Logo Polskiego Radia
Print

Польская паліцыя не давярае сваім жа радарам

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.05.2018 17:06
Суды ў Польшчы шмат разоў прызналі рацыю кіроўцам, што даюць несапраўдныя паказаньні хуткасьці.
youtube.com/screen

Суды ў Польшчы ўжо 87 разоў прызналі рацыю кіроўцам, што радары Аўтратранспартнай інспэкцыі даюць несапраўдныя паказаньні хуткасьці, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna. Таму варшаўскае Галоўнае ўпраўленьне паліцыі стварыла адмысловую групу для ўсталяваньня прычын, паводле якіх суд станавіўся на бок кіроўцаў. У прыватнасьці, спэцыялісты павінны адказаць на пытаньні, ці радары ўстанаўлівалі з парушэньнем працэдур альбо ці канструкцыя прыладаў мае хібы.

Апошняя прычына была б для паліцыі трагедыяй, таму што выкарыстоўваньне радаў страціць сэнс.

Дагэтуль паліцыя пасьлядоўна зазначала, што ўсе радары маюць адпаведныя сэртыфікаты й што вымярэньні хуткасьці адпавядае рэчаіснасьці, а паліцыянты прайшлі адпаведную падрыхтоўку. Цяпер, здаецца, што паліцыю згубіла празьмерная ўпэўненасьць.

У 2016 годзе паліцыя пакарала 1 млн 600 тысяч кіроўцаў штрафамі за перавышэньне хуткасьці. Амаль 12 тысяч кіроўцаў аспрэчылі штраф і абаранялі свае правы ў судзе. Да гэтай пары суды апраўдалі 87 кіроўцаў.

"Калі б аказалася, што радары польскай паліцыі не да канца спраўныя, то тады б на дарогах ніхто й нішто ня спыніць кіроўцаў-вар'ятаў", – напісала газэта DGP.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт