Logo Polskiego Radia
Print

Падземны турыстычны маршрут у Жэшаве (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.06.2018 15:15
  • Падземны маршрут Жэшаў.mp3
Сетка падземных скляпоў і калідораў пад плошчай старога гораду ўзьнікала з XIV па XVIII стагодзьдзі.
Ратуша ў горадзе Жэшаў.Ратуша ў горадзе Жэшаў.By Daniel.zolopa - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35057984

Падземны турыстычны маршрут у Жэшаве (ФОТА)
Сетка падземных скляпоў і калідораў пад плошчай старога гораду ўзьнікала з XIV па XVIII стагодзьдзі.
Сёньня я запрашаю ў горад Жэшаў (Rzeszów) у паўднёва-ўсходняй Польшчы. У прыватнасьці, заахвочваю пазнаёміцца з Падземным турыстычным маршрутам „Жэшаўскія падвалы”.
„Жэшаўскія падвалы” – гэта падземны маршрут, які разьмяшчаецца ў асноўным пад цэнтральнай плошчай старога горада. Трасу складае комплекс падземных скляпоў і калідораў, будаваных мясцовымі жыхарамі на працягу сотняў гадоў.
У падземных памяшканьнях разьмяшчаліся крамы, склады, заводы і г.д. У сваю чаргу падчас войнаў і рознага роду бедзтваў падвалы служылі гараджанам у якасьці прытулку.
Цяпер прыгожа адрэстаўраваная і ўзбагачаная гістарычнымі выставамі сетка гарадзкіх падземных збудаваньняў - гэта перш за ўсё доказ вынаходлівасьці й прадпрымальнасьці былых жыхароў горада.
Глыбіня падвалаў складае ад 0,5 да 10 мэтраў. Яна цягнецца пад галоўнай плошчай старога горада, а таксама навакольнымі шматкватэрнымі дамамі. Калідоры разьмешчаныя на трох паверхах. Іх даўжыня складае амаль 370 мэтраў. Маршрут утвараюць 15 калідораў і 25 камерных памяшканьняў, якія былі будаваныя з XIV па XVIII стагодзьдзе.
Шпацыруючы па прахалодных калідорах, варта зьвярнуць увагу на назвы вуліцаў і дамоў, пад якімі яны знаходзяцца. Тут можна пабачыць фрагмэнты сярэднявечных сьцен, сьляды пажараў, якія пустошылі горад, рэшткі жалезных брамаў ці сакрэтныя праходы.
У падвалах можна знайсьці многія гістарычныя й адукацыйныя экспазыцыі, сярод іншага, копіі рыцарскіх дасьпехаў, халоднай і агнястрэльнай зброі, а таксама экспазыцыі прыкладнай керамікі, якая дазваляе ўявіць сабе паўсядзённае жыцьцё старажытных насельнікаў Жэшава.
Асаблівую ўвагу варта зьвярнуць на экспанаты, зьмешчаныя ў гэтак званым Гербавым калідоры. Там паказаныя гербы былых уладальнікаў горада.
У сярэднявечным Жэшаве, заснаваным у 1354 годзе каралём Казімірам Вялікім паводле Магдэбургскага права, выдатна разьвіваўся гандаль і рамяство. Гандлёвыя шляхі й каралеўскія прывілеі аказалі станоўчы ўплыў на разьвіцьцё горада. Несумненна, важную ролю ў той час выконвалі гандлёвыя склады й „падземныя крамы”, гэта значыць, падвалы, пабудаваныя пад рынкавай плошчай і навакольнымі дамамі. Падземныя скляпы й калідоры разьмяшчаліся на розных глыбінях.
Падвалы будавалі ў мяккай горнай пародзе, якую называюць лёс. Затым іх узмацнялі дубовымі дошкамі або муравалі з цаглінак і каменя.
Падземныя склады гарантавалі захоўваньне тавараў у адпаведна нізкай тэмпэратуры, ахоўвалі ад крадзяжу й пажару.
У 1960-х гадах гарадзкая сыстэма водазабесьпячэньня прычынілася да спусташэньня падвалаў, шляхам павольнага вымываньня лёсу. У выніку сваю стабільнасьць пачала губляць таксама гарадзкая плошча. Вуліцам і дамам пачало пагражаць разбурэньне.
У 1994 годзе было прынятае рашэньне прадпрыняць адпаведныя меры з мэтай захаваньня каштоўнага старога горада. Работы па забесьпячэньні й рэстаўрацыі працягваліся з 1960-х гадоў XX стагодзьдзя да канца 2007 году пад кіраўніцтвам прафэсара Фэлікса Залеўскага (Feliks Zalewski) з Горна-мэталюргічнай акадэміі ў Кракаве.
Адноўленыя калідоры былі выкарыстаныя для стварэньня Падземнага турыстычнага маршруту „Жэшаўскія падвалы”, які быў адкрыты для публікі ў красавіку 2001 году. Даўжыня маршруту складала 213 мэтраў і ахоплівала 34 скляпы.
У 2004 годзе было прынятае рашэньне аб падаўжэньні маршруту. Гэтая інвэстыцыя была зьвязаная з перабудовай галоўнай плошчы старога горада. Траса была падоўжаная на 156 мэтраў і здадзеная ў эксплёатацыю ў 2007 годзе. Цяпер турыстычны маршрут складае 369 мэтраў. Яго ўтвараюць агулам 40 падземных памяшканьняў.
Падземны турыстычны маршрут „Жэшаўскія падвалы”
адкрыты для наведвальнікаў увесь год ад аўторку да пятніцы, за выключэньнем панядзелкаў і сьвятаў. Уступ платны. Наведваньне падзямельляў адбываецца ў групах пад кіраўніцтвам гіда.
аз

Сёньня я запрашаю ў горад Жэшаў (Rzeszów) у паўднёва-ўсходняй Польшчы. У прыватнасьці, заахвочваю пазнаёміцца з Падземным турыстычным маршрутам „Жэшаўскія падвалы”.

