Logo Polskiego Radia
Print

Палякі масава карыстаюцца бескантактнымі плацяжамі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.08.2018 13:51
На фоне Заходняй Эўропы палякі могуць сябе адчуваць вельмі сучасным народам.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарPhoto: pixaby. com/ CC0 Public Domain

Ужо паўтара мільёна палякаў плацяць тэлефонным апаратам, амаль такога ж узроўню папулярнасьці дасягнула польская сыстэма мабільных плацяжоў BLIK (інтэрнэт-рахунак у банку і адмысловы код). Аб гэтым чытаем у выданьні «Gazeta Wyborcza».

Да нядаўняга часу толькі карыстальнікі тэлефонаў з сыстэмай Android маглі плаціць пры дапамозе свайго апарату за пакупкі. Апошнім часам, калі канцэрн Apple таксама даў магчымасьць плаціць карыстальнікам iPhone’аў, колькасьць такіх плацяжоў рэзка вырасла.

Якім чынам выглядае плацёж пры дапамозе сотавага тэлефону? Замест картачкі трэба наблізіць да касавага тэрміналу тэлефон, а плацёж пацьвердзіць пры дапамозе адбітка пальца або два разы націскаючы адпаведную клявішу, пазіраючы ў экран і прыкладаючы апарат да тэрміналу.

У чым заключаюцца адмоўныя бакі электронных плацяжоў пры дапамозе тэлефону? Таксама, як пры карыстаньні традыцыйнай карткай, дзеля таго, каб банк не спагнаў з нас аплаты за карыстаньне рахункам, неабходна выканаць акрэсьленую колькасьць плацяжоў або за акрэсьленую суму. Мы практычна не карыстаемся плястыкавай карткай, але і так неабходна яе мець, паколькі ніводзін банк не дазваляе поўнасьцю ад яе адмовіцца і плаціць толькі тэлефонам.

У Польшчы ўжо каля 70% усіх плацяжоў адбываецца бескантактна. Так што на фоне большасьці краін Заходняй Эўропы палякі могуць сябе адчуваць вельмі сучасным народам. У параўнаньні зь некаторымі дзяржавамі Захаду, якія лічацца па традыцыі больш наватарскімі, у Польшчы бескантактнымі карткамі плацяць нават у 20 разоў часьцей.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт