Logo Polskiego Radia
Print

10 млн палякаў рэгулярна правяраюць прагнозы надвор’я

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.08.2018 15:24
Палякі найчасьцей правяраюць прагнозы надвор’я раніцай, гэта нязьменны рытуал многіх асобаў.
Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

10 мільёнаў палякаў рэгулярна правяраюць прагнозы надвор’я
Палякі найчасьцей правяраюць прагнозы надвор’я раніцай, гэта нязьменны рытуал многіх асобаў.
Надвор’е яшчэ ніколі не цікавіла палякаў так моцна, як цяпер. На трэцім тыдні ліпеня грамадзяне Польшчы пабілі рэкорд па колькасьці разоў, калі яны ўпісвалі ў пошукавік фразу „надвор’е”, паведамляе „Gazeta Wyborcza”.
Пра зацікаўленьне гэтай тэмай сьведчыць таксама факт, што ў тэлебачаньні эфірны час для рэклямы перад прагнозам надвор’я - адзін з найдаражэйшых. За рэкляму ў гэтым часе ў TVP трэба заплаціць 22-25 тысяч злотых (ад 5 да 6 тысяч эўра). Больш каштуе толькі рэкляма падчас перадачаў чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы.
Паводле дасьледаваньня, прыкладаньнямі для смартфонаў і вэб-сайтамі, прысьвечанымі надвор'ю ў Польшчы карыстаецца кожны месяц больш за 10 мільёнаў чалавек.
Пры гэтым, у прыватнасьці прыкладаньнямі, карыстаюцца мужчыны (каля 60%), у асноўным сярэдняга ўзросту. Жанчыны аддаюць перавагу інфармацыйным парталам. Паводле дадзеных кампаніі Gemius, надвор’ем зацікаўленыя перш за ўсё палякі з вышэйшай і сярэдняй адукацыяй, якія ў асноўным пражываюць у бійных і малых гарадах, а таксама ў вёсцы.
Паводле іншага дасьледаваньня, праведзенага па замове кампаніі Lizard Mobile, больш за тры чвэрці апытаных заявіла, што яны правяраюць прагноз надвор'я кожны дзень. Амаль кожны пяты апытаны робіць гэта шэсьць разоў на дзень або й часьцей.
Палякі найчасьцей правяраюць надвор’е раніцай, гэта нязьменны рытуал многіх грамадзян Польшчы.
Паводле навукоўцаў з Мэдыцынскага ўнівэрсытэту з Познані, надвор’е мае рашучы ўплыў на здароўе чалавека. У сваіх дасьледаваньнях яны даказалі, што па меры росту тэмпэратуры паветра людзі пачынаюць больш хвалявацца, дзейнічаюць імпульсіўна й агрэсіўна.
„На зьмены ўмоваў надвор’я больш уражлівыя жанчыны”, - кажа біямэтэароляг Анна Мартынуска зь Інстытуту MiGW. Яна дадае, што колькасьць асобаў, якія выразна рэагуюць на надвор’е, пастаянна расьце.
„Даўжыня жыцьця расьце, а залежнасьць самаадчуваньня ад надвор'я паглыбляецца з узростам”, - кажа экспэртка ў размове з выданьнем „Gazeta Wyborcza”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт