Варшаўскія фільтры вады (ФОТА)
Фільтры Ліндлі лічацца жамчужынай тэхналёгіі XІX стагодзьдзя.
Варшаўская фільтравальная станцыя (Filtry Lindleya), таксама вядомая як Фільтры Ліндлі – гэта адна з трох варшаўскіх водаправодных станцый, разьмешчаных паміж вуліцамі: Кашыкова (Koszykowa), Кшывіцкага (Krzywickiego), Фільтрова (Filtrowa) і Рашыньска (Raszyńska). Водаправодная станцыя была пабудавана ў 1883-1886 гадах паводле праекту вядомага брытанскага інжынера Ўільяма Ліндлі (William Lindley). Ліндлі разам са сваімі сынамі праектаваў і будаваў чыгуначныя лініі, сеткі каналізацыі й водазабесьпячэньня ў каля 30 эўрапейскіх гарадах, у тым ліку ў Варшаве, Гамбургу, Базэлі й Санкт-Пецярбургу.
**************
Варшаўскія фільтры вады былі пабудаваныя па ініцыятыве мэра Варшавы, расейскага генэрала Сакрата Старынкевіча (Сакрат Старинкевич). Будаўнічыя працы пачаліся ў 1881 годзе. Праект аўтарства Ўільяма Ліндлі складаўся з рачной станцыі перапампоўкі і станцыі фільтраў, якія распаложаныя на беразе ракі Вісла.
Падчас будаўніцтва выкарыстоўваліся ўсе даступныя тэхналёгіі, а вялікая ўвага прыкладалася да якасьці - нават нязначныя дэталі былі зробленыя з высакаякасных матэрыялаў. Асноўным зь іх былі воданепранікальныя цагліны, граніт і пяцчанік. Першапачатковы праект аўтарства Ўільяма Ліндлі пазьней быў мадэрнізаваны яго сынам Уільямам Хірлейнам Ліндлі (William Heerlein Lindley).
******************
Першая ачышчаная вада была пастаўленая жыхарам Варшавы 3 ліпеня 1886 году.
У часы Ліндлі варшаўская водаправодная сыстэма складалася са станцыі фільтраў і рачной станцыі помпы Цэнтральнага вадаправоднага прадпрыемства, якое пампавала ваду зь Віслы й транспартавала ў станцыю фільтраў. Абсталяваньне станцыі фільтраў было прыкрытае зямлёй.
Цягам часу станцыя фільтраў разбудоўвалася й мадэрнізавалася. У тым ліку буйная мадэрнізацыя прайшла ў 1890 годзе. У сваю чаргу ў пачатку 1930-х у выніку росту попыту на ваду ў Варшаве была пабудаваная Хуткая станцыя фільтраў. З 1931 году стартаваў працэс хляраваньня вады.
У 2008-2010 гадах была пабудаваная станцыя па дэзынфэкцыі воды пры дапамозе азону й вугляродныя фільтры. Сучасныя будынкі спраектаваныя такім чынам, каб яны навязвалі да арыгінальных будынкаў комплексу. Новую станцыю называлі „Сакрат” у гонар Сакрата Старынкевіча.
*****************
Тэрыторыя Варшаўскіх фільтраў вады носіць характар прамысловага й камунальнага архітэктурнага комплексу, аднак у значнай ступені зьяўляецца таксама зялёнай гарадзкой зонай, з якой у горад паступае сьвежае паветра. Тут знаходзіцца праспэкт гэтак званых плоскіх дрэў, а сярод іх - помнікі прыроды.
Пачынаючы з 1973 году паступова паасобныя часткі Варшаўскіх фільтраў былі занесеныя ў Нацыянальных сьпіс гістарычных помнікаў Польшчы.
18 студзеня 2012 году згодна рашэньню прэзыдэнта Польшчы ў гэты сьпіс быў унесены ўвесь архітэктурны комплекс станцыі.
****************
У 1907 годзе побач водаапорнай вежы быў адкрыты помнік Сакрату Старынкевічу. У адным з будынкаў на тэрыторыі станцыі фільтраў знаходзіцца Музэй сыстэмаў водазабесьпячэньня й каналізацыі. У ліпені й жніўні сталічнае Прадпрыемства па водазабесьпячэньні й каналізацыі арганізоўвае Дні Адкрытых дзьвярэй Варшаўскіх фільтраў вады.
аз
Варшаўская водаачышчальная станцыя, таксама вядомая, як Фільтры Ліндлі (Filtry Lindleya) – гэта адна з трох варшаўскіх водаачышчальных станцый. Яна разьмешчанa паміж вуліцамі: Кашыкова (Koszykowa), Кшывіцкага (Krzywickiego), Фільтрова (Filtrowa) і Рашыньска (Raszyńska).
Cтанцыя была пабудавана ў 1883-1886 гадах паводле праекту вядомага брытанскага інжынера Ўільяма Ліндлі (William Lindley). Ліндлі разам са сваімі сынамі праектаваў і будаваў чыгуначныя лініі, сеткі каналізацыі й водазабесьпячэньня ў каля 30 эўрапейскіх гарадах, у тым ліку ў Варшаве, Гамбургу, Базэлі й Санкт-Пецярбургу.
Варшаўскія фільтры вады былі пабудаваныя па ініцыятыве мэра Варшавы, расейскага генэрала Сакрата Старынкевіча (Сакрат Старинкевич). Будаўнічыя працы пачаліся ў 1881 годзе. Праект аўтарства Ўільяма Ліндлі складаўся з рачной станцыі перапампоўкі й станцыі фільтраў, распаложаных на беразе ракі Вісла.
Падчас будаўніцтва выкарыстоўваліся ўсе даступныя тэхналёгіі, а вялікая ўвага прыкладалася да якасьці - нават нязначныя дэталі былі зробленыя з высакаякасных матэрыялаў. Асноўным зь іх былі воданепранікальныя цагліны, граніт і пяцчанік. Першапачатковы праект аўтарства Ўільяма Ліндлі пазьней быў мадэрнізаваны яго сынам Уільямам Хірлейнам Ліндлі (William Heerlein Lindley).
Першая ачышчаная вада была пастаўленая жыхарам Варшавы 3 ліпеня 1886 году.
У часы Ліндлі варшаўская водаправодная сыстэма складалася са станцыі фільтраў і рачной станцыі помпаў Цэнтральнага вадаправоднага прадпрыемства, якое пампавала ваду зь Віслы й транспартавала ў станцыю фільтраў. Абсталяваньне станцыі фільтраў было прыкрытае зямлёй.
By nieznany/unknown - R. Marcinkowski, Ilustrowany Atlas Dawnej Warszawy, Oliwka, Warszawa 2013, p. 126. Date of the first publication (1908) is specified on page 9.,
Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=52777078
Цягам часу станцыя фільтраў разбудоўвалася й мадэрнізавалася. У тым ліку буйная мадэрнізацыя прайшла ў 1890 годзе. У сваю чаргу ў пачатку 1930-х у выніку росту попыту на ваду ў Варшаве была пабудаваная Хуткая станцыя фільтраў. З 1931 году стартаваў працэс хляраваньня вады.
У 2008-2010 гадах была пабудаваная станцыя па дэзынфэкцыі вaды пры дапамозе азону й вугляродныя фільтры. Сучасныя будынкі спраектаваныя такім чынам, каб яны навязвалі да арыгінальных будынкаў комплексу. Новую станцыю назвалі „Сакрат” у гонар Сакрата Старынкевіча.
By Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons. wikimedia. org/w/index.php?curid=64878964
Тэрыторыя Варшаўскіх фільтраў вады носіць характар прамысловага архітэктурнага комплексу, аднак у значнай ступені зьяўляецца таксама зялёнай гарадзкой зонай, з якой у горад паступае сьвежае паветра.
Пачынаючы з 1973 году паступова паасобныя часткі Варшаўскіх фільтраў былі занесеныя ў Нацыянальных сьпіс гістарычных помнікаў Польшчы.
18 студзеня 2012 году згодна рашэньню прэзыдэнта Польшчы ў гэты сьпіс быў унесены ўвесь архітэктурны комплекс станцыі.
By Panek - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons. wikimedia.org/ w/ index.php?curid=21739928
У 1907 годзе побач водаапорнай вежы быў адкрыты помнік Сакрату Старынкевічу. У адным з будынкаў на тэрыторыі станцыі фільтраў знаходзіцца Музэй сыстэмаў водазабесьпячэньня й каналізацыі.
У ліпені й жніўні сталічнае Прадпрыемства па водазабесьпячэньні й каналізацыі арганізоўвае Дні aдкрытых дзьвярэй Варшаўскіх фільтраў вады.
аз