Запрашаем у крэпасьць Бойен (ФОТА)
Крэпасьць Бойен была адным са стратэгічных абаронных аб'ектаў Усходняй Прусіі.
Сёньня я запрашаю ў крэпасьць Бойен. Гэты абаронны комплекс разьмешчаны на захад ад гораду Гіжыцка (Giżycko), на вузкім пярэсмыку паміж азёрамі Негоцін (Niegocin) і Кісайна (Kisajno). Пабудаваная ў 1844-1856 гадах крэпасьць была галоўным зьвяном у ланцугу ўмацаваньняў, якія абаранялі прускую дзяржаву з усходу. Па сёньняшні дзень крэпасьць Бойен зьяўляецца адным з найбольш выдатна захаваных прыкладаў прускай школы фартыфікацый.
Ідэя пабудаваць крэпасьць – гэта ініцыятыва прускіх генэралаў Карла фон Грольмана (Karl Wilhelm Georg von Grolman) і Германа фон Бойена (Leopold Hermann Ludwig von Boyen) і вынік напалеонаўскіх войнаў.
Аднак толькі ў 1841 годзе кароль Фрыдрых Вільгельм IV выдаў дэкрэт аб будаўніцтве крэпасьці ў рэгіёне гораду Гіжыцка. Першыя земляныя работы пачаліся ў 1843 годзе. Краевугольны камень быў закладзены 4 верасьня 1844 году. Распрацоўка архітэктурнага праекту комплексу, якую пачаў генэрал Эрнст Людвіг фон Астэр (Ernst Ludwig von Aster), была закончаная толькі ў 1846 годзе.
У гэтым жа годзе кароль Фрыдрых назваў крэпасьць Feste Boyen - Крэпасьць Бойен.
Будаўніцтва паасобных аб’ектаў крэпасьці закончылася ў 1853 годзе. Пабудаваныя былі, між іншым, казармы, збожжасховішчы, склады зброі, унутраныя камунікацыйныя шляхі й падземныя збудаваньні.
Аднак годам завяршэньня будаўніцтва крэпасьці лічыцца 1855-ы.
Тэрыторыя крэпасьці складае каля 100 гектараў і мае форму шасьціканцовай зоркі з шасьцю абарончымі фортамі.
Крэпасьць акружаная каменна-цагляным мурам даўжынёй у 2303 мэтры. Вакол муру знаходзіўся сухі роў.
У кутах агароджы пабудаваныя сховішчы для жаўнераў. У склад комплексу, апрача шматлікіх будынкаў, уваходзілі таксама розныя земляныя аб'екты: валы, схілы, пандусы й вучэбныя пляцы. Яны выдатна ўплывалі на абаронны характар крэпасьці.
Комплекс быў пастаянна мадэрнізаваны па меры разьвіцьця ваеннай тэхнікі. Калі ў 1868 годзе ў Гіжыцку была пракладзеная чыгунка, дык доступ да яе атрымала таксама крэпасьць.
Падчас першай сусьветнай вайны крэпасьць добра прадэманстравала сваё стратэгічнае значэньне. 26 жніўня 1914 году каля яе адбылося жорсткае сутыкненьне, аднак немцы не здалі крэпасьці расейцам. Расейскім войскам не пашанцавала таксама падчас аблогі крэпасьці ў лютым 1945 году.
Аднак узімку таго ж году, калі войскі ІІІ-га Беларускага фронту акружылі Гіжыцка й прымусілі здацца IV армію генэрала Фрыдрыха Хосбаха (Friedrich Hoßbach), крэпасьць была дадзеная Чырвонай арміі без аднаго стрэлу.
Пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны ажно да 1957 году крэпасьць займала польская армія. Пазьней аб’ектам сталі адміністраваць грамадзянскія ўлады. Будынкі крэпасьці спрабавалі адаптаваць пад прамысловую дзейнасьць. Напрыклад, на яе тэрыторыі дзейнічалі шматлікія аб’екты сельскай і харчовай прамысловасьці, у тым ліку птушкафабрыка, склады збожжа й г.д.
У 1994 годзе гарадзкія ўлады перадалі крэпасьць у кіраваньне Таварыства аматараў крэпасьці Бойен. Арганізацыя прыбрала тэрыторыю крэпасьці, наладзіла маніторынг і праводзіць паступовую мадэрнізацыю гістарычная комплексу.
Цяпер крэпасьць адкрытая для турыстаў. Тут знаходзіцца Музэй крэпасьці Бойен. У амфітэатры адбываюцца шматлікія канцэрты, арганізоўваюцца розныя мерапрыемствы, у тым ліку гістарычныя рэканструкцыі.
Крэпасьць Бойен зьяўляецца адным з найлепш захаваных абаронных комплексаў XIX стагодзьдзя ў Польшчы.
аз
Сёньня я запрашаю ў крэпасьць Бойен. Гэты абаронны комплекс разьмешчаны на захад ад гораду Гіжыцка (Giżycko), на вузкім пярэсмыку паміж азёрамі Негоцін (Niegocin) і Кісайна (Kisajno). Пабудаваная ў 1844-1856 гадах крэпасьць была галоўным зьвяном у ланцугу ўмацаваньняў, якія абаранялі прускую дзяржаву з усходу. Па сёньняшні дзень крэпасьць Бойен зьяўляецца адным з найбольш выдатна захаваных прыкладаў прускай школы фартыфікацый.
Крэпасьць Бойен. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ
Ідэя пабудаваць крэпасьць – гэта ініцыятыва прускіх генэралаў Карла фон Грольмана (Karl Wilhelm Georg von Grolman) і Германа фон Бойена (Leopold Hermann Ludwig von Boyen) і вынік напалеонаўскіх войнаў.
Аднак толькі ў 1841 годзе кароль Фрыдрых Вільгельм IV выдаў дэкрэт аб будаўніцтве крэпасьці ў рэгіёне гораду Гіжыцка. Першыя земляныя работы пачаліся ў 1843 годзе. Краевугольны камень быў закладзены 4 верасьня 1844 году.
Распрацоўка архітэктурнага праекту комплексу, якую пачаў генэрал Эрнст Людвіг фон Астэр (Ernst Ludwig von Aster), была закончаная толькі ў 1846 годзе.
У гэтым жа годзе кароль Фрыдрых назваў крэпасьць Feste Boyen - Крэпасьць Бойен.
Крэпасьць Бойен.Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Анна Задрожна