Logo Polskiego Radia
Print

Пешаход! Кіроўцы важна добра цябе бачыць

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 26.10.2018 16:27
У Польшчы праходзіць кампанія аб правільных паводзінах на дарогах.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons

Да канца году ў Польшчы адбываецца грамадзкая кампанія пад назваю «Добра цябе бачыць» (Dobrze cię widzieć), якая ставіць сабе за мэту зьмяніць адносіны ўдзельнікаў дарожнага руху да іншых пешаходаў, кіроўцаў, раварыстаў. Пра кампанію піша «Sieci».

Клопат пра бясьпеку – уласную ды чужую – гэта прывычка, якая вынікае з уважлівага стаўленьня да таго, што нас акружае. Гэта прывычка, якую можна выпрацоўваць, – кажа старшыня Фундацыі Нацыянальнага дня жыцьця Яцэк Сапа. Фундацыя зладзіла кампанію «Добра цябе бачыць».

Статыстыка непакоіць. З 2015 году расьце колькасьць дарожна-транспартных здарэньняў. Акрамя таго, у мінулым годзе больш чым на 6% вырасла колькасьць сьмяротных ахвяраў ДТЗ з удзелам пешаходаў. За большасьць гэтых выпадкаў адказваюць кіроўцы, але амаль паўтысячы чалавек загінула, а звыш 2 тыс. было паранена ў выніку ДТЗ па віне пешаходаў. Цяпер, у халодную пару году, на цёмных дарогах і вуліцах кіроўцы могуць не заўважаць людзей, якія ідуць без флікераў, з-за гэтага нярэдка здараюцца трагедыі.

Важнай групай, да якой накіраваная акцыя, зьяўляюцца школьнікі. Ім простай мовай нагадваюць, на колькі важна насіць флікеры. Акрамя таго, арганізатары кампаніі раздаюць дзецям сьвятловяртальныя камізэлькі і расказваюць аб правілах карыстаньня праезнай часткай. Да крыху старэйшых школьнікаў аўтары кампаніі вырашылі зьвярнуцца інакш. Магчыма, ім спадабаецца ўдзел у ёй папулярнага актора Цэзары Пазуры, які з уласьцівым яму пачуцьцём гумару выступае ў рэклямным роліку кампаніі.

Sieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт