Logo Polskiego Radia
Print

На польскім вігілійным стале пануе традыцыя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.12.2018 11:12
Пасьля гадоў адыходу ад традыцыі палякі зноў захапляюцца старапольскай кухняй.
kaboompics/pixabay.com/CC0

Wprost
Пасьля гадоў адыходу ад традыцыі палякі зноў захапляюцца старапольскай кухняй. Найлепшай нагодай, каб пачуць старыя смакі, зьяўляецца Вігілія. У кастрычніку 2003 году польскія біскупы афіцыйна абвясьцілі, што ў Вігілію ня трэба захоўваць пост. Нягледзячы на гэта большасьць палякаў і так прытрымліваецца старых правіл. Паводле апытаньняў, 87% палякаў посьцяць у Вігілію.
Польская вігілійная вячэра зьяўляецца выключнай. Усё ў выніку таго, што стагодзьдзямі пост у Польшчы быў значна больш суровы, чым у іншых краінах. Адначасова сьвяты Божага Нараджэньня адзначаліся з выключным п’етызмам. Вігілійная вячэра зьяўляецца рэдка сустраканай рэліквіяй даўняй старапольскай кухні.
У апошнія гады разам з хваляй моды на замежныя трэнды папулярнасьць атрымлівалі стравы, якія раней не атаесамляліся з вігілійнай вячэрай. На фірмовых сустрэчах замест традыцыйных страваў падавалі сушы. Таксама тунец, рыба без ніякіх сувязяў са старапольскай кухняй, часта апынаўся ў сьпісе сьвяточных страваў. Не ўспамінаючы пра нарвэскага ласося, які беззваротна стаў адной з найчасьцей куплёных рыб у сьвяточным пэрыядзе.
Аднак, апошнім часам гэты трэнд адыходзіць. Модным стаў пошук натхненьня ў мінулым. Палякі ня толькі не саромеюцца традыцыйнай Вігіліі, але і пачынаюць ёй ганарыцца.

Wprost: Найлепшай нагодай, каб пачуць старыя смакі, зьяўляецца Вігілія. У кастрычніку 2003 году польскія біскупы афіцыйна абвясьцілі, што ў Вігілію ня трэба захоўваць пост. Нягледзячы на гэта большасьць палякаў і так прытрымліваецца старых правіл. Паводле апытаньняў, 87% палякаў посьцяць у Вігілію.

Польская вігілійная вячэра зьяўляецца выключнай. Усё ў выніку таго, што стагодзьдзямі пост у Польшчы быў значна больш суровы, чым у іншых краінах. Адначасова сьвяты Божага Нараджэньня адзначаліся з выключным п’етызмам. Вігілійная вячэра зьяўляецца рэдка сустраканай рэліквіяй даўняй старапольскай кухні.

У апошнія гады разам з хваляй моды на замежныя трэнды папулярнасьць атрымлівалі стравы, якія раней не атаесамляліся з вігілійнай вячэрай. На фірмовых сустрэчах замест традыцыйных страваў падавалі сушы. Таксама тунец, рыба без ніякіх сувязяў са старапольскай кухняй, часта апынаўся ў сьпісе сьвяточных страваў. Не ўспамінаючы пра нарвэскага ласося, які беззваротна стаў адной з найчасьцей куплёных рыб у сьвяточным пэрыядзе.

Аднак, апошнім часам гэты трэнд адыходзіць. Модным стаў пошук натхненьня ў мінулым. Палякі ня толькі не саромеюцца традыцыйнай Вігіліі, але і пачынаюць ёй ганарыцца.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт