Logo Polskiego Radia
Print

Музэй шахцёрства адчыніць экстрэмальную турыстычную трасу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.09.2018 13:23
Траса будзе адлюстроўваць цяжкую працу выратавальнікоў у горнай галіне.
pixabay.com/CCO

Музэй шахцёрства ў Забжы плянуе адкрыць новую падземную турыстычную трасу. Яна будзе адлюстроўваць цяжкую працу выратавальнікоў у горнай галіне. Каб прайсьці новую трасу трэба быць спраўным фізычна, таму яна будзе прысьвечаная, між іншым, аматарам экстрэмальнага спорту.
Новая траса будзе абапірацца на існуючай інфраструктуры. Уступная канцэпцыя прадугледжвае выкарыстаньне камэр практыкаваньняў, у якіх трэніруюцца выратавальнікі.
«Пад зямлёй выратавальнікі трэніруюцца праводзіць цяжкія акцыі. У такія ўмовы мы хочам пусьціць турыстаў. Гэта будзе вельмі цяжкая траса, якая вымагае фізычнай сілы», – гаворыць дырэктар музэю Бартламей Шэфчык. Цэлая траса будзе мець каля 2 км і будзе займаць 2,5-3 гадзіны.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт