У гэтай перадачы я хачу вам прадставіць выканаўцу зь цікавым псэўданімам Pablopavo. На самой справе музыканта завуць Павел Солтыс, ён нарадзіўся ў Варшаве, а ягоную творчасьць цяжка аднесьці да якой-небудзь адной разнавіднасьці музыкі.
Выканаўца быў сябрам гурту Vavamuffin з 2003 году, а ў 2009 пачаў сольную кар’еру. Артыст ня толькі сьпявае, ён таксама піша тэксты песьняў, а таксама аповеды. Вясной гэтага году ён стаў ляўрэатам літаратурнай прэміі імя Марэка Навакоўскага, быў таксама намінаваны на іншыя літаратурныя прэміі, між іншым самую прэстыжную польскую ўзнагароду ў галіне літаратуры – Nike. Атрымаў таксама гэтак званы пашпарт выданьня «Палітыка», які ўручаецца самым пэрспэктыўным маладым асобам, якія працуюць у самых розных галінах. Паблёпаво быў нейкі час журналістам, вёў аўтарскую праграму на радыё Roxi FM.
Герой нашай сёньняшняй перадачы вывучаў нейкі час расейскую філялёгіі на варшаўскім унівэрсытэце, але вучобу кінуў. А я прапаную вам песьню ў выкананьні Pablopavo і гурту Ludziki. Называецца кампазыцыя «Karwoski».
Powtarzamy rytmy
ryty uśrednione
powtarzamy rytmy
rytmy są z gestów
rytmy są z gestów i odruchów
taki chów widocznie
kieliszki, kawy, lufki, domówki żarty
a każdy żart głupi jak drewniane 5 zł
udajemy świty
udajemy koty
potem do roboty
a przecież stoisz taki młody, taki młody
i podchodzi dziewczyna i pyta:
czy mogę od pana ogień?
a ty wiesz że to nie gramatycznie
i tylko popiół masz
od pana ogień?
podchodzi dziewczyna i pyta:
czy mogę od pana ogień?
a ty wiesz i tylko popiół masz
przegrywamy bitwy
by wygrywać wojny
ale nie wiadomo kiedy te się kończą
uznajemy zatem że to zawieszenie broni
nic się nie broni
goni nas czas
poklepuje zmarszczki
gorzkie piany piw
prawdy jak cukierki zawinięte w fałsze
wyparte farsze
o, wyparte farsze
powtarzamy rytmy
hit me baby one more time
łapiemy się na blichtry
udając że to ironicznie
ślicznie się snujemy w świetle latarni
marni, ale jeszcze nie zmarli
parlibyśmy na przód
tylko gdzie przód, a gdzie spód?
tylko gdzie przód, a gdzie spód?
Мы паўтараем рытмы, прыкладны абрад, паўтараем рытмы, рытмы з жэстаў. Рытмы з жэстаў і рэфлексаў. Такая гадоўля, відаць... Кілішкі, кавы, люлька, вечарынкі, жарты, а кожны жарт дурны, як драўляныя 5 злотых. Мы прыкідваемся сьвітанкам, прыкідваемся катом, потым на працу.
А ты ж стаіш такі малады, такі малады. Падыходзіць дзяўчына і пытаецца: ці ёсьць у вас агонь? А ты ведаеш, што гэта няграматна, а ў цябе толькі попел.
Мы прайграем бітвы, каб выйграць войны. Аднак невядома, калі яны закончацца. І таму мы прызнаем гэта спыненьнем агню. Нішто не абараняецца. Нас гоніць час. Ляпае па маршчынках. Горкая пена піва. Праўда як цукеркі, загорнутыя ў фальш. Выціснуты фарш, так, выціснуты фарш.
Мы паўтараем рытмы. Можа б ты зьняў мяне, дарагі, яшчэ раз. (hit me baby one more time – сказ з песьні Брытні Спірc «Baby one more time»). Мы дазваляем сябе злавіць на бліскаўкі, робячы выгляд, што гэта іранічна. Прыгожанька бадзяемся ў сьвятле ліхтароў. Нягеглыя, але яшчэ не памерлыя. Мы б ішлі наперад, але дзе перад, а дзе выварат?
Вось такая песьня, напісаная з вялікай дозай гумару, ёсьць у ёй гульня слоў, таму нават чалавеку, які добра ведае польскую мову, нялёгка разабрацца ў сэнсе кампазыцыі. А я пачну разгляд тэксту з загалоўка. Называецца песьня "Карвоскі". Нідзе я не знайшла інфармацыі, чаму менавіта Карвоскі. З маіх здагадак – назоў прыгадвае галоўнага героя вельмі папулярнага калісьці ў Польшчы сэрыяла «Саракагодак». Гэтым саракагадовым мужчынам быў інжынэр Стэфан Карвоўскі, магчыма, менавіта гэтую постаць згадвае ў сваёй песьні Pablopavo, хаця ў прозьвішчы не хапае адной літаркі. Дарэчы, ролік да песьні паказвае вечарынку з часоў даўняй Польшчы, Польскай Народнай Рэспублікі, у 70-ыя ці 80-ыя гады, а ў кампазыцыі ідзе гаворка пра тое, як хутка бяжыць час і што мы нічога ня можам з гэтым зрабіць.
Ryty uśrednione – вось тут у мяне ўзьнікла праблема са словам ryt. У гэтага выразу ёсьць некалькі значэньняў. Гэта як абрад, так і малюнак, гравюра, ды сыстэма правілаў у масонстве. Мне аднак здаецца, што тут слова ryt было выбрана толькі дзеля таго, каб была рыфма з выразам рытм, таму значэньне выразу практычна няважнае.
Taki chów – такая гадоўля, такое выхаваньне. Chów – гэта вырошчваньне, гадоўля, пераважна так кажуць пра вырошчваньне хатняй жывёлы. Што цікава, у польскай мове ёсьць тэрмін hodowla, але гэта больш шырокае паняцьце, чым chów, паколькі яно ахоплівае ўсю тэматыку, зьвязаную з жывёлагадоўляй, а chów азначае як правіла толькі пэрыяд, калі маладая жывёла дасягае даросласьці. Ёсьць таксама тэрмін zimny chów – гэта вырошчваньне, гадоўля ў халодных умовах, хаця так можна сказаць таксама пра выхаваньне дзяцей. Zimny chów азначае суровае выхаваньне, у якім няма месца на пяшчоты ці цёплыя адносіны да дзяцей.
Czy mogę od pana ogień – ці я магу пазычыць агонь? Так даслоўна перакладаецца гэты сказ, але ж зразумела, што гаворка ідзе пра запальнічку або запалкі, якімі можна падпаліць цыгарэту. Беларусы павінны памятаць, што агонь – гэта па-польску ogień, а вось польскі ogon – гэта хвост, у жаргоннай мове гэты выраз азначае таксама мужчынскі член.
Uznajemy, że to zawieszenie broni – мы прызнаем гэта спыненьнем агню або перамір’е.
Gdzie przód, a gdzie spód – дзе перад, а дзе выварат. Spód – гэта левы бок нейкай рэчы, спод або выварат.
Pod spodem stołu znaleziono przyczepiony list – Пад сподам (зьнізу) стала знойдзены прымацаваны ліст.
нг