Міжнародны конкурс Фрыдэрыка Шапэна праходзіць у Варшаве. У першы этап конкурсу прайшлі 30 піяністаў з дзевяці краін: Бэльгіі, Кітая, Францыі, Японіі, Польшчы, Расеі, Румыніі, ЗША і Ўкраіны.
Адной з адметнасьцяў сёлетняга конкурсу зьяўляецца тое, што ўдзельнікі сёлетняга конкурсу іграюць на старадаўніх інструмэнтах. Праслухоўваньні праходзяць у Нацыянальнай філярмоніі. Конкурс у стагодзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці арганізоўвае Нацыянальны інстытут Фрыдэрыка Шапэна ў супрацы з Польскім радыё і Польскім тэлебачаньнем.
Конкурс мае некалькі мэтаў. Па-першае, гэта пошук найцікавейшых піяністаў, па-другое, папулярызацыя выконваньня музыкі на інструмэнтах эпохі.
Намесьнік дырэктара Нацыянальнага інстытуту Фрыдэрыка Шапэна Станіслаў Ляшчыньскі падкрэсьлівае, што конкурс дазваляе пазнаёміцца з гукамі, блізкімі Шапэну. «Сесьці ля фартэпіяна Шапэна – гэта выпрабаваць тую рэчаіснасьць, з якой ён меў дачыненьне», – гаворыць Станіслаў Ляшчыньскі.
У першы этап конкурсу прайшлі 30 піяністаў з дзевяці краін: Бэльгіі, Кітая, Францыі, Японіі, Польшчы, Расеі, Румыніі, ЗША і Ўкраіны.
Адной з адметнасьцяў сёлетняга конкурсу зьяўляецца тое, што ўдзельнікі іграюць на старадаўніх інструмэнтах. Праслухоўваньні праходзяць у Нацыянальнай філярмоніі. Конкурс у стагодзьдзе атрыманьня Польшчай незалежнасьці арганізоўвае Нацыянальны інстытут Фрыдэрыка Шапэна ў супрацы з Польскім радыё і Польскім тэлебачаньнем.

ав