Logo Polskiego Radia
Print

З варшаўскага парку прыбяруць помнік савецкім жаўнерам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.06.2018 12:22
Пры нагодзе аднаўленьня Парку Скарышэўскага зьнікне помнік удзячнасьці жаўнерам Чырвонай арміі.
Помнік удзячнасьці жаўнерам Савецкай арміі ў Парку Скарышэўскага ў Варшаве.Помнік удзячнасьці жаўнерам Савецкай арміі ў Парку Скарышэўскага ў Варшаве.By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=37156439

Gazeta Wyborcza
Пры нагодзе аднаўленьня Парку Скарышэўскага ў Варшаве зьнікне помнік удзячнасьці жаўнерам Чырвонай арміі. Згодна з законам аб дэкамунізацыі, ён павінен быць выдалены з парку. Усё ж ёсьць праблема, што з ім зрабіць. Таксама гэта не адзіны помнік, які можа зьнікнуць у бліжэйшым часе.
Помнік Чырвонай Арміі быў усталяваны ў 1946 годзе. У 1968 годзе ў сувязі з будовай кальцавой дарогі целы жаўнераў былі эксгумаваныя і перанесеныя на могілкі-маўзалей савецкіх жаўнераў на вуліцы Жвіркі і Вігуры. У Парку Скарышэўскага застаўся толькі помнік. Апошнімі гадамі ён часта станавіўся ахвяраў вандалаў. На ім стала малююць графіці, абліваюць фарбай, адбіваюць кавалкі манумэнта.
Пачаткова не было вядома, ці помнік падпадае пад закон аб дэкамунізацыі. Гэта пацьвердзіў Інстытут нацыянальнай памяці. Цяпер засталося знайсьці месца, куды помнік перанесьці. Гарадзкія ўлады думалі, што помнік перавязуць у Музэй гісторыі Польшчы. Там аднак кажуць, што з увагі на вялікія габарыты помнік прыняць ня могуць. Пытаньне застаецца нявырашаным.

Gazeta Wyborcza: Згодна з законам аб дэкамунізацыі, ён павінен быць выдалены з парку. Усё ж ёсьць праблема, што з ім зрабіць. Таксама гэта не адзіны помнік, які можа зьнікнуць у бліжэйшым часе.

Помнік Чырвонай Арміі быў усталяваны ў 1946 годзе. У 1968 годзе ў сувязі з будовай кальцавой дарогі целы жаўнераў былі эксгумаваныя і перанесеныя на могілкі-маўзалей савецкіх жаўнераў на вуліцы Жвіркі і Вігуры. У Парку Скарышэўскага застаўся толькі помнік. Апошнімі гадамі ён часта станавіўся ахвяраў вандалаў. На ім стала малююць графіці, абліваюць фарбай, адбіваюць кавалкі манумэнта.

Пачаткова не было вядома, ці помнік падпадае пад закон аб дэкамунізацыі. Гэта пацьвердзіў Інстытут нацыянальнай памяці. Цяпер засталося знайсьці месца, куды помнік перанесьці. Гарадзкія ўлады думалі, што помнік перавязуць у Музэй гісторыі Польшчы. Там аднак кажуць, што з увагі на вялікія габарыты помнік прыняць ня могуць. Пытаньне застаецца нявырашаным.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт