Мэдыцынская марыхуана зьявіцца ў польскіх аптэках ужо праз месяц, паведамляе Gazeta Wyborcza. Скарыстацца каноплямі змогуць 300 тысяч пацыентаў.
Сухія зёлы будзе дастаўляць кампанія Spectrum Cannabis, якая належыць канадзкай групе прадпрыемстваў Canopy Growth Corp. Менавіта гэтае канадзкае прадпрыемства зьяўляецца сусьветным гігантам у вытворчасьці мэдыцынскай марыхуаны. На працягу пяці месяцаў польскае Ўпраўленьне рэгістрацыі лекавых прадуктаў праводзіла працэдуру выданьня згоды на рэалізацыю марыхуаны.
Паводле польскага заканадаўства, рэцэпт на лек, які складаецца зь марыхуаны, зможа выпісаць кожны доктар. Паводле выпісанага рэцэпту фармацэўт у аптэцы прыгатуе адпаведны лек. Аднак, польскім мэдыкам не хапае вопыту правядзеньня тэрапіі зь ужываньнем марыхуаны.
Доктар мэдыцыны, вядучы анэстэзіёляг і спэцыяліст у лячэньні болю Ежы Яраш паведаміў Gazecie Wyborczej, што ўжо 60 лекараў рознай спэцыялізацыі прайшлі курсы на тэму выкарыстаньня марыхуаны падчас лячэньня.
Лічыцца, што мэдыцынскія каноплі дапамагаюць у лячэньні расьсеянага склерозу, эпілепсіі, а таксама дапамагаюць справіцца з болем выкліканым ракавымі пухлінамі.
Экспэрты падлічылі, што сярэдні кошт 1 граму лячэбнай марыхуаны ў польскіх аптэках будзе складаць 50-60 zł (каля 15 эўра), адпаведна месячны курс лячэньня марыхуанай будзе каштаваць каля 1,5-2 тысяч злотых (або каля 450 эўра). Высокая цана арыгінальнага лека вынікае зь імпартнага паходжаньня канопляў. Польскае заканадаўства забараняе вырошчваньне марыхуаны на тэрыторыі краіны, адпаведна сыравіна для вытворчасьці лекаў імпартуюцца.
Скарыстацца каноплямі змогуць 300 тысяч пацыентаў, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Сухія зёлы будзе дастаўляць кампанія Spectrum Cannabis, якая належыць канадзкай групе прадпрыемстваў Canopy Growth Corp. Менавіта гэтае канадзкае прадпрыемства зьяўляецца сусьветным гігантам у вытворчасьці мэдыцынскай марыхуаны. На працягу пяці месяцаў польскае Ўпраўленьне рэгістрацыі лекавых прадуктаў праводзіла працэдуру выданьня згоды на рэалізацыю марыхуаны.
Паводле польскага заканадаўства, рэцэпт на лек, які складаецца зь марыхуаны, зможа выпісаць кожны доктар. Паводле выпісанага рэцэпту фармацэўт у аптэцы прыгатуе адпаведны лек. Аднак, польскім мэдыкам не хапае вопыту правядзеньня тэрапіі зь ужываньнем марыхуаны.
Доктар мэдыцыны, вядучы анэстэзіёляг і спэцыяліст у лячэньні болю Ежы Яраш паведаміў Gazecie Wyborczej, што ўжо 60 лекараў рознай спэцыялізацыі прайшлі курсы на тэму выкарыстаньня марыхуаны падчас лячэньня.
Лічыцца, што мэдыцынскія каноплі дапамагаюць у лячэньні расьсеянага склерозу, эпілепсіі, а таксама дапамагаюць справіцца з болем выкліканым ракавымі пухлінамі.
Экспэрты падлічылі, што сярэдні кошт 1 граму лячэбнай марыхуаны ў польскіх аптэках будзе складаць 50-60 zł (прыкладна 13 эўра), адпаведна месячны курс лячэньня марыхуанай будзе каштаваць каля 1,5-2 тысяч злотых (прыкладна 450 эўра).
Высокая цана арыгінальнага лека вынікае зь імпартнага паходжаньня канопляў. Польскае заканадаўства забараняе вырошчваньне марыхуаны на тэрыторыі краіны, адпаведна сыравіна для вытворчасьці лекаў імпартуюцца.
Gazeta Wyborcza/эж