Logo Polskiego Radia
Print

У 1972 годзе Фідэль Кастра быў горача прыняты ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.07.2018 18:47
Менавіта падчас эўрапейскага турнэ кубінскіх рэвалюцыянэраў, у ліпені 1972 году Фідэль Кастра наведаў Менск.
Фідэль Кастра падчас візыту ў Польшчу ў 1972 годзе Фідэль Кастра падчас візыту ў Польшчу ў 1972 годзе youtube.com/screen

На пачатку чэрвеня 1972 году, лідэр кубінскай рэвалюцыі Камандантэ Фідэль Кастра з афіцыйным візытам наведаў Польскую Народную Рэспубліку, прыгадвае часопіс Retro.

Разам з Фідэлем Кастра ў Польшчу прыляцела вялікая партыйна-ўрадавая дэлегацыя й 30 кубінскіх журналістаў. Візыт у ПНР быў часткай двухмесячнай праграмы наведваньня кубінскім кіраўніцтвам сацыялістычнага лягеру. Напярэдадні таварышы з выспы свабоды пабывалі ва Ўгоршчыне. Менавіта падчас эўрапейскага турнэ кубінскіх рэвалюцыянэраў, у ліпені 1972 году Фідэль Кастра наведаў Менск.

Падчас афіцыйнага візыту кубінскага кіраўніцтва, які працягваўся больш чым тыдзень, для іх была зладжаная надзвычай насычаная праграма. Сярод іншага кубінцы наведалі шахты Сылезіі й гданьскія вэрфі.
Бадай, што самыя яскравым момантам афіцыйнага візыту Кастра ў Польшчы, стаў баскетбольны матч у якім удзельнічаў сам Фідэль.
Падчас візыту ў кракаўскім спартовым комплексе «Вісла» быў арганізаваны паказны баскетбольны матч. Аднак, Фідэль Кастра папрасіў прыпыніць яго, пасьля чаго, пераапрануўшыся далучыўся да адной з каманд. У выніку, каманда Фідэля перамагла з лікам 76:60, а сам кубінец здабыў для сваёй каманды аж но 21 ачко.
Падчас разьвітальнай цырымоніі на варшаўскім аэрапорце Окэньце, Фідэль Кастра запрасіў наведаць Кубы тагачаснага кіраўніка Польшчы Эдварда Герэка. Першы сакратар Польскай Аб’яднанй Рабочай Партыі ахвотна скарыстаў запрашэньнем Фідэля, і ўжо лістападзе 1972 году наведаў «выспу свабоды».

Падчас афіцыйнага візыту кубінскага кіраўніцтва, які працягваўся больш чым тыдзень, для іх была зладжаная надзвычай насычаная праграма. Сярод іншага кубінцы наведалі шахты Сылезіі й гданьскія вэрфі.

Бадай, што самым яскравым момантам афіцыйнага візыту Кастра ў Польшчы, стаў баскетбольны матч у якім удзельнічаў сам Фідэль. Падчас візыту ў кракаўскім спартовым комплексе «Вісла» быў арганізаваны паказны баскетбольны матч. Аднак, Фідэль Кастра папрасіў прыпыніць яго, пасьля чаго, пераапрануўшыся далучыўся да адной з каманд. У выніку, каманда Фідэля перамагла з лікам 76:60, а сам кубінец здабыў для сваёй каманды аж но 21 ачко.

Падчас разьвітальнай цырымоніі на варшаўскім аэрапорце Окэньце, Фідэль Кастра запрасіў наведаць Кубў\у тагачаснага кіраўніка Польшчы Эдварда Герэка. Першы сакратар Польскай Аб’яднанй Рабочай Партыі ахвотна скарыстаў запрашэньнем Фідэля, і ўжо лістападзе 1972 году наведаў «выспу свабоды».

Retro

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт