У Радаме немагчыма зьняць кватэру
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
03.05.2018 14:36
Дэфіцыт жыльля зьвязаны з папулярным паветраным шоу.
Bild: Flikr.com/Airwolfhound/CC BY-SA 2.0
У Радаме і ў ваколіцах гораду немагчыма зьняць ані пакой у гатэлі, ані ў прыватным жыльлі. Усе месцы забраніраваны на дні, калі пройдзе папулярнае Air Show. Сьвята адбудзецца праз чатыры месяцы. Але ўжо цяпер яго называць рэкордным, — піша газэта Gazeta Wyborcza.
Зьняць жыльлё немагчыма нават за вялікія грошы. Напрыклад, кошт пражываньня ў суткі ў спальным раёне дасягае 500 злотых. Праўда, улады абяцаюць перад самім паветраным шоу адкрыць біржу для жыхароў Радама, на якой яны змогуць выставіць свабодныя месцы ў кватэрах для турыстаў. А таксама будзе магчымасьць здаць у арэнду зямельныя ўчасткі — пад палаткі.
Сёлета білеты на шоу будуць платныя. А ўбачыць тут можна самалёты і іншыя віды паветранай тэхнікі ня толькі з Польшчы, але і з Турцыі, Грэцыі, Бэльгіі, Чэхіі, Румыніі і іншых краін. Нават вайсковыя самалёты з Пакістана. Таксама ў небе пакажуць акрабатычныя трукі пілёты з Гішпаніі, Швайцарыі, Італіі, Харватыі і Фінляндыі.
Gazeta Wyborcza/вк