Абаронцы правоў жывёл паведамілі ў пракуратуру аб зьдзяйсьненьне злачынства мэрам Кракава. Паводле іх, пагаджаючыся на працу коней у гарачыя дні, мэр парушае заканадаўства, а канкрэтна Закон аб ахове жывёл.
У паведамленьні Кракаўскага зьвязу абароны жывёл ў пракуратуру напісана, між іншым, што «трывожная сытуацыя доўжыцца ўжо некалькі тыдняў, але апошнімі днямі коней выкарыстоўваюць для перавозкі турыстаў у тэмпэратуры, якая сягае 50 градусаў, што пагражае, напрыклад, стратай прытомнасьці ці сонечным ударам. А ўсё гэта адбываецца пры поўнай згодзе гарадзкіх уладаў на чале з мэрам Яцэкам Майхроўскім, які нясе поўную адказнасьць за сарамлівыя рашэньні ратушы па гэтым пытаньні і асабіста іх абараняе».
Актывісты нагадваюць, што Закон аб абароне жывёл забараняе «падвяргаць хатнюю і гаспадарскую жывёлу ўплывам атмасфэрных умоваў, якія пагражаюць яе жыцьцю і здароўю». Больш таго, такі падыход прызнаны формай зьдзеку над жывёламі, за што пагражае пазбаўленьне волі да трох гадоў.
Паводле Кракаўскага зьвязу абароны жывёл, цяперашняе распараджэньне ратушы, якое тычыцца працы экіпажных коней у Кракаве, аказаліся поўным незразуменьнем праблемы. Яны не забараняюць выкарыстоўваць экіпажных коней для перавозкі турыстаў нават у самую моцную сьпёку і напрацягу 12 гадзін. Пэўныя ілюзорныя абмежаваньні тычацца толькі адпачынку экіпажаў, які павінен быць у цяні, калі тэмпэратура паветра перавышае 28 градусаў. Аднак і тут ёсьць пэўная заўвага. Гарадзкія ўлады загадалі арыентавацца на тэмпэратуру, якую паказвае тэрмомэтар на найбольш халоднай сьцяне Суконных радоў (будынак, які знаходзіцца ў цэнтры кракаўскага старога гораду), а не на тэмпэратуру, якая пануе на разагрэтым бэтоне. Гэта там большую частку часу праводзяць экіпажы, а тэмпэратура там большая нават на дзясятак грудусаў.
Гарадзкія ўлады толькі робяць выгляд, што ў гэтай справе нешта адбываецца – пераконвае Агнешка Выпых з Кракаўскага зьвязу абароны жывёл.
А. Выпых: Коні не працуюць у цяні Суконных радоў, яны працуюць на разагрэтым бэтоне пляцу. Артыкул у Законе аб ахове жывёл ня тычыцца працы коней, ён тычыцца часу адпачынку. Няма артыкулу, які б абмяжоўваў працу коней ад раніцы да позьніх вячэрніх гадзін нават ва ўмовах, калі тэмпэратура паветра на сонцы перавышае 40 градусаў.
«Мы разьлічваем ня толькі на дакладнае расьсьледваньне пракуратуры, але таксама на пакаяньне мэра Кракава, які тэрмінова павінен увесьці забарону на выкарыстоўваньне коней для перавозкі турыстаў падчас жнівеньскай сьпёкі. Кожны дзень адтэрміноўкі павялічвае рызыку трагедыі, ахвярай якой можа стаць ня толькі ў нічым невінаватая жывёла, але таксама імідж нашага гораду», – сьцьвярджае Агнешка Выпых.
Прэс-сакратар кракаўскай ратушы Дарыюш Новак абвяргае абвінавачаньні і нагадвае, што ёсьць ухвала, якая забараняе рамізьнікам стаяць на рынку ў сьпёчныя дні.
Д. Новак: Ёсьць пэўныя распараджэньні, дзякуючы якім конь, па-першае, не працуе звыш сваіх сілаў. Акрамя таго, конь знаходзіцца пад сталым кантролем вэтэрынара. Гэта выглядае так, што кожны конь, які ёсьць у кракаўскім старым горадзе, мае свой пашпарт, які сьведчыць аб тым, што яго рэгулярна абсьледуе вэтэрынар.
Гарадзкія ўлады запэўніваюць, што экіпажныя коні нядаўна былі абсьледаваныя спэцыялістамі з Унівэрсытэту з Жэшава і знаходзяцца ў добрым стане.
Актывісты перадалі ў пракуратуру некалькі дзясяткаў фільмаў, якія дакумэнтуюць працу коней у надзвычай гарачыя дні.
Пакуль невядома, ці пракуратура прадпрыме якія-небудзь захады ў гэтай справе.
Адной з мэтаў Кракаўскага зьвязу абароны жывёл зьяўляецца поўная забарона выкарыстоўваньня коней для перавозкі экіпажаў з турыстамі вуліцамі Кракава. Актывісты аргумэнтуюць, што, акрамя сьпёкі, жыцьцю і здароўю жывёл пагражае смог ці камунікацыйныя аварыі.
У абліччы абыякавасьці да праблемы з боку цяперашняга мэра Кракава зьвяз зьвярнуўся да ўсіх кандыдатаў на мэра гораду ў надыходзячых мясцовых выбарах заняць адназначную пазыцыю ў гэтай справе.
Паводле іх, пагаджаючыся на працу коней у гарачыя дні, мэр парушае заканадаўства, а канкрэтна Закон аб ахове жывёл.
У паведамленьні Кракаўскага зьвязу абароны жывёл ў пракуратуру напісана, між іншым, што «трывожная сытуацыя доўжыцца ўжо некалькі тыдняў, але апошнімі днямі коней выкарыстоўваюць для перавозкі турыстаў у тэмпэратуры, якая сягае 50 градусаў, што пагражае, напрыклад, стратай прытомнасьці ці сонечным ударам. А ўсё гэта адбываецца пры поўнай згодзе гарадзкіх уладаў на чале з мэрам Яцэкам Майхроўскім, які нясе поўную адказнасьць за сарамлівыя рашэньні ратушы па гэтым пытаньні і асабіста іх абараняе».
Актывісты нагадваюць, што Закон аб абароне жывёл забараняе «падвяргаць хатнюю і гаспадарскую жывёлу ўплывам атмасфэрных умоваў, якія пагражаюць яе жыцьцю і здароўю». Больш таго, такі падыход прызнаны формай зьдзеку над жывёламі, за што пагражае пазбаўленьне волі да трох гадоў.
Паводле Кракаўскага зьвязу абароны жывёл, цяперашняе распараджэньне ратушы, якое тычыцца працы экіпажных коней у Кракаве, аказаліся поўным незразуменьнем праблемы. Яны не забараняюць выкарыстоўваць экіпажных коней для перавозкі турыстаў нават у самую моцную сьпёку і напрацягу 12 гадзін. Пэўныя ілюзорныя абмежаваньні тычацца толькі адпачынку экіпажаў, які павінен быць у цяні, калі тэмпэратура паветра перавышае 28 градусаў. Аднак і тут ёсьць пэўная заўвага. Гарадзкія ўлады загадалі арыентавацца на тэмпэратуру, якую паказвае тэрмомэтар на найбольш халоднай сьцяне Суконных радоў (будынак, які знаходзіцца ў цэнтры кракаўскага старога гораду), а не на тэмпэратуру, якая пануе на разагрэтым бэтоне. Гэта там большую частку часу праводзяць экіпажы, а тэмпэратура там большая нават на дзясятак грудусаў.
Гарадзкія ўлады толькі робяць выгляд, што ў гэтай справе нешта адбываецца – пераконвае Агнешка Выпых з Кракаўскага зьвязу абароны жывёл.
А. Выпых: Коні не працуюць у цяні Суконных радоў, яны працуюць на разагрэтым бэтоне пляцу. Артыкул у Законе аб ахове жывёл ня тычыцца працы коней, ён тычыцца часу адпачынку. Няма артыкулу, які б абмяжоўваў працу коней ад раніцы да позьніх вячэрніх гадзін нават ва ўмовах, калі тэмпэратура паветра на сонцы перавышае 40 градусаў.
Мы разьлічваем ня толькі на дакладнае расьсьледваньне пракуратуры, але таксама на пакаяньне мэра Кракава, які тэрмінова павінен увесьці забарону на выкарыстоўваньне коней для перавозкі турыстаў падчас жнівеньскай сьпёкі. Кожны дзень адтэрміноўкі павялічвае рызыку трагедыі, ахвярай якой можа стаць ня толькі ў нічым невінаватая жывёла, але таксама імідж нашага гораду.

ав