Камэрцыйныя паляваньні прыносяць нядрэнны даход
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
07.12.2018 12:45
Падчас паляваньняў часта забіваюць птушак, якія знаходзяцца пад аховай.
photo: Pixabay.com/Manfred Richter/CC0 Creative Commons
Польскі падыход да экалёгіі камэнтавалі ўдзельнікі канфэрэнцыі ў Катавіцах, прысьвечанай барацьбе з кліматычнымі зьменамі, калі ім падалі стравы з дзічыны, – піша «Rzeczpospolita». Нічога дзіўнага, што паляваньні ў Польшчы папулярныя, паколькі яны даюць нядрэнны даход. На камэрцыйных паляваньнях, якія ладзіць Польскі паляўнічы зьвяз, у 2016 годзе паляўнічыя зарабілі 72,5 млн. злотых, а прадпрыемства Дзяржаўныя лясы ў мінулым годзе – 61,7 млн.
Падчас камэрцыйных паляваньняў, у якіх удзельнічаюць пераважна багатыя замежнікі, часта забіваюць птушак, якія знаходзяцца пад аховай. Эколягі пратэстуюць, брутальныя здымкі з паляваньняў выклікаюць пратэсты ўсё большай колькасьці людзей. Папулярнасьць набываюць прагулкі, з-за якіх паляваньне ня можа адбыцца. Створаны таксама Рух грамадзян супраць пагрозаў, якія вынікаюць з паляваньняў. Так называецца арганізацыя, якая выступае супраць камэрцыйных паляваньняў, а была яна створаная пасьля забойства зусім выпадковага чалавека на адным з паляваньняў. Зялёныя кажуць, што раней ніхто не казаў пра небясьпеку, якой зьяўляюцца для звычайных жыхароў паляўнічыя ў лесе.
Rzeczpospolita/нг