Logo Polskiego Radia
Print

СААЗ прызнала хваробай кампульсіўныя сэксуальныя паводзіны

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 06.09.2018 17:21
Прычыніліся да гэтага польскія дасьледчыкі.

«Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) аб'явіла ў чэрвені гэтага года новую клясыфікацыю хвароб (МКБ-11) і ўпершыню ўключыла ў яе кампульсіўныя сэксуальныя паводзіны. Гэта адбылося дзякуючы нашым дасьледаваньням», – кажа псыхолаг д-р Матэвуш Голя (Mateusz Gola).

«Калі захворваньня няма ў такіх афіцыйных сьпісах, то псыхіятраў і псыхолягаў пра іх не навучаюць. Яны, у сваю чаргу, ня ставяць дыягназ і ня ведаюць, як эфэктыўна дапамагчы пацыентам з гэтай праблемай», – кажа Голя.

«Пацыенты з гэтым захворваньнем штодзень шмат гадзін глядзяць парнаграфію, карыстаюцца платнымі сэксуальнымі паслугамі і за адзін тыдзень могуць патраціць на гэта цэлы заробак. Іншыя пастаянна ўваходзяць у рызыкоўныя сэксуальныя паводзіны. Гэтыя людзі шукаюць дапамогі, таму што такія паводзіны зьвязаныя ў іх з пакутамі і дыскамфортам», – кажа псыхоляг.

Па выніках дасьледаваньня праблема кампульсіўных сэксуальных паводзін закранае нават да 5% грамадзтва. У залежнасьці ад краіны ў 6-8 разоў больш мужчын, чым жанчын.

Матэвуш Голя стварыў праект hiperseksualnosc.pl і запрасіў да ўдзелу вучоных з Францыі, Нідэрляндаў, Ізраіля, Нямеччыны і Вялікабрытаніі, каб вызначыць, як паўстае такое захворваньне і як найбольш эфэктыўна дапамагаць такім асобам.

Праект рэалізаваўся чатыры гады, а яго вынікі ўзяла пад увагу СААЗ.

Людвіка Томаля/PAP/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт