Галоўныя грахі першамайскіх сьвятаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        30.04.2018 17:26
                    
                                 
                
                
                    Пацыенты кажуць, што былі пад уплывам «каўбасы з грыля», а выпілі толькі два куфлі піва.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
                     
                
                
                
               
                
                         Абжорства і п'янства – гэта галоўныя грахі першамайскіх сьвятаў – чытаем у выданьні «Gazeta Wyborcza». Пачаліся доўгія выходныя, многія людзі не працуюць, затое шпіталі запаўняюцца пацыентамі. Яны смажаць мяса на вуглях, цэлы дзень п’юць, а пазьней бяруцца за касілкі, малаткі, улазяць на драбіны і з іх звальваюцца. Кажуць, што былі пад уплывам «каўбасы з грыля», а выпілі толькі два куфлі піва. А ў крыві 3,5 праміле, – распавядае віцэ-дырэктар Ваяводзкага шпіталя ў Бельску-Бялай Войцех Мухацкі.
Лекары папярэджваюць, што шкодна піць алькаголь на сонцы, а пазьней сядаць на ровар. Часта здараюцца, што з гэтага ровару чалавек звоніць па хуткую дапамогу, бо ў яго сэрца вырываецца з грудзей, а ён ня ведае, чаму.
Іншыя не памятаюць, што мяса з барбэкю вельмі цяжка пераварваецца, што можа закончыцца жахлівай пякоткай або болем жывата, з якім пацыенты трапляюць у шпіталь. Спажываньне аднаго смажанага мяса барбэкю з алькаголем можа стаць прычынай праяўленьня падагры. Яе сымптомы – моцны боль пальцаў, суставаў ног. Часьцей здараецца ў мужчын, і то маладых. Яны як правіла не падазраюць, што боль нагі можа быць зьвязаны з грылем.
Gazeta Wyborcza/нг