Нож замяніў руку
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
04.05.2018 16:41
У Італіі знайшлі пахаваньне мужчыны VI ст. зь незвычайным пратэзам.
Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота Bruno/flickr.com.Bruno/flickr.com
Ампутаванае правае перадплечча жыхару Рымскай імпэрыі замяняла вастрыё нажа, — паведамляе газэта Rzeczpospolita. Незвычайная знаходка была зроблена ў рэгіёне Лямбардыя. Магіла з астанкамі датуецца VI стагодзьдзем.
Пахаванаму было 50 гадоў. А пратэз яму зрабілі яшчэ ў маладым узросьце, як высьветлілі археолягі. Астанкі мужчыны знайшлі на могілках, дзе адкрылі магілы яшчэ 222 чалавек.
Навукоўцы лічаць, што гэты чалавек мог страціць частку рукі або на вайне, або ў выніку прыгавору суда.
Тагачасныя мэдыкі былі здольныя зрабіць апэрацыю, якая пакінула мужчыну жывым. Для гэтага трэба было дбаць пра чысьціню раны, а таксама належным чынам даглядаць яе ў пачатковай стадыі хваробы.
Дарэчы, самы стары ў сьвеце пратэз паходзіць з Эгіпту. Яго знайшлі недалёка ад Люксору на могілках, створаных 3500 гадоў таму. Штучны фрагмэнт нагі належаў жанчыне. Драўляны пратэз быў зроблены па-майстэрску. Відавочна, выканаўцы заказу добра валодалі законамі анатоміі.
Rzeczpospolita/вк