Ці ў Польшчы ўвядуць забарону на курэньне ў аўтамабілях?
Гэткая забарона дзейнічае, напрыклад, у Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Францыі й на Кіпры.
У Польшчы магчымае ўвядзеньне забароны курыць у аўтамабілі падчас транспарту дзяцей”, - паведаміла „Gazeta Wyborcza”.
Паводле інфармацыі штодзёнкі, першапачаткова такое палажэньне мела быць унесенае ў антытытунёвы закон, які дзейнічае з 2010 году. Аднак тады прапанова не атрымала дастатковай падтрымкі й канчаткова ў закон не была ўнесеная.
„Згодна навуковым дасьледаваньням, няма значэньня, ці ў аўтамабілі ўключаная вэнтыляцыя або адкрытае акно – пасажыры й так удыхаюць шкодныя рэчывы”, - кажа ў размове з газэтай кандыдат мэдыцынскіх навук Лукаш Бальвіцкі (Łukasz Balwicki) з Гданскага мэдыцынскага ўнівэрсытэта.
Ён падкрэсьлівае, што ў дзяцей часьцей здараюцца прыступы астмы, пнэўманія, атыт, то бок запаленьне вуха.
„Дасьледаваньні паказваюць, што нікацін уплывае таксама на тое, як разьвіваецца мозг чалавека”, - дадаў Бальвіцкі.
У цяперашні час праект зьменаў аналізуе Міністэрства аховы здароўя. За парушэньне забароны прапануецца штраф у памеры да 500 злотых (больш за 116 эўра). Выданьне „Gazeta Wyborcza” нагадвае, што гэткі закон ужо дзейнічае, напрыклад, у Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Францыі й на Кіпры.
аз
У Польшчы могуць увесьці забарону на курэньне ў аўтамабілі падчас перавозкі дзяцей, паведаміла „Gazeta Wyborcza”.
Паводле інфармацыі газэты, першапачаткова такое палажэньне мела быць унесенае ў антытытунёвы закон, які дзейнічае з 2010 году. Аднак тады прапанова не атрымала дастатковай падтрымкі й канчаткова ў закон ня трапіла.
„Згодна навуковым дасьледаваньням няма значэньня, ці ў аўтамабілі ўключаная вэнтыляцыя або адкрытае акно – пасажыры й так удыхаюць шкодныя рэчывы”, - кажа ў размове з газэтай кандыдат мэдыцынскіх навук Лукаш Бальвіцкі (Łukasz Balwicki) з Гданскага мэдыцынскага ўнівэрсытэта.
Ён падкрэсьлівае, што ў дзяцей часьцей здараюцца прыступы астмы, пнэўманія, атыт, то бок запаленьне вуха.
„Дасьледаваньні сьведчаць пра тое, што нікацін уплывае таксама на разьвіцьцё мозгу чалавека”, - дадае Бальвіцкі.
У цяперашні час праект зьменаў аналізуе Міністэрства аховы здароўя. За парушэньне забароны прапануецца штраф у памеры да 500 злотых (больш за 116 эўра). Выданьне „Gazeta Wyborcza” нагадвае, што падобны закон ужо дзейнічае ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Францыі, на Кіпры і ў іншых краінах.
аз