Logo Polskiego Radia
Print

Калі аўтаномныя аўтамабілі могуць паявіцца на дарогах?

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.06.2018 15:07
За імі будучыня, але неабходна вырашыць яшчэ нямала пытаньняў.
www.pixcabay.com/CC0 Creative Commons

Магчыма, што аўтамабілі без кіроўцы неўзабаве паявяцца на польскіх дарогах, пра што кажуць і палітыкі, і машынабудаўнікі. Праблем аднак хапае – піша «Rzeczpospolita». Многім падабаецца пэрспэктыва язды на аўтаномнай машыне, якая сама знойдзе месца для паркоўкі, у якой можна заняцца іншай справай, чым вядзеньне. Аказваецца аднак, што аўтаномныя аўто часам не спраўляюцца нават з простымі сытуацыямі на дарогах.

Ананімны чалец адной з рабочых груп, якія тэстуюць аўтаномныя машыны, казаў, што сыстэма распазнаваньня мінакоў можа даць збой, калі перад аўтамабілем паявіцца, напрыклад, грузавік з фатаграфіяй чалавека на кузаве. Мужчына на здымку нёс бандэроль. Аўтаномная машына пераблытала здымак з жывым чалавекам. Праблемай можа быць таксама праезд праз аўтаматычную мыйню. Тады сыстэма можа ўключыць рэзкае тармажэньне. Праблемай аўтаномных аўтамабіляў можа быць таксама ахова дадзеных. Злачынцы адносна лёгка могуць зьдзейсьніць узлом і выкрасьці дадзеныя.

Першыя цалкам аўтаномныя машыны паявяцца там, дзе няма людзей. Такія грузавікі праходзяць тэставаньне ў шахце жалезнай руды ў Кіруне, да тэстаў рыхтуецца польскі горназдабываючы канцэрн KGHM. Але да часоў, калі па дарогах будуць езьдзіць машыны без кіроўцаў, яшчэ далёка. Неабходна адказаць на шматлікія пытаньні, ня толькі тэхнічныя, але таксама этычныя ды юрыдычныя.

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт