Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржава не павінна купляць дарагіх карцін - апытаньне

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 25.04.2018 15:03
Нейкі час таму польскі ўрад набыў карціны за 100 млн. эўра.
Foto: polskieradio.pl

Звыш паловы апытаных палякаў лічыць, што ня трэба было купляць карціны вядомых мастакоў за мільёны злотых. «Rzeczpospolita» даручыла правядзеньне апытаньня, ці правільна паступіў урад Польшчы, купляючы карціны з калекцыі княжацкага роду Чартарыйскіх: «Дама з гарнастаем» Леанарда да Вінчы і «Краявід з міласэрным самарыцянінам» Рэмбрандта.

53% палякаў кажа, што набыцьцё карцін было дрэннай ідэяй, інакш мяркуе 32%. За продаж калекцыі Фундацыя князёў Чартарыйскіх атрымала 100 млн. эўра, якія былі пераведзеныя ў Ліхтэнштэйн.

Вынікі апытаньня такім чынам тлумачыць палітоляг Рафал Хвэдорук: «Многія палякі мяркуюць, што дзяржаўныя грошы неабходна выдаткоўваць перш за ўсё на службу аховы здароўя, а не на творы мастацтва».

З набыцьцём мастацкіх твораў быў зьвязаны скандал як у мыльнай опэры. Аказалася, што Фундацыя князёў Чартарыйскіх неўзабаве пасьля продажу карцін падала заяву ад роспуску. А грошы – 100 млн эўра – яна перавяла ў адну з фундацый Ліхтэнштэйна. Прадстаўніца роду, Тамара Чартарыйска, абвінаваціла свайго бацьку, князя Адама Караля, што ён ад самага пачатку плянаваў выкарыстаць грошы на ўласныя патрэбы, а не на культурныя мэты, як абяцаў. Дадала таксама, што ён «ненавідзіць Польшчу і палякаў».

Rzeczpospolita/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт