Logo Polskiego Radia
Print

Ці карысная раньняя гародніна?

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.05.2018 08:07
  • раньняя гародніна.mp3
Яе не рэкамэндуецца есьці малым дзецям, цяжарным і жанчынам, якія кормяць грудзямі.
_Alicja_/pixabay.com/CC0

Тэмай сёньняшняй экалягічнай рубрыкі будзе маладая гародніна. Ці карысная аня для здароўя? Ці варта яе ўключаць у сваё мэню? Працягвае АВ.
Крамы і рынкі перапоўненыя разнастайнай раньняй гароднінай – салатам, радыскай, агуркамі, спаржай, цыбуляй. Мы вырашылі праверыць, ці сапраўды раньняя гародніна зьяўляецца ажно такой карыснай.
Доктар навук Эвэліна Хальман, якая займаецца пытаньнямі харчаваньня, адзначае, што не заўсёды раньняя гародніна зьяўляецца прыкладам здаровага харчаваньня.
Э. Хальман: Усё залежыць ад таго, з якога фэрмэрства яна паходзяць, хто займаўся вырошчваньнем такой агародніны. Гэта зьвязана з тэхнікамі вырошчваньня, якія цяпер выкарыстоўваюцца. Гаворка пра мінэральныя ўгнаеньні і сродкі абароны расьлін. Трэба ведаць, што маладая агародніна, якая хутка расьце, таксама хутка ўпітвае ўсе забруджаньні. Пасьля ўсе гэтыя шкодныя элемэнты трапляюць у наш арганізм. Пасьля зімы наш арганізм вельмі стомлены, ён патрабуе ад нос колераў, вітамін. Таму мы «накідваемся» на гэтую агародніну. Яна ўся зьяўляецца вартаснай і карыснай – і памідоры, і радыска, і салат, і агуркі. Яны ўтрымліваюць пажыўныя рэчывы і гэтак званыя непажыўныя – вітаміны, поліфенолы, караціноіды, хларафілы. То бок, усё, што патрэбна нашаму арганізму для правільнага мэтабалізму. Уся гародніна карысная. Але, на жаль, агародніна з масавай вытворчасьці ўтрымлівае яшчэ дозу забруджаньня, якое можа быць шкодным.
Эвэліна Хальман дадае, што нітраты, якімі ўгнойваецца раньняя гародніна, уплываюць на яе памер.
Э. Хальман: Велічыня агародніны зьвязаная з яе хуткім ростам. А раньняй вясной, калі інтэнсіўнасьць сьвятла яшчэ нізкая, агародніна, якая хутка расьце, хутка ўпітвае нітраты. Агародніна павялічвае свае памеры, але адбываецца гэта коштам зараду забруджваньняў. Таму варта пачакаць. Канец мая, чэрвень – гэта найлепшы момант, калі варта павялічыць колькасьць садавіны і агародніны ў нашым мэню.
Эвэліна Хальман адзначае, што купляючы раньнюю гародніну трэба правяраць яе паходжаньне, зьвяртаць увагу на памеры. Таксама варта, каб яна была дадаткам, а не асноўным блюдам у нашым мэню.
Дыетоляг Ганна Сталінска-Федаровіч пагаджаецца, што раньняя агародніна ўтрымлівае пэўную небясьпеку, але ўсё ж ня варта ад яе адмаўляцца.
Г. Сталінска-Федаровіч: Маё меркаваньне наступнае. На жаль, паводле дасьледаваньняў, спажываньне агародніны стала зьмяншаецца. Таму, калі паяўляецца доўгачаканая раньняя агародніна, то варта ўключыць яе ў нашае мэню. Але не ў вялікай колькасьці, каб яна не была асновай нашага мэню. Варта, каб гэта быў толькі дадатак на бутэрбродзе, ці ў выглядзе салата падчас абеду. Раньняя агародніна на самым пачатку сапраўды ўтрымлівае вялікую колькасьць нітратаў, сродкаў, якія ўплываюць на яе хуткі рост. У сувязі з гэтым яе не рэкамэндуецца есьці малым дзецям, цяжарным і жанчынам, якія кормяць грудзямі. Але здаровым асобам я рэкамэндую ўключаць у сваё мэню раньнюю гародніну.
Ганна Сталінска-Федаровіч згодная, што падчас вырошчваньня раньняй гародніны выкарыстоўваецца павялічаная колькасьць нітратаў. Аднак, паводле дыетоляга, здароваму чалавеку ня варта гэтым моцна пераймацца.
Г. Сталінска-Федаровіч: Калі ў нас здаровая пячонка, ныркі, то бок, органы, якія ачышчаюць арганізм, то мы справімся з нэгатыўнымі дадаткамі ў прадуктах харчаваньня. На самым пачатку, калі паяўляецца раньняя агародніна, ня трэба есьці яе ў вялікіх колькасьцях. Трэба памятаць, што яшчэ ёсьць сэзонныя прадукты. Гэта яшчэ час марынаваных і квашаных прадуктаў, карняплодаў. І на іх трэба засяродзіцца. Гэта вельмі карысныя і важныя прадукты. Яшчэ ёсьць замарожаныя садавіна і агародніна. А іх замарожваюць у моманце, калі яны зьяўляюцца найбольш бясьпечнымі для арганізму. Варта засяродзіцца на іх, а раньнюю гародніну ўжываць як дадатак.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт