд друку будзе цалкам прысьвечаны студзеньскаму нумару грамадзка-культурнага штомесячніка беларусаў Падляшша пад назвай «Часопіс».
Выданьне паведамляе, што новым старшынём Зьвязу на карысьць адукацыі прамаваньня беларускай культуры «Шчыты» стаў малады журналіст Радыё Рацыі Лукаш Леанюк. Бадай што галоўнай імпрэзай Зьвязу «Шчыты» зьяўляецца знакаміты фэстываль беларускай аўтарскай песьні «Бардаўская восень».
У аўтарскім камэнтары пад над назвай «Беларусь на раздарожжы» Юрка Хмялеўскі выказвае занепакоенасьць чарговым абвастрэньнем беларуска-расейскіх адносінаў.На думку аўтара, эканамічная сытуацыя ў Беларусі дастаткова дрэнная, дзяржава ня мае грошаў на неабходную мадэрнізацыю прадпрыемстваў, а таксама на аднаўленьне існуючай і стварэньне новай інфраструктуры. Беларуская дзяржава ў значнай ступені жыве за кошт, якія бярэ ў Расеі.
Юрка Хмялеўскі нагадвае, што за 15 апошніх гадоў Масква пазычыла беларускім уладам каля 40 мільярдаў даляраў. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сам шчыра прызнаўся, што гэткі крэдыты надта дарагія для краіны: пазычыўшы адзін мільярд, вяртаць ужо даводзіцца 1 мільярд 250 мільёнаў.Выглядае на тое, што Расея ставіць Беларусь пад сьценку. Ставіць пад сьценку выкарыстоўваючы той факт, што краіна залежная ад нафты, газу й яшчэ багата ўсяго з усходу.
Расейскія ўарадоўцы настойліва дамагаюцца прысьпяшэньня інтэграцыйных працэсаў паміж Беларусьсю й Расеяй. Каб высьветліць актуальную сытуацыю ў адносінах з Расеяй, Лукашэнка аж двойчы лётаў у Маскву. Аднак, вынікі тых перамоваў дагэтуль застаюцца невядомымі.
Беларусь ня першы раз знайшлася на такім раздарожжы, сьцьвярджае Юрка Хмялеўскі, інкарпарацыя Беларусі Расеяй становіцца ўсё больш рэальнай. Лукашэнка будзе абараняць сувэрэнітэт Беларусі да канца, бо страта незалежнасьці азначае для яго страту ўлады. Нездарма ён дагэтуль не прызнаў анэксію Крыму, падсумоўвае аўтар.
У рубрыцы «Успамін» пастаянны аўтар «Часопісу» Янка Целушэцкі апісвае былое і сёньняшняе жыцьцё знакамітай падляскай вёскі Нараўка. Вёска-мястэчка Нараўка знаходзіцца над завілістай пушчанскай ракою Нараўкай. У 2015 годзе вёска налічвала 878 жыхароў.
Янка Целушыцкі ўзгадвае сваё дзяцінства, некаторыя ўспаміны зьвязаныя з Нараўкай. Летам у самае жніво, аўтар будучы дзіцем, хадзіў у Нараўку па боханы хлебу. Хлеб прадавалі пра акенца ў пякарні, якое выходзіла на вуліцу. Буханкі былі круглыя, пяклі іх тады на вотруб’ях. У чэрвені і ў ліпеню ў час сенакосаў і пачатку жніва перад нараўскай пякарняй з сама раніцы зьбіралася вялікая чарга, якая складалася з жыхароў навакольных вёсак. Цяперака ад гэтай пякарні не засталося ані сьледу.
Янка Целушэцкі ўзгадвае самыя яскравыя моманты з жыцьця Нараўкі, а менавіта сьвяткаваньне Купальля. Тады мястэчка бурліла плыньню людзей і рабілася шматгалосым. Пасьля поўдня людзі разыходзіліся па дамах. Праз адчыненыя вокны даносіліся звонкія сьпевы. Бяседнькі сьпявалі папулярныя тады песьні: «Падмаскоўныя вечара», «Кацюша», «Розпрягайте, хлопці, коні...», «Ой рэчанька чаго ж ты няпоўная». Нараўчане сьвяткавалі, весяліліся. Аднак час няўхільна ідзе наперад, Нараўка, як і ўсё навокал таксама мяняецца. Цяпер гэта сучасны пасёлак з новенькімі прыгожымі дамкамі ды асфальтнымі вуліцамі...
Czasopis/эж