Logo Polskiego Radia
Print

Раксана Вэнгель паказала, што варта марыць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 28.11.2018 16:31
Яе песьня аб тым, наколькі важна марыць, выйграла дзіцячае "Эўрабачаньне".
Раксану Вэнгель (з кветкамі) вітаюць у варшаўскім аэрапорце 26.11Раксану Вэнгель (з кветкамі) вітаюць у варшаўскім аэрапорце 26.11PAP/Leszek Szymański

Як мы ўжо паведамлялі ў нашых перадачах, полька Раксана Вэнгель (Roksana Węgiel) выйграла на сёлетнім конкурсе дзіцячай песьні «Эўрабачаньне». У фінальным конкурсе, які прайшоў у выходныя ў Менску, 13-гадовая дзяўчына заваявала сымпатыю журы і гледачоў песьняй «Anyone I Want To Be». Сёлетняя перамога прадстаўніка Польшчы на дадзеным конкурсе зьяўляецца першай у гісторыі.

Пасьля завяршэньня конкурсу Раксана Вэнгель на прэс-канфэрэнцыі падзякавала Беларусі за арганізацыю музычнага спаборніцтва, перадала прывітаньні палякам і сваім прыхільнікам.

Р. Вэнгель: Я ад усяго сэрца вельмі дзякую ўсім польскім аматарам маёй музыкі. Калі б не яны, то гэтай перамогі не было б. Але я яшчэ не магу ў гэта паверыць, шчыра скажу.

Раксана Вэнгель дадала, што яе песьня расказвае пра тое, наколькі важна марыць. Мары могуць дапамагчы чалавеку дасягнуць усё, чаго ён жадае.

Фінальны падлік галасоў быў вельмі нэрвовы. Перамога полькі была магчымай дзякуючы галасам тэлегледачоў. Эмоцыям паддаліся нават журналісты, якія вялі перадачу па беларускім тэлебачаньні.

Дзякуючы перамозе ў Менску маладой полькі, праз год чарговы фінальны конкурс дзіцячага Эўрабачаньня можа прайсьці ў Польшчы.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт