Logo Polskiego Radia
Print

Палякі робяць стаўку на ўласны бізнэс

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.10.2018 15:43
Многія штатныя працаўнікі плянуюць у будучыні адкрыць уласны бізнэс і стаць незалежнымі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі робяць стаўку на ўласны бізнэс
Многія штатныя працаўнікі плянуюць у будучыні адкрыць уласны бізнэс і стаць незалежнымі.
Польскі рынак працы называць цяпер „рынкам працаўніка”, то бок рынкам, на якім умовы дыктуюць працаўнікі. Дадзеныя справаздачы кампаніі Grant Thornton сьведчаць пра тое, што 60% сярэдніх і буйных кампаніяў у Польшчы маюць праблемы з пошукам супрацоўнікаў. Яшчэ год таму згаданы паказчык складаў 32%, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
Аднак дадзеныя сьведчаць таксама пра тое, што працаўнікі, якія маюць кіраўніка, менш задаволеныя сваёй працай, чым уладальнікі ўласнага бізнэсу. Паводле апытаньня, праведзенага ў верасьні кампаніяй Tax Care, толькі кожны чацьвёрты штатны працаўнік заяўляе, што ён „вельмі задаволены” сваёй працай. У сваю чаргу сярод індывідуальных прадпрымальнікаў працай задаволены кожны другі апытаны. Магчыма, гэта менавіта прычына жаданьня заснаваць уласную эканамічную дзейнасьць сярод апытаных палякаў.
Кожны другі мужчына й кожная трэцяя жанчына заяўляюць, што плянуюць адкрыць уласны бізнэс. Паводле камэнтатараў, такія заявы трэба ўспрымаць сур’ёзна.
Палякі ўжо пачалі рэалізаваць свае пляны. Паводле BIG InfoMonitor, у 2017 годзе 35% палякаў плянавалі зьмяніць працу. Годам раней гэткіх асобаў было 27%. Больш за тое, расьце таксама колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў. Кожны дзень у Польшчы рэгіструецца больш за 900 кампаній, то бок на 100 больш, чым яшчэ 2-3 гады таму, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт