Logo Polskiego Radia
Print

Бэльгія пратэстуе супраць цэнзуры Рубэнса ў Фэйсбуку

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.07.2018 12:07
Паводле Флямандзкай турыстычнай палаты, творчая цэнзура надалей перасьледуе Рубэнса.
pixabay.com/CC0

Бэльгійскія музэі пратэстуюць супраць цэнзуры Рубэнса ў Фэйсбуку. Музэйныя пляцоўкі выслалі ліст кіраўніцтву, пратэстуючы супраць выдаленьня з сацыяльнага парталу карцін флямандзкага мастака Пітэра Паўля Рубэнса, паколькі на іх прадстаўленыя голыя постаці.
Рубэнс быў адным з найбольш уплывовых і найвыбітнейшых творцаў XVII стагодзьдзя, аднак, як пішуць бэльгійскія СМІ, Фэйсбук выдаліў здымкі яго карцін з профіляў.
Паводле Флямандзкай турыстычнай палаты, творчая цэнзура надалей перасьледуе Рубэнса. У XVII стагодзьдзі прадстаўнікі касьцёла папрасілі мастака дамаляваць набедраныя павязкі на некаторых частках цела яго постацяў. «У цяперашні час сацыяльныя парталы, у тым ліку Фэйсбук, ідуць далей. Усе грудзі, ягадзіцы і херувімы, між іншым аўтарства Рубэнса, зьяўляюцца забароненымі», – пішуць прадстаўнікі палаты.
Паводле парталу Brussels Times, усё сьведчыць аб тым, што Фэйсбук не ў стане адрозьніць мастацтва ад парнаграфіі. Аднак гэтая справа можа яшчэ больш папулярызаваць флямандзкага мастака, бо прыцягне турыстаў у музэі – піша партал.

Музэйныя пляцоўкі выслалі ліст кіраўніцтву, пратэстуючы супраць выдаленьня з сацыяльнага парталу карцін флямандзкага мастака Пітэра Паўля Рубэнса, паколькі на іх прадстаўленыя голыя постаці.

Рубэнс быў адным з найбольш уплывовых і найвыбітнейшых творцаў XVII стагодзьдзя, аднак, як пішуць бэльгійскія СМІ, Фэйсбук выдаліў здымкі яго карцін з профіляў.

Паводле Флямандзкай турыстычнай палаты, творчая цэнзура надалей перасьледуе Рубэнса. У XVII стагодзьдзі прадстаўнікі касьцёла папрасілі мастака дамаляваць набедраныя павязкі на некаторых частках цела яго постацяў. «У цяперашні час сацыяльныя парталы, у тым ліку Фэйсбук, ідуць далей. Усе грудзі, ягадзіцы і херувімы, між іншым аўтарства Рубэнса, зьяўляюцца забароненымі», – пішуць прадстаўнікі палаты.

Паводле парталу Brussels Times, усё сьведчыць аб тым, што Фэйсбук не ў стане адрозьніць мастацтва ад парнаграфіі. Аднак гэтая справа можа яшчэ больш папулярызаваць флямандзкага мастака, бо прыцягне турыстаў у музэі – піша партал.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт