Logo Polskiego Radia
Print

Дзеці не разумеюць небясьпекі, зьвязанай з інтэрнэтам

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.05.2018 15:17
Кэллі з ЗША паказала ў Twitter здымак сваёй крэдытнай карткі, на якім было відаць нумар.
Image: pixabay.com

Больш чым палова дзяцей у Польшчы мае ўласны пляншэт – паведамляе «Gazeta Wyborcza». Гэта самы вялікі адсотак з усіх эўрапейскіх краін. У сваю чаргу тэлефонаў з доступам у інтэрнэт больш, чым у польскіх дзяцей, ёсьць толькі ў швэдзкіх. Дзеці карыстаюцца сацсеткамі, глядзяць фільмы, слухаюць музыку. Ёсьць, на жаль, нямала небясьпечных бакоў інтэрнэту. Што зрабіць бацькам, каб іх сын ці дачка ня сталі ахвярамі злачынцаў?

Сярод парадаў для бацькоў самая важная – размаўляй з дзіцём. Нават амаль дарослыя людзі могуць не разумець небясьпекі. Напрыклад, 17-гадовая Кэллі з ЗША паказала ў Twitter здымак сваёй новай крэдытнай карткі, на якім было відаць нумар. І напісала, што код CVC2/CVV2 такі, як яе дата нараджэньня. Злодзеям не было складана вызначыць яе дату нараджэньня і накупляць у інтэрнэце за яе грошы розных рэчаў. Так што трэба тлумачыць дзецям нават тое, што старэйшым здаецца элемэнтарным.

Многія сайты ды прыкладаньні існуюць толькі дзеля таго, каб вымантачваць у людзей грошы. Напрыклад, вельмі распаўсюджаны спосаб падману – просьба ўключыць платныя СМС-паслугі, гэтак званыя СМС premium. Найлепшы спосаб пазьбегнуць страты грошай такім чынам – выключыць магчымасьць атрыманьня такіх паведамленьняў. Гэта можна зрабіць у апэратара сотавай сувязі.

Ёсьць таксама іншыя магчымасьці аховы малодшых карыстальнікаў ад пагроз зьвязаных з інтэрнэтам. Галоўнае – зацікавіцца праблемай і прымаць адпаведныя крокі.

Gazeta Wyborcza/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт