На гэты раз я хачу прадставіць вам польскага музыканта, кампазытара, вакаліста, аўтара тэкстаў Кшыштафа Залеўскага-Брэйдыганта (Krzysztof Zalewski-Brejdygant). Нарадзіўся герой нашай перадачы ў Любліне ў 1984 годзе ў сям’і актора Станіслава Брэйдыганта.
У дзяцінстве Кшыштаф хадзіў у музычную школу ў кляс фартэпіяна і ўдарных інструмэнтаў. Вучыўся таксама граць на гітары. Яго музычная кар’ера пачала імкліва разьвівацца, калі на пачатку 2000 гадоў ён перамог музычны конкурс пад назваю Idol. На гэтым этапе свайго жыцьця Залеўскі выконваў галоўным чынам цяжкую рок-музыку, у фінале конкурсу ён прадставіў кампазыцыю амэрыканскай групы Pearl Jam.
Узнагародай за перамогу на конкурсе быў кантракт на выдачу кружэлкі. Такім чынам выйшаў дэбютны альбом выканаўцы пад загалоўкам «Пісталет». Тэксты некалькіх песьняў напісала вядомая музыкантка Катажына Насоўска.
Пасьля выдачы кампакт-дыску музыкант адправіўся ў канцэртнае турнэ, выступаў таксама ў тэле-шоў, супрацоўнічаў з іншымі музыкамі, напрыклад, гуртом Hey, а нават спрабаваў сябе ў ролі кінаактора (нездарма бацька – актор). Кшыштаф выступіў у ролі Мечыслава «Роя» Дземешкевіча ў фільме «Гісторыя Роя або «У зямлі лепш чуваць». У ім расказваецца гісторыя аднаго з жаўнераў падпольнай дзяржавы, якая змагалася з камуністычнай уладай у Польшчы пасьля Другой сусьветнай вайны.
Кшыштаф Залеўскі часам выступае пад псэўданімам Залеф. А я прапаную вашай увазе кампазыцыю з банальным загалоўкам, але цікавым тэкстам – «Каханьне, каханьне».
Bez Ciebie wszystko mi jedno
I czuję jakby mnie było pół
Uparta chmura nade mną
Ta chmura nade mną pozbawia mnie tchu
Przy Tobie znika całe zło
Przez otwarte okna
Przy Tobie oddycham
Zapominam się na chwilę
Ciebie więcej chcę
Musi mi to przejść
I minąć mi miłość
I inne słowa
Nie potrzebuję słów
Mówiłem Ci to już
Dopłyną donikąd
To tylko słowa
Ciebie więcej chcę
Musi mi to przejść
I minąć mi miłość
Mijamy sobie
Czemu zatrzymać się nie da
Tego momentu, gdy jesteś tuż
Przy Tobie znów chcę wszystkiego
I jeszcze to wszystko mógłbym móc
Без цябе мне ўсё роўна. Я адчуваю, быццам бы мяне палова. Упартая хмара нада мною. Хмара нада мною пазбаўляе мяне дыханьня. Пры табе зьнікае ўсё зло, пры табе праз адчыненае акно я дыхаю, забываю пра ўсё на хвіліну.
Я хачу цябе больш. Павінна мне прайсьці, мінуць каханьне ды іншыя словы. Мне не патрэбныя словы, я табе гэта ўжо казаў. Яны паплывуць у нікуды, гэта толькі словы.
Я хачу цябе больш, павінна гэта мне прайсьці, і прайсьці каханьне. Мы праходзім адзін каля аднаго.
Чаму немагчыма затрымаць гэты момант, калі ты блізка. Пры табе я зноў хачу ўсяго і яшчэ гэта ўсё я мог бы зрабіць.
Miłość – гэта, канешне ж, беларускае каханьне. А вось па-польску ёсьць таксама kochanie – што гэта, калі не miłość? Слова miłość выводзіцца ад выразу міласэрнасьць, гэта вышэйшы стан, хутчэй духа, чым цела. А kochanie – гэта фізычны кантакт, дотык, пяшчота. А калі хтосьці зьвяртаецца да нас kochnie, гэта азначае «дарагі, любімы». Так што miłość – нешта больш сур’ёзнае, духоўнае, чым звычайнае kochanie. Kochanie асацыюецца таксама з zakochaniem – гэта стан, калі чалавек па вушы закаханы ў кімсьці, зусім ня бачыць яго адмоўных бакоў, глядзіць на аб’ект свайго каханьня праз ружовыя акуляры. Можна сказаць, што ён тады...
Zapomina się na chwilę – забывае пра ўсё на сьвеце на кароткі момант. Стан закаханасьці так уплывае на чалавека, што ён сапраўды становіцца іншы, пра ўсё забывае, ходзіць, прыпяваючы, усё яму падабаецца, у яго прыпадняты настрой. Гэта, канешне, здараецца тады, калі аб’ект нашага зацікаўленьня адказвае ўзаемнасьцю. А так, на жаль, здараецца не заўсёды, можа нават часьцей бывае каханьне без узаемнасьці – па-польску miłość nieodwzajemniona. І тады...
Musi mnie to przejść i minąć mi miłość – павінна мне гэта прайсьці, прайсьці (мінуць) гэтае каханьне. Przejśc i minąć – гэта, у прынцыпе, словы-сынонімы, азначаюць адно і тое ж.
Nie potrzebuję słów – не патрэбныя мне словы. Канешне ж, можна перакласьці і «я не патрабую слоў», але на маю думку, тут будзе крышачку іншае значэньне. Гэта, зразумела, невялікі нюанс, але па-беларуску слова «патрабаваць» мае больш катэгарычнае значэньне, чым польскае potrzebować. Беларускі выраз больш правільна было б перакласьці на польскую мову як żądać – гэта значыць, катэгарычна патрабаваць. А вось польскае potrzebować – гэта мець патрэбнасьць у чымсьці ў дадзены момант, але катэгарычна гэтага не патрабаваць.
Czemu zatrzymać się nie da tego momentu, kiedy jesteś tuż – чаму затрымаць немагчыма гэты момант, калі ты так блізка. Што значыць польскае туж? Дарэчы, часьцей кажуць tuż-tuż, што азначае вось-вось, неўзабаве або вельмі блізка, блізенька.
нг