Logo Polskiego Radia
Print

Фастфуд - прыемнасьць, за якую многія аддадуць шмат

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.12.2018 14:00
  • Fast food.mp3
Людзі пераважна ведаюць, што гэта некарысна, але ня могуць адмовіцца.
pixabay.com/Public Domain CC0

Практычна ўсе ведаюць, што гэтак званая хуткае харчаваньне (з ангельскай мовы фастфуд) прыносяць нашаму арганізму больш шкоды, чым карысьці. Тым ня менш, многія людзям, асабліва маладым, вельмі цяжка адмовіцца ад гамбургераў, піцы ды бульбы фры.

Трэба прызнаць, што харчаваньне ў сетках фастфуд вельмі зручнае – забег, заказаў, пачакаў пару хвілін, за некалькі хвілін праглынуў – і пабег далей. Такі абед або вячэра не патрабуюць вялікіх затрат – ні часу, ні грошай (фастфуды звычайна значна таньнейшыя, чым ежа ў нармальных рэстаранах).

Мы ведаем: хуткая ежа – ня вельмі карысная, але пераконваем сябе, што час ад часу можна дазволіць сабе на такую прыемнасьць. Спажываньне фастфудаў – гэта менавіта прыемнасьць, ад якой можна стаць залежным, – тлумачыць дыетоляг Аліцыя Каліньска.

А. Каліньска: Ёсьць людзі, якія трапілі ў залежнасьць ад фастфудаў. Гэтая ежа прыносіць ім вялізнае задавальненьне. Канешне, яны пераважна ведаюць, што гэта некарысна, але ня могуць адмовіцца. Калі хтосьці ня можа жыць без фастфудаў, то няхай хаця б абмяжоўвае такое харчаваньне да аднаго разу ў тры тыдні. Наша цела тады справіцца з павышанай дозай тлушчу і солі. Вельмі асьцярожна трэба з дзецьмі, паколькі яны хутка прывыкаюць да такой ежы, а дадатковай прынадай зьяўляецца цацка, якую некаторыя рэстараны дадаюць да дзіцячай порцыі. Дзеці значна хутчэй набываюць залежнасьць ад фастфудаў.

Што так моцна прыцягвае дзяцей ды маладых людзей у рэстараны хуткага харчаваньня? Перш за ўсё вялікая колькасьць тлушчу і солі, моцны апэтытны запах ежы (які атрымліваецца дзякуючы сынтэтычным пахам), мяккая структура, якая лёгка перажоўваецца. Дарэчы, фастфуд – гэта ня толькі ежа ў рэстаране Макдональд ці іншай папулярнай сеткі. Гэта таксама амаль кожная ежа, якую можна падрыхтаваць хутка з гатовых прадуктаў, напрыклад, замарожаныя порцыі.

А. Каліньска: Фастуд – гэта таксама гатовыя стравы, якія мы купляем у крамах у аддзеле замарожаных прадуктаў. Я разумею, што гэта вельмі зручна, а ў нас усё менш часу, мы пастаянна занятыя, кудысьці сьпяшаемся. Але нельга забываюць, што такі размарожаны прадукт таксама зьяўляецца фастфудам. З іншага боку, ёсьць людзі, якія агулам усё паядаюць вельмі хутка, іх абед працягваецца не намнога даўжэй, чым пяць хвілін.

Хуткая ежа – у даслоўным значэньні гэтага слова – пакідае адмоўны сьлед у нашым арганізьме, дрэнна ўплывае на здароўе. Лепш усё ж такі прызначыць на абед або іншае харчаваньне крыху больш часу, чым пяць хвілін, зьесьці спакойна. А пра наступствы хуткага паглынаньня харчоў гаворыць дыетоляг.

А. Каліньска: Калі мы ямо хутка, то дрэнна перажоўваем ежу, якая пазьней доўга «ляжыць» у страўніку. Перш за ўсё бялок, які пераварваецца даўжэй, чым іншыя складнікі. Калі мы хутка закідваем кавалкі мяса ў страўнік, то яму прыходзіцца працаваць у тры разы цяжэй, чым калі б мы дакладна перажавалі гэтае мяса. У выніку могуць разьвіцца розныя хваробы страўнікавай сыстэмы. Калі мы ямо надта хутка, то часта зьядаем таксама зашмат на адзін раз, запаўняючы страўнік «па самыя берагі». Наш страўнік па аб’ёме прыкладна такой жа велічыні, як наш кулак. Страўнік расьцягваецца, паколькі гэта цягліца. Калі цягліца расьцягнутая да сваіх максымальных памераў, то ў страўніка ўжо няма сілы і магчымасьці, каб перамяшаць харчаваньне са страўнікавым сокам, у тым ліку з сольнай кіслатой, дзякуючы якой адбываецца працэс пераварваньня ежы.

Задача страўніка – раздрабніць харчаваньне, каб у кішэчнік папала ўжо вадкая кашыца. Калі страўнік максымальна запоўнены, ён ня можа прапусьціць ежу далей. Парадаксальна, мы ямо хутка, але ня хутка наш арганізм атрымлівае патрэбную энэргію.

А. Каліньска: Калі мы ямо хутка, гэта не азначае, што таксама хутка харчовыя складнікі ды энэргія пападуць у крывяносную сыстэму. Таму пасьля такога харчаваньня мы зьядзім шакалядку, цукерку або нешта іншае салодкае, што вельмі хутка пераварыцца і дасьць нам энэргію. Многія людзі сьпяшаюцца, асабліва раніцай, няма часу на сьнеданьне. Аднак падумайма пра нашых дзяцей, якія пераймаюць нашу схему паводзінаў. Усе бацькі хочуць для сваіх дзяцей як найлепшага жыцьця. Давайце падумаем, чаму мы вучым нашых дзяцей.

Дыетоляг Аліцыя Каліньска адзначае, што сыгнал са страўніка да мозгу аб тым, што страўнік ужо напоўнены, даходзіць прыкладна за 20 хвілін. Таму, спажываючы ежу вельмі хуткімі тэмпамі, мы не даём страўніку магчымасьці прасыгналізаваць мозгу, што пара ўжо затрымацца. Адсюль, між іншым, бярэцца пераяданьне і атлусьценьне.

І Пр. ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт