Logo Polskiego Radia
Print

Польскія фэрмэры абараняюцца ад гараджан

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.07.2018 15:40
Фэрмэры скардзяцца, што гараджане, якія пераехалі ў вёску, не даюць ім спакойна працаваць.
Bild: sabinevanerp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Фэрмэры абараняюцца ад гараджан
Гараджане, якія пераехалі ў вёску, не даюць спакойна працаваць фэрмэрам.
Каровы сьмярдзяць і мычаць, пеўні сьпяваюць, збожжаўборачныя камбайны шумяць пад вокнамі, а квітнеючы рапс не дазваляе дыхаць. Гэта некаторыя скаргі жыхароў, якія пераехалі з гораду ў вёску й цяпер не даюць працаваць фэрмэрам, пастаянна выклікаючы паліцыю, паведамляе партал wp.pl.
Ніжнесылеская фэрмэрская палата запусьціла незвычайную кампанію пад загалоўкам „Стоп. Вёска – месца працы фэрмэра”. У ейных рамках палата пераконвае новых жыхароў вёскі, каб яны далі спакойна працаваць фэрмэрам. Кампанія была запушчана пасьля шэрагу скаргаў на фэрмэраў, пададзеных у паліцыю былымі гараджанамі.
„Я хацеў пасьпець перад дажджом, таму ўбіраў збожжа пасьля 22-й гадзіны. Раптам пад'язджае паліцыя, якую выклікалі жыхары суседніх шматкватэрных дамоў. Мне далі штраф у 500 злотых за парушэньне начной цішыні”, - расказвае 44-гадовы Караль – фэрмэр з Алавы ў Ніжняй Сылезіі. Цягам апошніх гадоў яго 95-гектарную гаспадарку пачалі акружаць новыя вілы. Яго палі мяжуюць таксама са шматкватэрнымі дамамі, у якіх пражывае 5 тысяч чалавек.
Гараджане рэгулярна скардзяцца на фэрмэра. „Гэта абсурд, я вяду гаспадарку, яшчэ па дзядулі, а вось новыя жыхары вёскі не дазваляюць мне нармальна працаваць”, - кажа мужчына.
Паводле старшыні Сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва ў вёсцы Стара Каменіца (Stara Kamienica) Міраслава Кашуры (Mirosław Kaszura), самая вялікая праблема з новымі жыхарамі вёскі, асабліва багацеямі. Яны пераехалі ў вёску ў пошуках так званага спакою й скардзяцца, што яго тут няма. Ім не падабаецца, што каровы сьмярдзяць і мычаць, пеўні сьпяваюць, а збожжаўборачныя камбайны шумяць пад вокнамі. Кашуру найбольш зьдзівіла скарга на тое, што квітнеючы рапс не дазваляе суседзям дыхаць.
„Той, хто пераязджае ў вёску, павінен разумець, што мы, фэрмэры, тут працуем. Я хацеў бы, каб дзякуючы нашай кампаніі гараджане даведаліся, што агуркі, бульба й мяса не бяруцца з крамы; што іх вырошчваюць фэрмэры”, - кажа Міраслаў Кашура ў размове з парталам wp.pl.
аз

Каровы сьмярдзяць і мычаць, пеўні сьпяваюць, збожжаўборачныя камбайны шумяць пад вокнамі, а квітнеючы рапс не дазваляе дыхаць. Гэта некаторыя скаргі жыхароў, якія пераехалі з гораду ў вёску й цяпер не даюць працаваць фэрмэрам, пастаянна выклікаючы паліцыю, паведамляе партал wp.pl.

Ніжнесылеская фэрмэрская палата запусьціла незвычайную кампанію пад загалоўкам „Стоп. Вёска – месца працы фэрмэра”. У ейных рамках палата пераконвае новых жыхароў вёскі, каб яны далі спакойна працаваць фэрмэрам. Кампанія была запушчана пасьля шэрагу скаргаў на фэрмэраў, пададзеных у паліцыю былымі гараджанамі.

„Я хацеў пасьпець перад дажджом, таму ўбіраў збожжа пасьля 22-й гадзіны. Раптам пад'язджае паліцыя, якую выклікалі жыхары суседніх шматкватэрных дамоў. Мне далі штраф у 500 злотых за парушэньне начной цішыні”, - расказвае 44-гадовы Караль – фэрмэр з Алавы ў Ніжняй Сылезіі. Цягам апошніх гадоў яго 95-гектарную гаспадарку пачалі акружаць новыя вілы. Яго палі мяжуюць таксама са шматкватэрнымі дамамі, у якіх пражывае 5 тысяч чалавек.

Гараджане рэгулярна скардзяцца на фэрмэра. „Гэта абсурд, я вяду гаспадарку, яшчэ па дзядулі, а вось новыя жыхары вёскі не дазваляюць мне нармальна працаваць”, - кажа мужчына.

Паводле старшыні Сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва ў вёсцы Стара Каменіца (Stara Kamienica) Міраслава Кашуры (Mirosław Kaszura), самая вялікая праблема з новымі жыхарамі вёскі, асабліва багацеямі. Яны пераехалі ў вёску ў пошуках так званага спакою й скардзяцца, што яго тут няма. Ім не падабаецца, што каровы сьмярдзяць і мычаць, пеўні сьпяваюць, а збожжаўборачныя камбайны шумяць пад вокнамі. Кашуру найбольш зьдзівіла скарга на тое, што квітнеючы рапс не дазваляе суседзям дыхаць.

„Той, хто пераязджае ў вёску, павінен разумець, што мы, фэрмэры, тут працуем”, - кажа Міраслаў Кашура ў размове з парталам wp.pl.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт