Навукоўцы падлічылі, колькі трэба спаць
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
18.10.2018 18:13
Канадзкім вучоным удалося сабраць дадзеныя больш чым 10 тысяч удзельнікаў.
www.pixabay.com
Колькі гадзін неабходна для ідэальнага сну? Дасьледчыкі з Унівэрсытэту Заходняга Антарыё (Канада) правялі найбуйнейшае ў сьвеце дасьледаваньне ў галіне сну, у выніку якога прыйшлі да нечаканых высноў. Артыкул пра гэта была апублікаваны ў профільным выданьні Sleep.
Канадзкім вучоным удалося сабраць дадзеныя больш чым 10 тысяч удзельнікаў. Каля паловы ўсіх апытаных як правіла спалі менш за 6 гадзін кожную ноч.
Навукоўцы вызначылі, што аптымальная колькасьць сну для падтрыманьня працаздольнасьці галаўнога мозгу складае ад 7 да 8 гадзін штодня. Але таксама зрабілі выснову, што людзі, якія спалі больш чым 8 гадзін, мелі тыя ж праблемы з успрыманьнем інфармацыі, што й тыя, хто спаў занадта мала.
Так, калі спаць менш 6 або больш 8 гадзін, то пагаршаецца мова й інтэлектуальныя здольнасьці. А вось кароткатэрміновая памяць заставалася адносна незакранутай, нават тады, калі чалавек спаў каля 4 гадзін.
На аснове дадзеных гэтага дасьледаваньня было падлічана, што эканоміка адной Канады траціць каля 21,4 мільярда даляраў з-за недасыпаньня насельніцтва.
яс