Logo Polskiego Radia
Print

Л.Д. Капрыа зьняў фільм пра Станіслава Шукальскага

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.11.2018 16:01
Творчасьць Шукальскага цэняць ва ўсім сьвеце. Ён быў скульптарам, мастком, праектантам.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Леанарда Дзі Капрыа зьняў фільм пра Станіслава Шукальскага
Сусьветнавядомы актор стаў адным з прадзюсараў польска-амэрыканскага фільму «Struggle: The Life and Lost Art of Szukalski» Ірэнэвуша Дабравольскага. Фільм будзе паказаны ў лістападзе ў Галяндыі на Міжнародным фэстывалі дакумэнтальнага кіно ў Амстэрдаме.
Дакумэнт расказвае гісторыю польска-амэрыканскага мастака Станіслава Шукальскага (1893-1987). Відэасапісы былі зробленыя Гленам Брая, мастацтвазнаўцам і сябрам Шукальскага. У фільме расказваецца, між іншым, пра жыцьцё ў даваеннай Польшчы, пачаткі працы, пошук натхненьня і гісторыю сяброўства паміж мужчынамі.
Творчасьць Шукальскага цэняць ва ўсім сьвеце. Ён быў скульптарам, мастком, праектантам. Быў адной з самых выбітных постацяў у артыстычным жыцьці міжваеннай Варшавы і Кракава. Ён пасяліўся ў Бэрбанку ў стане Каліфорнія, дзе працаваў да сьмерці.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт