Logo Polskiego Radia
Print

Улады павінны лепш рыхтаваць людзей да крызісаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.01.2019 17:25
Уявіце сабе, што няма вады, няма абагрэву, не працуюць банкаматы, сотавая сувязь, інтэрнэт.
pixabay.com/CC0

У розных краінах улады ўсё часьцей пачынаюць рыхтаваць сваіх грамадзян да розных чорных сцэнараў разьвіцьця падзей, а нават да вайны. Аб гэтым піша выданьне «Polityka».

Уявіце сабе, што няма вады, няма абагрэву, не працуюць банкаматы, сотавая сувязь, інтэрнэт. Бліжэйшыя гады могуць прынесьці самыя розныя здарэньні, эканамічныя крызісы, стыхійныя бедзтвы, а нават чарговую вайну. Што павінна трапіць у адмысловы заплечнік, падрыхтаваны на выпадак крызіснай сытуацыі? Таблеткі для ачысткі вады, ліхтарык на батарэйкі, спальны мяшок, ізаляцыйная стужка, нож. Ёсьць таксама месца для менш элемэнтарных рэчаў, напрыклад, прэзэрватыў, якія могуць паслужыць як распалка, пальчаткі, у іх можна пераносіць ваду. Дарэчы, традыцыйнае выкарыстаньне таксама не выключаецца, бо ў неспакойныя часы, калі няма ўпэўненасьці ў заўтрашнім дні, хто б хацеў зацяжарыць? У такім заплечніку павінны быць наяўныя грошы, батарэйкі, а нават гігіенічныя тампоны, насеньне гародніны, цыгарэты, алькаголь. У сваю чаргу ў аўтамабілі заўсёды павінен быць поўны бак бэнзіну.

Доўгія дзесяцігодзьдзі мірнага жыцьця прытупілі асьцярожнасьць людзей ды ўладаў, яны перасталі думаць пра магчымую небясьпеку, але апошнія ваенныя канфлікты, скажам, у Грузіі або Ўкраіне, усьвядомілі людзям ды ўрадам, што ўсё магчыма. Занядбаньні на дзяржаўным узроўні ў гэтай галіне вялізныя, польскія ўлады павінны лепш рыхтаваць грамадзян да крызісных сытуацый, – кажа генэрал Міраслаў Ружаньскі. «Ня трэба пужаць людзей вайной. Вайна – гэта крайнасьць. Мы павінны імкнуцца да таго, каб насельніцтва ведала, як сябе паводзіць падчас крызісу», – кажа генэрал, сааўтар кнігі пад загалоўкам «Чаму мы прайграем вайну з Расеяй?».

Polityka/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт