Logo Polskiego Radia
Print

125 гадоў таму нарадзіўся сьвяты Максымілян Кольбэ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.01.2019 12:10
  • Максымілян Кольбэ.mp3
Францысканец аддаў сваё жыцьцё за іншага вязьня ў канцлягеры Аўшвіц-Біркэнаў.

/

125 гадоў таму, 8 студзеня 1894 году, нарадзіўся Максымілян Кольбэ, францысканец, сьвяты Каталіцкага касьцёла.
Айцец Кольбэ памёр пакутніцкай сьмерцю ў 1941 годзе ў канцлягеры Аўшвіц-Біркэнаў. У траўні 1942 году францысканец быў адпраўлены ў канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў. Калі пад канец ліпеня з лягеру ўцёк вязень, у якасьці пакараньня намесьнік камэнданта Карл Фрыц выбраў дзесяцярых вязьняў і прыгаварыў іх да галоднай сьмерці. Сярод іх быў бацька дваіх дзяцей, замест якога ў камэру сьмерці добраахвотна пайшоў Максымілян Кольбэ. Калі пасьля двух тыдняў пакут манах яшчэ жыў, яму зрабілі ін’екцыю сьмяротнага фэнолю. Ён памёр 14 жніўня 1941 году, цела было спаленае ў крэматорыі. Манаху было 47 гадоў. У 1982 годзе ён быў кананізаваны Папам рымскім Янам Паўлам ІІ.
Вязьнем, якога выратаваў айцец Кольбэ, быў Францішак Гаяўнічак, бацька дваіх дзяцей. Усё сваё жыцьцё (памёр у 1995 годзе) ён даваў сьведчаньне сьвятасьці францысканца. У размове з Польскім радыё ён так успамінаў апошнія хвіліны жыцьця манаха: « Іх завялі ў блёк №11. Распранулі да гала, кінулі ў камэру. Яны павінны былі паміраць з голаду і холаду. Айцец Максымілян жыў надаўжэй. 14 жніўня прыйшоў эсэсман, паглядзеў, што ён яшчэ жыве, і дабіў яго».
Вязень нямецкага канцлягеру Аўшвіц-Бірнэнаў Тадэвуш Сабалевіч (памёр у 2015 годзе) гаварыў Польскаму радыё ў 2011 годзе, што дзякуючы постаці айца Кольбэ ён не згубіў надзеі: «У 1941 годзе я прыехаў у Асьвенцым 16-гадовым хлопцам. Гэта было тры месяцы пасьля яго сьмерці. Але ад іншых я даведаўся, што быў такі выпадак. Для мяне гэта быў шок. Учынак Масыміляна даў мне сілу, каб далей змагацца са стратай надзеі».
У 1971 годзе Папа рымскі Павал VI абвясьціў францысканца блаславёным, а ў 1982 годзе Ян Павал ІІ кананізаваў Максыміляна Кольбэ.
Яшчэ як кракаўскі мітрапаліт, кардынал Караль Вайтыла на прэс-канфэрэнцыі ў Ватыкане, тры дні да бэатыфікацыі айца Максыміляна казаў, што рэдка калі перакананьне аб сьвятасьці бывае на столькі адзінагалосным.
«Трэба сказаць выразна, што гэты 47-гадовы чалавек, які верна рэалізаваў ідэал сьвятога Францішка, хацеў памерці як сьвятар. На жахлівае пытаньне нацыста, які быў агаломшаны адвагай вязьня, які хацеў заняць месца прыгаворанага, «Ты хто?», Максымілян Кольбэ даў просты адказ: «Каталіцкі сьвятар», – гаварыў кардынал Вайтыла.
Будучы Папа падкрэсьліваў, што айцец Кольбэ ўзяў у апеку астатніх дзевяць чалавек, прыгавораных да галоднай сьмерці. «Ён ня толькі выратаваў дзясятага, яму трэба было дапамагчы памерці дзевяці іншым», – гаварыў кардынал. З таго моманту ў камэры замест крыкаў і пракляцьцяў гучалі малітва і сьпевы. Нацысты самыя былі вельмі зьдзіўленыя гэтым.
Падчас кананізацыйнай Імшы Ян Павал ІІ сказаў, што айцец Кольбэ паказаў, што любоў мацнейшая, чым сьмерць: «Постаць сьвятога Масыміляна застаецца сьведчаньнем эпохі і зьяўляецца знакам часу. Гэтую жахлівую эпоху характэрызуе зьнішчэньне чалавечай годнасьці. Але яна нарадзіла ў Асьвенцыме свой збавенны знак. Любоў аказалася мацнейшай, чым сьмерць. Мацнейшая, чым антылюдзкая сыстэма. Любоў чалавека перамагла там, дзе здавалася перамагае нянавісьць і пагарда чалавекам».
Папа Ян Павал ІІ быў першым папам, які маліўся ў камэры Максыміляна Кольбэ падчас пілігрымкі ў Польшчы ў 1979 годзе.
Францысканец Яцак Сташэўскі гаворыць, што айцец Максымілян асаблівым чынам пакланяўся Беззаганнай Маці Божай. З гэтага культу нарадзілася шмат канкрэтных рэчаў. «Можна сказаць, што Маці Божая спадарожнічала яму ўсё жыцьцё. У Рыме ён засноўвае «Рыцарства Беззаганнай» і ставіць мэту маліцца за ворагаў Касьцёла. Усё жыцьцё Максыміляна напоўненая марыйнай духоўнасьцю».
Айцец Максымілян Кольбэ быў заснавальнікам самага вялікага кляштару і стваральнікам самага буйнога ў Польшчы выдавецтва рэлігійных кніг і прэсы ў Непакалянаве каля Варшавы. Таксама Кольбэ заснаваў марыйны рух «Рыцарства Беззаганнай», вёў місіянэрскую дзейнасьць у Кітаі, Індыі і Японіі.

125 гадоў таму, 8 студзеня 1894 году, нарадзіўся Максымілян Кольбэ, францысканец, сьвяты Каталіцкага касьцёла. Айцец Кольбэ памёр пакутніцкай сьмерцю ў 1941 годзе ў канцлягеры Аўшвіц-Біркэнаў.

У траўні 1942 году францысканец быў адпраўлены ў канцлягер Аўшвіц-Біркэнаў. Калі пад канец ліпеня з лягеру ўцёк вязень, у якасьці пакараньня намесьнік камэнданта Карл Фрыц выбраў дзесяцярых вязьняў і прыгаварыў іх да галоднай сьмерці. Сярод іх быў бацька дваіх дзяцей, замест якога ў камэру сьмерці добраахвотна пайшоў Максымілян Кольбэ. Калі пасьля двух тыдняў пакут манах яшчэ жыў, яму зрабілі ін’екцыю сьмяротнага фэнолю. Ён памёр 14 жніўня 1941 году, цела было спаленае ў крэматорыі. Манаху было 47 гадоў. У 1982 годзе ён быў кананізаваны Папам рымскім Янам Паўлам ІІ.

Вязьнем, якога выратаваў айцец Кольбэ, быў Францішак Гаяўнічак, бацька дваіх дзяцей. Усё сваё жыцьцё (памёр у 1995 годзе) ён даваў сьведчаньне сьвятасьці францысканца. У размове з Польскім радыё ён так успамінаў апошнія хвіліны жыцьця манаха: «Іх завялі ў блёк №11. Распранулі да гала, кінулі ў камэру. Яны павінны былі паміраць з голаду і холаду. Айцец Максымілян жыў надаўжэй. 14 жніўня прыйшоў эсэсман, паглядзеў, што ён яшчэ жыве, і дабіў яго».

Вязень нямецкага канцлягеру Аўшвіц-Бірнэнаў Тадэвуш Сабалевіч (памёр у 2015 годзе) гаварыў Польскаму радыё ў 2011 годзе, што дзякуючы постаці айца Кольбэ ён не згубіў надзеі: «У 1941 годзе я прыехаў у Асьвенцым 16-гадовым хлопцам. Гэта было тры месяцы пасьля яго сьмерці. Але ад іншых я даведаўся, што быў такі выпадак. Для мяне гэта быў шок. Учынак Масыміляна даў мне сілу, каб далей змагацца са стратай надзеі».

У 1971 годзе Папа рымскі Павал VI абвясьціў францысканца блаславёным, а ў 1982 годзе Ян Павал ІІ кананізаваў Максыміляна Кольбэ.

Яшчэ як кракаўскі мітрапаліт, кардынал Караль Вайтыла на прэс-канфэрэнцыі ў Ватыкане, тры дні да бэатыфікацыі айца Максыміляна казаў, што рэдка калі перакананьне аб сьвятасьці бывае на столькі адзінагалосным.

«Трэба сказаць выразна, што гэты 47-гадовы чалавек, які верна рэалізаваў ідэал сьвятога Францішка, хацеў памерці як сьвятар. На жахлівае пытаньне нацыста, які быў агаломшаны адвагай вязьня, які хацеў заняць месца прыгаворанага, «Ты хто?», Максымілян Кольбэ даў просты адказ: «Каталіцкі сьвятар», – гаварыў кардынал Вайтыла.

Будучы Папа падкрэсьліваў, што айцец Кольбэ ўзяў у апеку астатніх дзевяць чалавек, прыгавораных да галоднай сьмерці. «Ён ня толькі выратаваў дзясятага, яму трэба было дапамагчы памерці дзевяці іншым», – гаварыў кардынал. З таго моманту ў камэры замест крыкаў і пракляцьцяў гучалі малітва і сьпевы. Нацысты самыя былі вельмі зьдзіўленыя гэтым.

Падчас кананізацыйнай Імшы Ян Павал ІІ сказаў, што айцец Кольбэ паказаў, што любоў мацнейшая, чым сьмерць: «Постаць сьвятога Масыміляна застаецца сьведчаньнем эпохі і зьяўляецца знакам часу. Гэтую жахлівую эпоху характэрызуе зьнішчэньне чалавечай годнасьці. Але яна нарадзіла ў Асьвенцыме свой збавенны знак. Любоў аказалася мацнейшай, чым сьмерць. Мацнейшая, чым антылюдзкая сыстэма. Любоў чалавека перамагла там, дзе здавалася перамагае нянавісьць і пагарда чалавекам».

Папа Ян Павал ІІ быў першым папам, які маліўся ў камэры Максыміляна Кольбэ падчас пілігрымкі ў Польшчы ў 1979 годзе.

Францысканец Яцак Сташэўскі гаворыць, што айцец Максымілян асаблівым чынам пакланяўся Беззаганнай Маці Божай. З гэтага культу нарадзілася шмат канкрэтных рэчаў: «Можна сказаць, што Маці Божая спадарожнічала яму ўсё жыцьцё. У Рыме ён засноўвае «Рыцарства Беззаганнай» і ставіць мэту маліцца за ворагаў Касьцёла. Усё жыцьцё Максыміляна напоўненая марыйнай духоўнасьцю».

Айцец Максымілян Кольбэ быў заснавальнікам самага вялікага кляштару і стваральнікам самага буйнога ў Польшчы выдавецтва рэлігійных кніг і прэсы ў Непакалянаве каля Варшавы. Таксама Кольбэ заснаваў марыйны рух «Рыцарства Беззаганнай», вёў місіянэрскую дзейнасьць у Кітаі, Індыі і Японіі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт