Logo Polskiego Radia
Print

Адвэнт і Піліпаўка - хрысьціяне рыхтуюцца да Божага Нараджэньня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.12.2018 08:10
І праваслаўныя, і каталікі распачалі час падрыхтоўкі да сьвята Божага Нараджэньня.
pixabay.com/CC0

І праваслаўныя, і каталікі распачалі час падрыхтоўкі да сьвята Божага Нараджэньня. У Праваслаўнай царкве трывае Піліпавы пост, а ў каталікоў – Адвэнт.
Піліпаўкай называецца 40-дзённы пост. У праваслаўнай царкве ён заўсёды пачынаецца 28 лістапада, а яго апошні дзень – гэта Вігілія Божага нараджэньня, 6 студзеня.
Назва посту паходзіць ад апостала Філіпа. Піліпаўка пачынаецца дзень пасьля яго ўспаміну. Гэты пост быў ужо на пачатку хрысьціянства, хоць тады ён быў карацейшым (у некаторых хрысьціян ён доўжыўся 7 дзён). У 1166 годзе яго сталую дату і даўжыню вызначыў сабор у Канстанцінопалі.
Праваслаўныя сьвятары падкрэсьліваюць, што пост павінен быць часам паглыбленай набожнасьці і духоўнага дасканаленьня. Царква рэкамэндуе адмовіцца ад мясных страваў, а таксама малочных прадуктаў, а ў апошнім тыдні таксама ад рыб.
Сьціслае выконваньне ўмоваў посту ў гэты час усё ж зьяўляецца індывідуальнай справай кожнага праваслаўнага верніка. Безумоўны пост у Праваслаўнай царкве абавязвае ў Вігілію Божага Нараджэньня. Сьвятары зьвяртаюць увагу, што важнейшым ад фізычнага зьяўляецца духоўны пост і барацьба з грахом.
У Каталіцкім касьцёле пэрыяд падрыхтоўкі да Божага Нараджэньня называецца Адвэнтам. Ён доўжыцца прыкладна 4 тыдні і заканчваецца 24 сьнежня, калі адзначаецца Вігілія Божага Нараджэньня.
Гэты пэрыяд дзеліцца на дзьве часткі: дні да 16 сьнежня зьяўляюцца часам радаснага чаканьня паўторнага прыйсьця Хрыста на сканчэньне сьвету. З 17 да 24 сьнежня працягваецца падрыхтоўка да ўрачыстасьці нараджэньня Пана, якая сьвяткуецца 25 сьнежня.
У гэты час не адбываюцца гучныя забавы. Вернікі таксама заахвочваюцца да ўстрыманьня ад дрэнных звычак і, безумоўна, да працы над сабою. Практыкуецца ўзяцьце пастановаў на гэты час. Характар адрачэньняў кожны вызначае для сябе асабіста або па парадзе сьвятара. Усё гэта робіцца дзеля навяртаньня і лепшага перажываньня радаснай весткі – Божага Нараджэньня.
Малітоўныя практыкі – безумоўная частка Адвэнту. Вельмі прыгожай зьяўляецца традыцыя ўдзелу ў раратніх сьвятых Імшах, якія адбываюцца на досьвітку і цэлебруюцца ў гонар Божай Маці. Падчас гэтых літургій, якія распачынаюцца пры згашаным сьвятле і запаленых сьвечках, гучыць сьпеў-малітва: «Сьвет наш абмыйце, чыстыя росы, Збаўцу сьвятога дайце, Нябёсы». Абавязкам кожнага верніка зьяўляецца таксама ўдзел у парафіяльных адвэнтавых рэкалекцыях. (catholic.by)

У Праваслаўнай царкве трывае Піліпавы пост, а ў каталікоў – Адвэнт.

Піліпаўкай называецца 40-дзённы пост. У праваслаўнай царкве ён заўсёды пачынаецца 28 лістапада, а яго апошні дзень – гэта Вігілія Божага нараджэньня, 6 студзеня.

Назва посту паходзіць ад апостала Філіпа. Піліпаўка пачынаецца дзень пасьля яго ўспаміну. Гэты пост быў ужо на пачатку хрысьціянства, хоць тады ён быў карацейшым (у некаторых хрысьціян ён доўжыўся 7 дзён). У 1166 годзе яго сталую дату і даўжыню вызначыў сабор у Канстанцінопалі.

Праваслаўныя сьвятары падкрэсьліваюць, што пост павінен быць часам паглыбленай набожнасьці і духоўнага дасканаленьня. Царква рэкамэндуе адмовіцца ад мясных страваў, а таксама малочных прадуктаў, а ў апошнім тыдні таксама ад рыб.

Сьціслае выконваньне ўмоваў посту ў гэты час усё ж зьяўляецца індывідуальнай справай кожнага праваслаўнага верніка. Безумоўны пост у Праваслаўнай царкве абавязвае ў Вігілію Божага Нараджэньня. Сьвятары зьвяртаюць увагу, што важнейшым ад фізычнага зьяўляецца духоўны пост і барацьба з грахом.

У Каталіцкім касьцёле пэрыяд падрыхтоўкі да Божага Нараджэньня называецца Адвэнтам. Ён доўжыцца прыкладна 4 тыдні і заканчваецца 24 сьнежня, калі адзначаецца Вігілія Божага Нараджэньня.

Гэты пэрыяд дзеліцца на дзьве часткі: дні да 16 сьнежня зьяўляюцца часам радаснага чаканьня паўторнага прыйсьця Хрыста на сканчэньне сьвету. З 17 да 24 сьнежня працягваецца падрыхтоўка да ўрачыстасьці нараджэньня Пана, якая сьвяткуецца 25 сьнежня.У гэты час не адбываюцца гучныя забавы. Вернікі таксама заахвочваюцца да ўстрыманьня ад дрэнных звычак і, безумоўна, да працы над сабою. Практыкуецца ўзяцьце пастановаў на гэты час. Характар адрачэньняў кожны вызначае для сябе асабіста або па парадзе сьвятара. Усё гэта робіцца дзеля навяртаньня і лепшага перажываньня радаснай весткі – Божага Нараджэньня.

Малітоўныя практыкі – безумоўная частка Адвэнту. Вельмі прыгожай зьяўляецца традыцыя ўдзелу ў раратніх сьвятых Імшах, якія адбываюцца на досьвітку і цэлебруюцца ў гонар Божай Маці. Падчас гэтых літургій, якія распачынаюцца пры згашаным сьвятле і запаленых сьвечках, гучыць сьпеў-малітва: «Сьвет наш абмыйце, чыстыя росы, Збаўцу сьвятога дайце, Нябёсы». Абавязкам кожнага верніка зьяўляецца таксама ўдзел у парафіяльных адвэнтавых рэкалекцыях. (catholic.by)

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт