Logo Polskiego Radia
Print

Гіжыцка – сталіца паруснага спорту ў Польшчы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.09.2018 15:02
  • Гіжыцка – сталіца.mp3
У непасрэднай блізкасьці ад горада знаходзіцца ажно 13 азёраў.
Гіжыцка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZГіжыцка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Гіжыцка – сталіца паруснага спорту ў Польшчы (FOTA)
У непасрэднай блізкасьці ад горада знаходзіцца ажно 13 азёраў.
Гіжыцка (Giżycko) – гарадок, разьмешчаны ў самым цэнтры Рэгіёну вялікіх мазурскіх азёр на поўначы Польшчы. Гэта вядомы турыстычны цэнтар. Частка мясцовасьці ляжыць на Гіжыцкай высьпе, акружанай з усіх бакоў азёрамі Кісайно (Kisajno), Негоцін (Niegocin), Тайты (Tajty) і Войсак (Wojsak). Азёры спалучаныя паміж сабой каналамі.
Горад мае ажно 11 парусных партоў і прадпрыемства, якое займаецца іх рамонтам. Ня дзіўна тады, што Гіжыцка называюць сталіцай паруснага спорту ў Польшчы. У непасрэднай блізкасьці ад горада знаходзіцца ажно 13 азёраў.
Гіжыцка атрымала гарадзкія правы 26 траўня 1612 году. Першапачаткова горад знаходзіўся пад уладай Тэўтонскага ордэна. Тады яго называлі „Lotzen”. У 1657 годзе татары спалілі горад. У сваю чаргу ў 1710 годзе ў выніку эпідэміі чумы памерлі амаль усе яго жыхары. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя Гіжыцка было вельмі бедным горадам, які пэрыядычна пустошылі пажары.
У другой палове ХIХ стагодзьдзя сытуацыя зьмянілася. Азёры, якія акружаюць горад, былі спалучаныя каналамі. Гэта прычынілася да разьвіцьця водных шляхоў. У 1871 годзе была здадзеная ў эксплёатацыю чыгуначная лінія.
Назва Гіжыцка была ўведзеная толькі ў 1946 годзе ў гонар Густава Гізэвіюша (Gizewiusza), - эвангелічнага пастара й актывіста, які дзейнічаў у рэгіёне Мазуры. Раней горад называлі Лец (Lec) або Лачаны (Łoczany).
У Гіжыцку варта наведаць крэпасьць „Боен” (Boyen), пабудаваную ў 1844-1856 гадах. Яна зьяўляецца добра захаваным прыкладам прускай школы фартыфікацыі. Абаронны комплекс, разьмешчаны на вузкім перашыйку паміж азёрамі Негоцін і Кісайна, быў галоўным зьвяном у ланцугу ўмацаваньняў, якія з усходу ахоўвалі доступ да прускай дзяржавы. Пабудаваная на плошчы каля 100 гектараў крэпасьць была вельмі важным стратэгічным аб'ектам Усходняй Прусіі.
Іншым цікавым аб’ектам у Гіжыцку зьяўляецца воданапорная вежа, якая на працягу амаль стагодзьдзя (1900-1997) пастаўляла ваду ў горад. У цяперашні час у вежы разьмяшчаецца музэй і рэстаран. Яна выконвае таксама ролю назіральнай пляцоўкі, якая дазваляе палюбавацца панарамай горада з вышыні амаль 25 мэтраў.
Жамчужынай архітэктуры горада зьяўляецца паваротны мост на Лучаньскім канале (Łuczańskim kanale). Ён быў пабудаваны ў 1860 годзе, каб палегчыць сувязь горада з крэпасьцю „Боен”. Мост абслугоўваецца ўручную. Ён зьяўляецца адзіным такім мостам у Эўропе, які надалей знаходзіцца ў эксплёатацыі.
Цікавым помнікам архітэктуры зьяўляецца таксама Касьцёл сьвятога Брунона. Ён быў пабудаваны ў 1938 годзе ў гонар нямецкіх жаўнераў, якія загінулі ў час Першай сусьветнай вайны. Стрэлкі гадзіньніка, разьмешчанага на храме, маюць форму штыкоў, каб падкрэсьліць вайсковы характар касьцёла.
У сваю чаргу ў цэнтры Гіжыцка на Грунвальдзкай плошчы знаходзіцца касьцёл мясцовага лютэранскага прыходу з 1827 году. У летнія месяцы тут адбываецца Міжнародны фэстываль арганнай музыкі.
Адной з сучасных прываблівасьцяў Гіжыцка зьяўляюцца тамтэйшы пірс і гарадзкі пляж на возеры Негоцін. Яны разьмешчаныя ў каля 200 мэтрах ад цэнтру горада. У сэзоне менавіта тут квітнее турыстычнае жыцьцё. Мясцовыя жыхары й госьці да позьняга вечара гуляюць на беразе возера.
У сваю чаргу на пляжы праходзяць канцэрты й мерапрыемствы. Тут разьмешчаныя рэстараны й шапікі, дзе можна смачна паесьці, купіць сувэніры й вырабы народнага мастацтва.
Пірс у Гіжыцку быў пабудаваны ў 1970 годзе. У 2011 годзе адбылася яго буйнамаштабная рэканструкцыя. На дадзены момант пірс выконвае мноства функцый. Гэта месца для шпацыраў мясцовых жыхароў і турыстаў, месца адпачынку, сустрэч і гульняў. Па ім можна гуляць або езьдзіць на ровары. Ён выконвае таксама функцыю хвалялому, які аддзяляе порт ад возера й пляжу.
Непадалёк пляжу знаходзіцца порт Мазурскага флёту, адкуль можна адправіцца ў рэйс па навакольных азёрах.
Гіжыцка – гэта таксама месца шматлікіх культурніцкіх мерапрыемстваў.
У летнім сэзоне тут адбываецца Фэстываль марскіх песень, Дні Гіжыцка, Мазуры Гіп-Гоп фэстываль, Мазуры Air Show і згаданы ўжо Міжнародны фэстываль арганнай і камэрнай музыкі.
аз

Гіжыцка
Гіжыцка называюць сталіцай паруснага спорту ў Польшчы. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Горад мае ажно 11 парусных партоў і прадпрыемства, якое займаецца іх рамонтам. Ня дзіўна тады, што Гіжыцка называюць сталіцай паруснага спорту ў Польшчы. У непасрэднай блізкасьці ад горада знаходзіцца ажно 13 азёраў.

Гіжыцка атрымала гарадзкія правы 26 траўня 1612 году. Першапачаткова горад знаходзіўся пад уладай Тэўтонскага ордэна. Тады яго называлі „Lotzen”. У 1657 годзе татары спалілі горад. У сваю чаргу ў 1710 годзе ў выніку эпідэміі чумы памерлі амаль усе яго жыхары. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя Гіжыцка было вельмі бедным горадам, які пэрыядычна пустошылі пажары.

Лучаньскі
Лучаньскі канал,Гіжыцка. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У другой палове ХIХ стагодзьдзя сытуацыя зьмянілася. Азёры, якія акружаюць горад, былі спалучаныя каналамі. Гэта прычынілася да разьвіцьця водных шляхоў. У 1871 годзе была здадзеная ў эксплёатацыю чыгуначная лінія.

Назва Гіжыцка была ўведзеная толькі ў 1946 годзе ў гонар Густава Гізэвіюша (Gizewiusza), - эвангелічнага пастара й актывіста, які дзейнічаў у рэгіёне Мазуры. Раней горад называлі Лец (Lec) або Лачаны (Łoczany).

Kрэпасьць
Kрэпасьць „Боен”. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У Гіжыцку варта наведаць крэпасьць „Боен” (Boyen), пабудаваную ў 1844-1856 гадах. Яна зьяўляецца добра захаваным прыкладам прускай школы фартыфікацыі. Абаронны комплекс, разьмешчаны на вузкім перашыйку паміж азёрамі Негоцін і Кісайна, быў галоўным зьвяном у ланцугу ўмацаваньняў, якія з усходу ахоўвалі доступ да прускай дзяржавы. Пабудаваная на плошчы каля 100 гектараў крэпасьць была вельмі важным стратэгічным аб'ектам Усходняй Прусіі.

Воданапорная
Воданапорная вежа. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Іншым цікавым аб’ектам у Гіжыцку зьяўляецца воданапорная вежа, якая на працягу амаль стагодзьдзя (1900-1997) пастаўляла ваду ў горад. У цяперашні час у вежы разьмяшчаецца музэй і рэстаран. Яна выконвае таксама ролю назіральнай пляцоўкі, якая дазваляе палюбавацца панарамай горада з вышыні амаль 25 мэтраў.

Паваротны
Паваротны мост на Лучаньскім канале. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Жамчужынай архітэктуры горада зьяўляецца паваротны мост на Лучаньскім канале (Łuczańskim kanale). Ён быў пабудаваны ў 1860 годзе, каб палегчыць сувязь горада з крэпасьцю „Боен”. Мост абслугоўваецца ўручную. Ён зьяўляецца адзіным такім мостам у Эўропе, які надалей знаходзіцца ў эксплёатацыі.

Цікавым помнікам архітэктуры зьяўляецца таксама Касьцёл сьвятога Брунона. Ён быў пабудаваны ў 1938 годзе ў гонар нямецкіх жаўнераў, якія загінулі ў час Першай сусьветнай вайны. Стрэлкі гадзіньніка, разьмешчанага на храме, маюць форму штыкоў, каб падкрэсьліць вайсковы характар касьцёла.

Kасьцёл
Kасьцёл лютэранскага прыходу з 1827 году. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У сваю чаргу ў цэнтры Гіжыцка на Грунвальдзкай плошчы знаходзіцца касьцёл мясцовага лютэранскага прыходу з 1827 году. У летнія месяцы тут адбываецца Міжнародны фэстываль арганнай музыкі.

Пірс
Пірс у Гіжыцку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Адной з сучасных прываблівасьцяў Гіжыцка зьяўляюцца тамтэйшы пірс і гарадзкі пляж на возеры Негоцін. Яны разьмешчаныя ў каля 200 мэтрах ад цэнтру горада. У сэзоне менавіта тут квітнее турыстычнае жыцьцё. Мясцовыя жыхары й госьці да позьняга вечара гуляюць на беразе возера.

Пірс
Пірс у Гіжыцку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

У сваю чаргу на пляжы праходзяць канцэрты й мерапрыемствы. Тут разьмешчаныя рэстараны й шапікі, дзе можна смачна паесьці, купіць сувэніры й вырабы народнага мастацтва.

Порт
Порт у Гіжыцку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Пірс у Гіжыцку быў пабудаваны ў 1970 годзе. У 2011 годзе адбылася яго буйнамаштабная рэканструкцыя. На дадзены момант пірс выконвае мноства функцый. Гэта месца для шпацыраў мясцовых жыхароў і турыстаў, месца адпачынку, сустрэч і гульняў. Па ім можна гуляць або езьдзіць на ровары. Ён выконвае таксама функцыю хвалялому, які аддзяляе порт ад возера й пляжу.

Пляж
Пляж у Гіжыцку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Непадалёк пляжу знаходзіцца порт Мазурскага флёту, адкуль можна адправіцца ў рэйс па навакольных азёрах.

Пляж
Пляж у Гіжыцку,Мазуры Air Show. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Гіжыцка – гэта таксама месца шматлікіх культурніцкіх мерапрыемстваў.
У летнім сэзоне тут адбываецца Фэстываль марскіх песень, Дні Гіжыцка, Мазуры Гіп-Гоп фэстываль, Мазуры Air Show і згаданы ўжо Міжнародны фэстываль арганнай і камэрнай музыкі.

Анна Задрожна

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт