Перамовы прадстаўнікоў амаль 200 краін з цэлага сьвету падчас кліматычнага саміту ААН COP24 у Катавіцэ перайшлі ў вырашальны этап. Паседжаньне на высокім узроўні, якое распачалося сёньня і будзе падоўжана да суботы ці нядзелі, павінна падрыхтаваць фінальнае пагадненьне. Яно вызначыць прынцып рэалізацыі парыскага пагадненьня і кантролю гэтай дзейнасьці.
Пачаткова плянавалася, што саміт ААН завершыцца сёньня, аднак краінам-удзельніцам пакуль не ўдалося дасягнуць канчатковага рашэньня. Ня выключана, што саміт зацягнецца яшчэ на некалькі дзён.
Нягледзячы на апошнюю фінішную прамую падчас дыскусіі ўвесь час паяўляюцца спрэчныя моманты. Як кажа назіральнік саміту ад экалягічнай арганізацыі WWF Polska Оскар Кулік, гэта, між іншым, кошт, які павінны будуць заплаціць дзяржавы ў сувязі з аховай клімату.
О. Кулік: Дзяржавы, якія разьвіваюцца, чакаюць фінансавай падтрымкі для іх дзейнасьці на карысьць клімату. У сваю чаргу разьвітыя краіны падыходзяць да гэтага стрымана. Краіны таксама чакаюць вельмі празрыстых прынцыпаў.
Оскар Кулік дадае, што саміт, хутчэй за ўсё, закончыцца прыняцьцем адзінай пазыцыі. Аднак, не вядома, ці яна будзе мець рэальны ўплыў на спыненьне пацяпленьня клімату, а гэтым самым не вядома, ці саміт у Катавіцэ закончыцца канчатковым паразуменьнем.
О. Кулік: Пытаньне ў тым, на колькі моцнымі будуць гэтыя прынцыпы, колькі спраў будуць вырашаныя пазьней. Акрамя таго, як павышаныя амбіцыі будуць адлюстраваныя ў рашэньні саміту. Падкрэсьліваньне гэтых амбіцый зьяўляецца вельмі важным. Мы ведаем, што крокі, якія прадпрымаюць усе краіны сьвету, зьяўляюцца недастатковымі, каб абмежаваць катастрафічныя зьмены клімату.
Эколягі маюць вельмі крытычную ацэнку намаганьняў, які прадпрымаюць краіны сьвету, у тым ліку Польшча. На думку экалягічных дзеячаў, палітыкі, якія вырашаюць лёс плянэты, не разумеюць усёй павагі сытуацыі.
А сытуацыя, паводле іх, вельмі сур’ёзная. Эколягі малююць наступную візію будучыні: Польшча, у якой ураганы рэгулярна зьнішчаюць гектары лесу, паводкі заліваюць гарады, лякальныя садавіна і агародніна становяцца жахліва дарагімі, а Балтыйскае мора становіцца забароненым для чалавека па прычыне сталага цьвіценьня водарасьцяў. «Гэта візія будучыні, якая з кожным годам у выніку палітыкі «нічога ня робім» становіцца вельмі праўдападобнай», – чытаем на партале Грынпісу.
Калі ў бліжэйшым часе ня будуць прадпрынятыя канкрэтныя крокі на карысьць абароны клімату і да 2030 году Польшча не адмовіцца ад спальваньня вугалю, то тое, што цяпер зьяўляецца анамальным надвор’ем, стане нормаю.
Ужо цяпер у цэлым сьвеце ў выніку катастрофаў, выкліканых зьменамі клімату, паміраюць ці церпяць людзі, выміраюць гатункі расьлін і жывёл, зьнікаюць цэлыя экасыстэмы. Навукоўцы кажуць выразна: мы апошняе пакаленьне, якое можа аберагчы сьвет ад катастрофы. Другога шанцу ня будзе.
Каб не перавысіць бар’ер цяпла на 1,5 градусы па Цэльсію, неабходна перастаць спальваць выкапнёвае паліва. Паводле эколягаў, да 2030 году Польшча разам з іншымі краінамі, якія дзесяцігодзьдзямі спальвалі вугаль, павінны цалкам ад яго адмовіцца.
Аднак, нягледзячы на самыя жахлівыя прагнозы, Польшча не зьбіраецца адмаўляцца ад вугалю. Польскі ўрад адназначна заяўляе, што Польшча ня можа гэта зрабіць. 3 сьнежня прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сьцьвердзіў на адкрыцьці COP24, што грунтаваньне энэргетычнай бясьпекі на вугалю не пярэчыць ахове клімату. Гэтыя словы выклікалі моцную крытыку ня толькі з боку польскіх эколягаў, але і сусьветных.
«Мы ў шоку ад таго, што пачулі з вуснаў прэзыдэнта Анджэй Дуды. Ня ведаю, ці прэзыдэнт разумее, у якім месцы ён апынуўся і да каго гэтыя словы былі скіраваныя», – гаварыла каардынатарка кампаніі «Клімат і энэргія» ў Грынпісе Анна Агнеўска. Паводле яе, словы аб тым, што вугаль можна спалучыць з аховаю клімату, гэта тое самае, што хлусіць грамадзтву.

Маніфэстацыя эколягаў на кіліматычным саміце.

ав