У сёньняшняй экалягічнай рубрыцы гаворка пойдзе пра акцыю «Пусты прытулак для сабак», якую зладзілі 30 школьнікаў з пачатковай школы ў Бадзанаве каля Плоцку. У рамках акцыі яны шукаюць новыя дамы для гадаванцаў прытулку.
З пачатку навучальнага году для дзяцей праводзіліся лекцыі па апецы над жывёлай, якія праводзіў аўтар кнігі «Сабачыя клопаты» Том Юстыняркі. Дарэчы, кніга знаходзіцца ў сьпісе абавязковай школьнай літаратуры.
Цяпер прыйшоў час выкарыстаць атрыманыя веды. Кожны вучань выбраў сабе аднаго сабаку з прытулку ў мясцовасьці Мала Весь і стаў яго «амбасадарам». Цяпер дзеці будуць шукаць для жывёл новы дом, у якім кожны сабака знойдзе любоў і апеку. Яны ставяць перад сабой толькі адну галоўную мэту – пусты сабачы прытулак, як гэта зазначана ў назьве.
Т. Юстынярскі: Мы цэлы год рыхтаваліся да гэтай акцыі. Цяпер перад намі асаблівае заданьне. Кожны з вам выбярэ аднаго сабаку, якому вы знойдзеце дом. Вы падрыхтуеце аб’явы, разьвесіце па горадзе, у вёсках. Папросіце бацькоў, дзядуль і бабуль, пагаворыце з суседзямі, знаёмымі і незнаёмымі. Кожны з вас становіцца амбасадарам сабакі, якога сабе выбярэ. Гэта вельмі адказнае заданьне, але вы адчуваеце і любіце, маеце адчыненыя сэрцы.
Дзяўчынка: Мяне завуць Юлія. Я выбрала сабаку Лакі. У яго цудоўныя вочы. Спачатку я зраблю аб’яву, а пазьней пачну яе разьвешваць. Лакі патрэбны дом, дзе над ім ніхто ня будзе зьдзекавацца. Каб гаспадар яго любіў, і каб Лакі таксама любіў гаспадара.
Хлопчык: Мяне завуць Філіп і я выбраў Верціка. У яго класнае імя і сам ён проста цудоўны. Яго плюсам зьяўляецца тое, што ён ня гаўкае на нас. Паводле мяне, яму патрэбны цёплы дом, а таксама, каб у яго было шмат ежы на зіму.
Каардынатар акцыі, абаронца правоў жывёл і пісьменьнік, аўтар кнігі «Сабачыя клопаты» Том Юстынярскі гаворыць, што гэта цяжкае і вельмі адказнае заданьне.
Т. Юстынярскі: Мы рыхтаваліся цэлы год. Кожны чацьвер я прыяжджаў да дзяцей на заняткі. На ўроках «Любві да жывёл» я ім расказваў пра паводзіны сабак. Таксама мы былі ў прытулку для сабак. Дзеці вельмі добра ведаюць, што жывёлы ў прытулку вельмі церпяць, што сумуюць па новым доме. Мы хочам, каб гэтая акцыя паказала цэлай Польшчы, што можна справіцца з бяздомнасьцю сабак, што можна ўсынавіць усіх жывёл з прытулку. Прытулкі павінны быць пустымі.
Пра кожнага сабаку расказвалі працаўнікі прытулку.
Працаўніца: Гаі каля году. Яна ўжо стэрылізаваная, таму яе ўпэўнена можна ўсынаўляць. Яе пастаянна трымалі на ланцугу, паглядзіце, якія ў яе раны, яны ўжо зажылі, але шэрсьць у яе ўжо не адрасьце. Гэта чалавек яе так пакрыўдзіў. На пачатку Гая нават ня ўмела піць ваду, яна яе кусала.
Валянтэр сабачага прытулку ў Малэй Всі Малгажата Бжэзіньскі зьвяртае ўвагу, што прытулкі – гэта ня месца ні для сабак, ні для катоў.
М. Бжэзіньскі: Такія месцы як прытулкі, дзе жывёл зачыняюць на доўгія месяцы, а часамі нават гады не зьяўляюцца вырашэньнем праблемы. Гэта ня вызваліць жывёлу ад цярпеньня, таксама не ліквідуе бяздомнасьць.
Том Юстынярскі перакананы, што акцыя завершыцца посьпехам.
Т. Юстынярскі: Я гарантую, што гэты прытулак праз некалькі тыдняў, максымальна некалькі месяцаў будзе пустым. Ён ня будзе патрэбным. З Малэй Всі выйшлі іскра, надзея, прыклад. Няхай іншыя прытулкі бяруць прыклад і ведаюць, што так можна. Няхай робяць так як мы. Адна асоба ня выратуе сьвет. Але ратуючы адну істоту, аднаго сабаку, сабраўшы ўсе намаганьні разам мы можам вызваліць усе прытулкі.
Працаўнікі прытулкаў адзначаюць, што вакацыі – гэта час, калі колькасьць гадаванцаў у прытулках павялічваецца. Людзі не адказна ставяцца да пакупкі сабакі ці ката. Калі трэба ехаць на адпачынак, а з жывёлай няма чаго зрабіць, іх звычайна выкідваюць на вуліцу.
У траўні адзін з найбольшых прытулкаў у Варшаве «Палюх» прыняў 203 сабакі і 103 каты. Цягам гэтага ж месяца ўсыноўленымі былі 107 сабак і 69 катоў. Агулам усынаўленьня ў згаданым прытулку чакае 736 гадаванцаў.
У сёньняшняй экалягічнай рубрыцы гаворка пойдзе пра акцыю «Пусты прытулак для сабак», якую зладзілі 30 школьнікаў з пачатковай школы ў Бадзанаве каля Плоцку. У рамках акцыі яны шукаюць новыя дамы для гадаванцаў прытулку.
З пачатку навучальнага году для дзяцей праводзіліся лекцыі па апецы над жывёлай, якія праводзіў аўтар кнігі «Сабачыя клопаты» Том Юстыняркі. Дарэчы, кніга знаходзіцца ў сьпісе абавязковай школьнай літаратуры.
Цяпер прыйшоў час выкарыстаць атрыманыя веды. Кожны вучань выбраў сабе аднаго сабаку з прытулку ў мясцовасьці Мала Весь і стаў яго «амбасадарам». Цяпер дзеці будуць шукаць для жывёл новы дом, у якім кожны сабака знойдзе любоў і апеку. Яны ставяць перад сабой толькі адну галоўную мэту – пусты сабачы прытулак, як гэта зазначана ў назьве.
Т. Юстынярскі: Мы цэлы год рыхтаваліся да гэтай акцыі. Цяпер перад намі асаблівае заданьне. Кожны з вам выбярэ аднаго сабаку, якому вы знойдзеце дом. Вы падрыхтуеце аб’явы, разьвесіце па горадзе, у вёсках. Папросіце бацькоў, дзядуль і бабуль, пагаворыце з суседзямі, знаёмымі і незнаёмымі. Кожны з вас становіцца "амбасадарам" сабакі, якога сабе выбярэ. Гэта вельмі адказнае заданьне, але вы адчуваеце і любіце, маеце адчыненыя сэрцы.
Дзяўчынка: Мяне завуць Юлія. Я выбрала сабаку Лакі. У яго цудоўныя вочы. Спачатку я зраблю аб’яву, а пазьней пачну яе разьвешваць. Лакі патрэбны дом, дзе над ім ніхто ня будзе зьдзекавацца. Каб гаспадар яго любіў, і каб Лакі таксама любіў гаспадара.
Хлопчык: Мяне завуць Філіп і я выбраў Верціка. У яго класнае імя і сам ён проста цудоўны. Яго плюсам зьяўляецца тое, што ён ня гаўкае на нас. Паводле мяне, яму патрэбны цёплы дом, а таксама, каб у яго было шмат ежы на зіму.
Каардынатар акцыі, абаронца правоў жывёл і пісьменьнік, аўтар кнігі «Сабачыя клопаты» Том Юстынярскі гаворыць, што гэта цяжкае і вельмі адказнае заданьне.
Т. Юстынярскі: Мы рыхтаваліся цэлы год. Кожны чацьвер я прыяжджаў да дзяцей на заняткі. На ўроках «Любві да жывёл» я ім расказваў пра паводзіны сабак. Таксама мы былі ў прытулку для сабак. Дзеці вельмі добра ведаюць, што жывёлы ў прытулку вельмі церпяць, што сумуюць па новым доме. Мы хочам, каб гэтая акцыя паказала цэлай Польшчы, што можна справіцца з бяздомнасьцю сабак, што можна ўсынавіць усіх жывёл з прытулку. Прытулкі павінны быць пустымі.
Пра кожнага сабаку расказвалі працаўнікі прытулку.
Працаўніца: Гаі каля году. Яна ўжо стэрылізаваная, таму яе ўпэўнена можна ўсынаўляць. Яе пастаянна трымалі на ланцугу, паглядзіце, якія ў яе раны, яны ўжо зажылі, але шэрсьць у яе ўжо не адрасьце. Гэта чалавек яе так пакрыўдзіў. На пачатку Гая нават ня ўмела піць ваду, яна яе кусала.
Валянтэр сабачага прытулку ў Малэй Всі Малгажата Бжэзіньскі зьвяртае ўвагу, што прытулкі – гэта ня месца ні для сабак, ні для катоў.
М. Бжэзіньскі: Такія месцы як прытулкі, дзе жывёл зачыняюць на доўгія месяцы, а часамі нават гады не зьяўляюцца вырашэньнем праблемы. Гэта ня вызваліць жывёлу ад цярпеньня, таксама не ліквідуе бяздомнасьць.
Том Юстынярскі перакананы, што акцыя завершыцца посьпехам.
Т. Юстынярскі: Я гарантую, што гэты прытулак праз некалькі тыдняў, максымальна некалькі месяцаў будзе пустым. Ён ня будзе патрэбным. З Малэй Всі выйшлі іскра, надзея, прыклад. Няхай іншыя прытулкі бяруць прыклад і ведаюць, што так можна. Няхай робяць так як мы. Адна асоба ня выратуе сьвет. Але ратуючы адну істоту, аднаго сабаку, сабраўшы ўсе намаганьні разам мы можам вызваліць усе прытулкі.
Працаўнікі прытулкаў адзначаюць, што вакацыі – гэта час, калі колькасьць гадаванцаў у прытулках павялічваецца. Людзі не адказна ставяцца да пакупкі сабакі ці ката. Калі трэба ехаць на адпачынак, а з жывёлай няма чаго зрабіць, яе звычайна выкідваюць на вуліцу.

ав