Берасьце чакае Марадону
Наўпрост з чэмпіянату Сьвету па футболе, Дыега Марадона прыедзе ў Берасьце, якое ляжыць ля самай мяжы з Польшчай. Марадона прыедзе ня ў турпаездку, а на сталую працу інфармуе, Przegląd Sportowy.
Сярод шматлікіх спартовых дасягненьняў Дыегі Марадоны, польскае выданьне зьвяртае ўвагу на неадназначную грамадзянскую пазыцыю спартоўца.
На працягу доўгага часу Марадона зьяўляецца спэктакулярным прыхільнікам альтэрнатыўнай левай рэчаіснасьці. Марадона ахвотна дэманструе публіцы свае татуіроўкі, на якіх выяўленыя дарагія сябры Лукашэнкі: лідэр кубінскай рэвалюцыі Фідэль Кастра й колішні прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Таксама Дыега Марадона ў вельмі вострых фармулёўках крытыкаваў палітыку прэзыдэнта Злучаных Штатаў Джорджа Буша Малодшага.
Адданасьць Дыегі Марадоны левай ідэалёгіі была заўважаная й скандальным сэрбскім рэжысёрам Эмірам Кустурыцай. У прыватнасьці Кустурыца назваў у гонар аргентынскага футбаліста адну з вуліц сваёй прыватнай вёскі, якая знаходзіцца ў Сэрбіі каля мяжы з Босьніяй.
Przegląd Sportowy заклапочваецца іранічным пытаньнем, улічваючы вышэйзгаданыя факты, ці варта зьдзіўляцца выбарам Марадоны сацыялістычнага раю Аляксандра Лукашэнкі?
Наўпрост з чэмпіянату Сьвету па футболе, Дыега Марадона прыедзе ў Берасьце, якое ляжыць ля самай мяжы з Польшчай. Марадона прыедзе ня ў турпаездку, а на сталую працу інфармуе, Przegląd Sportowy.
Сярод шматлікіх спартовых дасягненьняў Дыегі Марадоны, польскае выданьне зьвяртае ўвагу на неадназначную грамадзянскую пазыцыю спартоўца. На працягу доўгага часу Марадона зьяўляецца спэктакулярным прыхільнікам альтэрнатыўнай левай рэчаіснасьці.
Марадона ахвотна дэманструе публіцы свае татуіроўкі, на якіх выяўленыя дарагія сябры Аляксандра Лукашэнкі: лідэр кубінскай рэвалюцыі Фідэль Кастра й колішні прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс. Таксама Дыега Марадона ў вельмі вострых фармулёўках крытыкаваў палітыку прэзыдэнта Злучаных Штатаў Джорджа Буша Малодшага.
Адданасьць Дыегі Марадоны левай ідэалёгіі была заўважаная й скандальным сэрбскім рэжысёрам Эмірам Кустурыцай. У прыватнасьці Кустурыца назваў у гонар аргентынскага футбаліста адну з вуліц сваёй прыватнай вёскі, якая знаходзіцца ў Сэрбіі каля мяжы з Босьніяй.
Przegląd Sportowy заклапочваецца іранічным пытаньнем, улічваючы вышэйзгаданыя факты, ці варта зьдзіўляцца выбарам Марадоны сацыялістычнага раю Аляксандра Лукашэнкі?
Przegląd Sportowy
Эдуард Жолуд