„Жэшаўскія падвалы” – гэта падземны маршрут, які разьмяшчаецца ў асноўным пад цэнтральнай плошчай старога горада. Трасу складае комплекс падземных скляпоў і калідораў, будаваных мясцовымі жыхарамі на працягу сотняў гадоў.
У падземных памяшканьнях разьмяшчаліся крамы, склады, заводы і г.д. У сваю чаргу падчас войнаў і рознага роду бедзтваў падвалы служылі гараджанам у якасьці прытулку.

Цяпер прыгожа адрэстаўраваная і ўзбагачаная гістарычнымі выставамі сетка гарадзкіх падземных збудаваньняў - гэта перш за ўсё доказ вынаходлівасьці й прадпрымальнасьці былых жыхароў горада.

Глыбіня падвалаў складае ад 0,5 да 10 мэтраў. Яна цягнецца пад галоўнай плошчай старога горада, а таксама навакольнымі шматкватэрнымі дамамі. Калідоры разьмешчаныя на трох паверхах. Іх даўжыня складае амаль 370 мэтраў. Маршрут утвараюць 15 калідораў і 25 камерных памяшканьняў, якія былі будаваныя з XIV па XVIII стагодзьдзе.

Падземны
Падземны турыстычны маршрут у Жэшаве. By Przykuta - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/ w/ index.php?curid=2590915

Шпацыруючы па прахалодных калідорах, варта зьвярнуць увагу на назвы вуліцаў і дамоў, пад якімі яны знаходзяцца. Тут можна пабачыць фрагмэнты сярэднявечных сьцен, сьляды пажараў, якія пустошылі горад, рэшткі жалезных брамаў ці сакрэтныя праходы.

У падвалах можна знайсьці многія гістарычныя й адукацыйныя экспазыцыі, сярод іншага, копіі рыцарскіх дасьпехаў, халоднай і агнястрэльнай зброі, а таксама экспазыцыі прыкладнай керамікі, якая дазваляе ўявіць сабе паўсядзённае жыцьцё старажытных насельнікаў Жэшава.

Асаблівую ўвагу варта зьвярнуць на экспанаты, зьмешчаныя ў гэтак званым Гербавым калідоры. Там паказаныя гербы былых уладальнікаў горада.

У сярэднявечным Жэшаве, заснаваным у 1354 годзе каралём Казімірам Вялікім паводле Магдэбургскага права, выдатна разьвіваўся гандаль і рамяство. Гандлёвыя шляхі й каралеўскія прывілеі аказалі станоўчы ўплыў на разьвіцьцё горада. Несумненна, важную ролю ў той час выконвалі гандлёвыя склады й „падземныя крамы”, гэта значыць, падвалы, пабудаваныя пад рынкавай плошчай і навакольнымі дамамі. Падземныя скляпы й калідоры разьмяшчаліся на розных глыбінях.

Падвалы будавалі ў мяккай горнай пародзе, якую называюць лёс. Затым іх узмацнялі дубовымі дошкамі або муравалі з цаглінак і каменя.
Падземныя склады гарантавалі захоўваньне тавараў у адпаведна нізкай тэмпэратуры, ахоўвалі ад крадзяжу й пажару.

У 1960-х гадах гарадзкая сыстэма водазабесьпячэньня прычынілася да спусташэньня падвалаў, шляхам павольнага вымываньня лёсу. У выніку сваю стабільнасьць пачала губляць таксама гарадзкая плошча. Вуліцам і дамам пачало пагражаць разбурэньне.

У 1994 годзе было прынятае рашэньне прадпрыняць адпаведныя меры з мэтай захаваньня каштоўнага старога горада. Работы па забесьпячэньні й рэстаўрацыі працягваліся з 1960-х гадоў XX стагодзьдзя да канца 2007 году пад кіраўніцтвам прафэсара Фэлікса Залеўскага (Feliks Zalewski) з Горна-мэталюргічнай акадэміі ў Кракаве.

Падземны
Падземны турыстычны маршрут у Жэшаве. By Lowdown - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/ index.php?curid=39537634

Адноўленыя калідоры былі выкарыстаныя для стварэньня Падземнага турыстычнага маршруту „Жэшаўскія падвалы”, які быў адкрыты для публікі ў красавіку 2001 году. Даўжыня маршруту складала 213 мэтраў і ахоплівала 34 скляпы.

У 2004 годзе было прынятае рашэньне аб падаўжэньні маршруту. Гэтая інвэстыцыя была зьвязаная з перабудовай галоўнай плошчы старога горада. Траса была падоўжаная на 156 мэтраў і здадзеная ў эксплёатацыю ў 2007 годзе. Цяпер турыстычны маршрут складае 369 мэтраў. Яго ўтвараюць агулам 40 падземных памяшканьняў.

Падземны турыстычны маршрут „Жэшаўскія падвалы”адкрыты для наведвальнікаў увесь год ад аўторку да пятніцы, за выключэньнем панядзелкаў і сьвятаў. Уступ платны. Наведваньне падзямельляў адбываецца ў групах пад кіраўніцтвам гіда.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт