Logo Polskiego Radia
Print

Ці бліжэйшы пераход на зімовы час будзе апошні?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.10.2018 13:56
Брусэль пакідае краінам рашэньне аб тым, ці жыць на зімовым, ці на летнім часе.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У апошнія выходныя кастрычніка Польшча зьбіралася апошні раз перайсьці на зімовы час. Гэтага хацеў Брусэль, які прапанаваў, каб вясной, пасьля пераходу на летні час, была цалкам адмененая зьмена часу – нагадвае «Dziennik Gazeta Prawna». Аднак адмена зьмены часу можа быць вялікай праблемай для дзяржаў-сябраў ЭЗ. Крыніца ва ўладах супольнасьці паведамляе, што няма згоды, ці трэба пакінуць на заўсёды зімовы час, ці летні.

Польшча выступае за адмену зьмены часу, але яшчэ не прынятае рашэньне, ці краіна будзе жыць пры летнім часе, ці пры зімовым – паведамілі выданьню ў міністэрства прадпрымальніцтва. Працягваюцца кансультацыі, як міжведамасныя, так і міжнародныя. Міністэрства нагадае, што 72% палякаў, якія ўдзельнічалі ў інтэрнэт-анкетаваньні, праведзеным Эўрапейскай камісіяй, выказалася за летні час.

Кожная сяброўская краіна павінна да красавіка будучага году паведаміць Брусэль, які час яна выбірае. Гэта дазволіць плаўна ўвесьці зьмены. Такім чынам эўрапейцы апошні раз перавялі б стрэлкі гадзіньнікаў у сакавіку 2019 году. Яшчэ раз перавялі б гадзіньнікі толькі тыя краіны, якія вырашаць пакінуць зімовы час. Пазьней зьмена часу ўжо ня будзе адбывацца. Канешне, пры ўмове, што з прапановай Эўракамісіі згодзяцца ўсе чальцоўскія дзяржавы і за яе прагаласуе Эўрапарлямэнт.

Брусэль пакідае паасобным краінам рашэньне аб тым, ці жыць на зімовым, ці на летнім часе. Але з-за гэтага Эўропе пагражае вялікае разрозьненьне ў гэтым пляне, калі б кожная дзяржава прымала рашэньне самастойна, без кансультацыі з суседзямі. Таму дзяржавы павінны дамовіцца паміж сабою. Але як гэта зрабіць, Эўракамісія ў сваім праекце не апісвае.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт